Нядаўна на сайце "Нашай Нівы" убачыў артыул аб цудоўным чалавеку, сапраўдным захавальніку гісторыі свайго мястэчка, і што асабліва прыемна, аб маім колішнім навучэнцы Лёшы Жахаўцу.
https://nn.by/?c=ar&i=231687
Яшчэ ў яго навучэнскія гады мы з ім і яго сябрамі шукалі і збіралі франтавыя пісьмы для стварэння экспазіцыі ў музейным пакоі, а пасля Лёша пакінуў мне пісьмы свайго дзядулі Уладзіміра Жахаўца, даследаваннем якіх займаліся ўжо новыя мае даследчыкі і работа выйшла такая класная!!!
Лёша і цяпер не забываецца на маю ахвоту да гістарычных вышукаў і калі яму трапляе хоць нейкая гістарычная…
Вось і праімчаў час, хутка ды неяк раптоўна, і вось ужо першы дзень новага тыдня сканаў, а так хацелася ў суботу, каб свята доўжылася яшчэ б з тыдзень!))
Я не вельмі спадзяваўся на нейкае грандыёзнае відовішча, дастаткова было таго, што ў старажытным Мірскім замку сабраліся знакамітыя пісменнікі, тут , пад бокам, у адным месцы!!! А яшчэ - безліч гандлёвых радоў з кнігамі - ды якімі!!!
Чакаю суботу. Надышоўшая летняя спёка робіць выхадныя дні па сапраўднаму свабоднымі ад хатняй мітусні, а тут якраз у Мірскім замку адбудзецца Фестываль кнігі - даволі цікавае мерапрыемства! Павінны прыехаць з прэзентацыяй сваіх выданняў і Людміла Рублеўская, Ірына Данеўская, Анатоль Бутэвіч са сваімі гістарычнымі творамі, і Уладзімір Місевіч са сваёй прэмьернай кнігай аб славутых "Песнярах" ды многа яшчэ якіх аўтараў, а галоўнае - усе ў адным месцы! Гэта здорава!!!
Таму запрашаю і вас, дарагія сябры пры магчымасмці наведаць гэтае мерапрыемства!
Вось і праграмку для цікаўных падседзеў!)))
Сёння ў адказ заўважыў, што карона не шапка і толькі потым зразумеў, што цытую Сапунова! Сто гадоў не слухаў, а варта было б штодзень!...
13 і 14 ліпеня ў нашым Міры ізноўку будзе праходзіць фестываль -рэканструкцыя падзей 1812 года. а дакладней бітвы пад Мірам, дзе рускія казачыя войскі сутыкнуліся з перадавымі палкамі напалеонаўскай арміі, а яшчэ дакладней, з польска-літвінскімі воямі генерала Ражнецкага.
Хочацца сустрэцца з польскімі рэканструктарамі - класныя хлопцы!))
Сярод паўсядзённай працоўнай мітусні парадавала прыемная навіна - конкурсная прэзентацыйная праграма этнакультурнай дзейнасці нашай "Батлейкі", што ладзіў са сваімі "мацёрымі" батлеямі Дашай ды Кірылам на аснове блога "Этнашкола батлейкі запрашае!", заваявала Дыплом 1 ступені на рэспубліканскім творчым фестывалі "АРТ-вакацыі"!) Прыемна нам усім, бо добра папрацавалі!!!))
Знайшоў старое фота і неяк добра так шчыманула - гэта ж колькі часу прайшло!!! Звычайная фотка. Але ж персанаж - ого-го. Вось так, шаноўныя, выглядала у нашым Міры напрыканцы 90-х гадоў дастаўка хлеба - конік і будка на калёсах, прычым колішні мэр, вельмі гаспадарлівая жанчына - руплівіца Іна Ўладзіміраўна (вечная ёй памяць!), патрабавала і правярала наяўнасць у кіроўцы хлебнага "трэйлера" венічка-дзяркача і вядра для збору "выхлапных прадуктаў" коніка!)))) І гора было тым, хто не меў такога інвентара - цяперашнія "гайцы" дзецьмі б здаліся!)))
Суботні ранак надарыўся вельмі насычаны і ледзь-ледзь да апоўдня скончыўшы хатнія справы, да якіх за працоўны тыдзень аніяк не даходзілі рукі (работа найперш за ўсё!)))), я такі ж паспеў да канцэрта струннага ансамбля і хора аркестра М.Фінберга ў нашым мясцовы Мікалаеўскім касцёле.
Дарэчы, гэтыя выступленні даўно ўжо сталі традыцыяй і заўсёды з задавальненнем мае калегі і знаёмыя чакаюць гэтага выступлення ў нашай правінцыйнай глушы))
Мікалаеўскі касцёл, што быў "адзеты" у камень Радзівіламі да 1610 года, аб чым сведчаць асвячальныя гранітныя пліты на яго мурах, валодае найшыкоўнай…
Памятаю пачатак лета 2002 года. Тады для маленькага Міра сталася значная падзея - упершыню прыехаў такі значны калектыў - аркестр Міхаіла Фінберга! Сцэну ставілі ля Мірскага замка, і гэта таксама была падзея, бо такіх вялікіх сцэн тут яшчэ тады не было!!!
Мае малыя сын з дачушкай з вялікім інтарэсам абгледжвалі тую сцэну і вось бачу, ідуць з нейкім дзядзечкам, аб нечым расказваюць. Падышлі, а гэта яны з Міхаілам Якаўлевічам прагульваюцца!))) Ён аказваецца папрасіў іх правесці да каледжа, бо там, у сталовай. рыхтавалі абед для работнікаў сцэны. Мы правялі маэстра, ён сфатаграфаваўся з малымі…
Сёння давялося хоць на які кароткі час сустрэцца з маімі даўнейшымі батлейшчыкамі Косцікам ды Сашай ды пагаварыць аб жыцці - быцці! Хлопцы на сваім хлебе, жыццё ўладкована і мне радасна за іх!!! А ім па ранейшаму хочацца пабатлеіць. пасустракацца з публікай, пабянтэжыць маладых дзяўчат - журналістаў!)) Дарэчы, гэтыя хлопцы авалодалі сапраўдным майстэрствам імправізацыі і з імі было так лёгка сарвацца на які небудзь фестываль і не проста выступіць, а "паўзрываць" атмасферу, не даць пасумаваць народу!))
(Мінск, 2015г.)