Проста песня!))

Апошнім часам шанцуе назіраць розныя музычныя эксперыменты, няхай сабе і ў Інтэрнэце большай часткай, але бывае, што і звычайны жнівеньскі рэлакс прыносіць цікавыя знаходкі.
Увага, мой малы Плюш прэтэндуе на лаўры Хэтфілда!))) Прычым нераўнадушнасць праяўляецца толькі для кампазіцый з удзелам сімфанічнага  аркестра, так, што трэба супыняць калматага "металіста"!))) Вось яна, чароўная сіла мастацтва! Шчасця ўсім!)
METALLIKA No Leaf Clover 

Музыка яна такая!

Майму захапленню  ніколі ( а такіх падстаў не будзе!!! пэўна ж!)) не будзе межаў!!! Hang Massive - гэта крута!)
 

Падтрымаем!!!

У найталенавіцейшага і добрага чалавека, карэспандэнта Беларусь 1, Наталлі Бардзілоўскай дыягнаставалі онказахворванне! (( 
Я не ведаю, якімі словамі вам расказаць, дарагія сябры, які гэта цудоўны чалавек і класны спецыяліст!!!
Я чамусці веру, што падтрымка мноства людзей робіць цуды! Памолімся, хто можа, ці проста шчыра пажадаем выздараўлення добраму чалавеку!!!


Каляфутбольны сорам.

Мне, заўзятаму балельшчыку са стажам, трансляцыя Суперкубка  Еўропы па тэлеканале Беларусь 5  сталася  сапраўдным падарункам, як і многім такім жа )), ды яшчэ і гулялі англійскія каманды - Ліверпуль і Чэлсі - фаварыты сусветнага футбола - проста фантастыка!!!
Але, як кажуць,  нашы могуць сапсаваць і тое, што сапсаваць немагчыма!!! 
https://sport.tut.by/news/football/649673.html 

Гэта песня!!!

Нарэшце!!! Пасля "валідольных"  еўракубкавых футбольных матчаў нашых каманд  для аматараў футбола прыйшло  сапраўднае свята  і працягвацца будзе яно амаль цэлы год!!!
9 жніўня стартаваў новы сезон англійскай Прэм'ер Лігі, дзе КОЖНЫ матч гэта сапраўдная феерыя  прыгожага спорта, што няўмольна прыцягвае да сябе!

  • 5
  • интересно
  • batleya
  • 10 августа 2019 21:55

Яго навука.

31 ліпеня  105 гадоў таму нарадзіўся найталенавіцейшы акцёр Луі дэ Фюнес. Вобразы інспектара Жюва, жандарма Крюшо, браканьера Блеро ды і ўвогуле ўсе створаныя ім ролі нікога не пакідалі ды і не пакідаюць раўнадушнымі! Яму і гаварыць нічога  не трэба было б!  Адно яго з'яўленне на экране адразу падымала настрой і гарантавала паўнавартасную гадзіну сапраўднага адпачынку!
Яго талент дазваляў яму імправізаваць так, што не патрэбна было і рэпетыцый - так усё стваралася і выглядала арганічна, па жывому.

Вечны кліч.

"Вечным для людзей нічога не можа быць акрамя памяці" - так казаў калісці сірыйскі філосаф і грамадскі дзеяч  Абу -ль - Фарадж. Можна згаджацца, а можна і засумнявацца, але тое, што культура памяці гэта рыса цывілізацыйная для кожнага грамадства сёння адмаўляць ну аніяк нельга!
І здаецца ў нас так усё добра прадумана! І Год малой радзімы аж тры гады доўжыцца, і гадавіны розныя адна за адной ідуць, і на суботніках толькі і чуеш аб лічбах добраўпарадкаваных мемарыяльных аб'ектах, але так хочацца, каб мы самі, без аб'яўлення ўсялякіх акцый, не па загаду, а па закліку свайго сэрца  зберагалі памяць…

Ён верыў!!!

35 год таму з дрымотнага прычалу такой любай яго сэрцу Беларусі адплыла ў лепшы свет яго Ладдзя, забраўшы з сабой і роспач, і радасць, і смутак, і адчай, і светлыя мары, і думкі яго нястомленнай душы!
Але яго прарочыя словы "Быў! Ёсць! Буду!"  сапраўды сталі явай! Сёння без твораў Уладзіміра Караткевіча зусім немагчыма ўявіць сабе нашу гістарычную спадчыну!
Яго мастацкія і публіцыстычныя творы ў самыя зацятыя савецкія часы клікалі адшукваць, успамінаць гісторыю свайго краю, якая так адрознівалася ад тых скупых старонак у падручніках! 
Яго кароль Стах і гісторыі Альшанскага замку не проста…

"Значит всё не так уж плохо на сегодняшний день"

Сёння ўсё Сеціва перапоўнена эмоцыямі ад канцэрта "Metallica" у Маскве! Так і ёсць - гэта класнае, суперскае відовішча! Але калі з "металістамі" увесь стадыён спявае Цоя, то гэта сіла, спраўдная сіла! І Цой сапраўды - жывы! Жывы ў сваіх песнях, якія спявае ўжо сённяшняе пакаленне, а калі так, то не ўсё яшчэ прапала!!!

Святы не канчаюцца!

Яшчэ свежыя ўспаміны  аб рэканструктарскім фестывалі MIR 1812, што адбыўся 13-14 ліпеня ў нашым Міры, а ўжо на парозе новыя цікавыя сустрэчы!
27 ліпеня на адкрытай сцэне ў двары Мірскага замка, у 21.30, адбудзецца канцэртная праграма "Ноч сусветных хітоў", якую прэзентуе Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр!
У праграме самыя разнастайныя жанравыя выступленні - ад оперных да эстрадных, таму, пэўне, задавальненне атрымацб можа кожны, тым больш, у жывых дэкарацыях