"Малюнкі з выстаўкі"

Ну вось, нарэшце  гэта здарылася - я амаль не паспеў пабыць адзін на адзін  з экспанатамі творчай выставы маіх вучняў і калег!!!) То заняткі, то рэдактура артыкулаў. то нейкія неспадзяваныя камандзіроўкі - як заўсёды, справы, справы,  справы..., а проста заціхнуць сярод застылай творчай думкі, хаця б з паўгадзіны пабыць у атачэнні гэтай прыгажосці так і не змаглося!
Велмі рады, што леташняя прапанова  размяшчаць такія выставы ў тэатральнай зале нашай "Батлейкі"  была адзінадушна ўспрынята ўсімі калегамі!!!! Думаю, гэта лепшае месца для творчых прэзентацый, бо тут заўсёды пануе нейкая асаблівая…

"Распетаю буду маліцца душой!..."

 «Земля наша велика и обильна, а порядка в ней нет. Приходите княжить и владеть нами» - так у старажытным летапісе "Аповесць мінулых гадоў" расказваецца аб прыходзе на славянскія землі варажскіх (рускіх) князёў на чале з Рурыкам, і гэтыя іншаземцы паклалі канец міжпляменным  сутычкам і заклалі аснову расійскай дзяржаўнасці.
Але я зараз не пра тое.. Я зараз успамінаю другога чалавека, якога ніхто не клікаў, які сам прыйшоў і сам, не беларус,  паказаў нам прыгажосць нашай мілагучнай мовы, расправіў крылы беларускай песні, зрабіў яе пазнаваемай і папулярнай! Гэты чалавек - Уладзімір Мулявін! 

Спадчына ў дзеянні

Ну вось, як кажуць, звіняць званы і клічуць нас!)) Нарэшце такі прыйшла нагода, каб прадставіць вынік амаль чатырохгадовай працы па рэканструкцыі і аднаўленніі пастановак Мірскай батлейкі пачатку 20 стагоддзя!!!
Грамадскае аб'яднанне беларускі камітэт ICOMOS праводзіць конкурс рэалізаваных праектаў у галіне работы з гісторыка - культурнай спадчынай "Спадчына ў дзеянні"
Дзякаваць Богу, тыя здабыткі , што ўдалося аднавіць нам сёння ўжо запатрабавыаныя  як на Беларусі. так і за мяжой (з манетызацыяй пакуль не вельмі))) Значыць наша справа сапраўды была не марнай, а хоць некаму патрэбнай! Ды ці…

"Чуть помедленнее..."

Хоць і са спазненнем, але... Кожны год я знаходжу час у гэты дзень паслухаць песні Высоцкага. І не таму, што раней  не было часу, проста ў дзень нараджэння гэтага вялікага чалавека - паэта, спевака, акцёра і проста Чалавека, з яго слабінамі і з сакрушальным імкненнем тварыць, нягледзячы ні на што, мне хочацца хоць так аддаць даніну павагі таму, у каго я навучыўся не хаваць вочы і думкі ў залежнасці ад абставін, хто паказаў, што творчасць павінна жыць  і яна вышэй за розныя ідэялагічныя межы. І кожны раз думаю, ну ведаў жа сам, сяваў жа "...чуть помедленнее кони, чуть помедленнее, не указчики…

Проста жыць!

Я ведаў заўсёды, што недзе ёсць ЯНЫ і што сустрэча з імі будзе як лакмусавая паперка, што адразу вызначае тваю шчырасць і любоў да іншых людзей. Я думаў, што заўсёды  гатовы да гэтай сустрэчы, бо як ні круці,  давялося многа пабачыць, многа чаго вырашаць і ўвогуле, не першы ж дзень жыву на свеце! Але сёння я ведаю, што быць гатовым да такой сустрэчы проста немагчыма! Як немагчыма назбіраць і захоўваць запас любові і пяшчоты да блізкіх! Тут альбо ёсць гэтыя пачуцці і ты аддаеш іх цалкам, альбо не -  асяродку  не бывае!
Ты проста па другому не зможаш - альбо ўцякай без аглядкі, заглушаючы сваё…

INTRO

"Скажыце, а дзе браць казачкі для батлейкі???" - ( з пытанняў апошніх дзён)
Ціхі вечар.
Полем снежным, прыхаваўшыся у цені
Да дзвярэй прыходзяць казкі, што калісці тут гучалі.
І стаяць яны ў дрымоце, і чакаюць - 
Вось аднойчы злеціць з вуснаў тое Слова,
Што адчыніць казцы дзверы
Дзверы да душы, да сэрца. 
Заспявае  ў сэрцы казка, душы  казка абагрэе,
Вымеце адчай і страхі і не будзе больш самоты,
Калі ў душах , у сэрцы кожным казка песню заспявае, 
Што калісці тут спявалі нетры-пушчы векавыя
І зямля, што даравала песню гэтую спрадвеку
Каб ніколі не зракліся, бераглі і шанавалі
Скарб, што Памяццю завецца…

Подых Свята!

Адзваніліі званы светлай службы Раству Хрыстову, а свята доўжыцца яшчэ!!!) Гэта так класна -  адчуваць подых свята ў  кожным  дні!!! А дні такія, што..... Колькі ж усяго ў гэтыя дні бывае! Нават і не думаў, што адлажыўшы паездку на фестываль "Нябёсы" ( за што ад сяброў пачуў вельмі многа "прыемнага"!))) час закруціцца яшчэ з большай сілай і часу не хопіць а ні на што!
9 студзеня паехаў на "Школу батлейкі" у Свята-Елісавецінскі манастыр, што ў Навінках пад Мінскам.
Убачыць старадаўніх сяброў (шчырыя абдымкі Святлане Семянюк, Аляксандру Ждановічу, Валянціне Сцяпанавай, Ганне Выгоннай!!!) ды калег…

Свята, яно ў душы!

Столькі  добрых слоў, віншаванняў, пажаданняў сказана і пачута за гэтыя дні!!! І гэта цудоўна, але саае цудоўнае, каб Свята заставалася ў душы ў кожнага чалавека!!! Няхай жа так і будзе!
І святочны мульцік у падарунак усім!!! (Бах і Бетховен - сапраўдныя евангелісты ў музыцы!)

На парозе Раства

Уставай, уставай , гаспадару
Ды падзівіся, паглядзі!
Звязда сіяе, Хрыста страчае
Новараждзенна на зямлі...
Слава, слава Жывому Богу
Слава Іісусу Хрысту
Слава, слава, што ў свет прыходзе!
Слава на ўсе часы яму!!!

Як у прысвяткі Раства ды не падзяліцца з вамі, сябры, такім вось дзівам - на Міршчыне, у 30-я гады 20 стагоддзя пераспеўвалі на свой лад калядкі ўкраінскія, якія сёння можна знайсці ў старых Богагласніках Свята - Успенскай Пачаеўскай лаўры !!! 
Пэўна так міране дзякавалі шчырай украінскай зямлі за часцінку той міласці, што прынесла ў наш Мір Божая Маці са сваёй іконай з Богаабранай Пачаеўскай…

  • 10
  • интересно
  • batleya
  • 6 января 2019 14:08

Без названия

Скора , скора Свята!!! І нават перспектывы шчыльнага графіку выступленняў нашае Батлейкі толькі радуюць, бо святочны настрой перапаўняе і як па іншаму  віншаваць землякоў. як не каляднымі песнямі іх продкаў!!! І  ў тлумным шуме, поўнага ў гэтыя дні турыстамі Міра,  так і чуецца урачысты спеў канона Нараджэнню Хрыстову: "Хрыстос нараджаецца -  слаўце ўсе! Хрыстос з нябёс  - бачце ўсе! Хрыстос на зямлі  - узносцеся! І няхай спявае Богу ўся зямля, бо прыйшоў  Ён у славе!"
Прыветныя ўсмешкі знаёмых , што пасля працы выбіраюць у крамах стравы для перадкаляднай сямейнай вячэры, па сапраўднаму грэюць…

batleya
154 поста
Последние комментарии
Malechka
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}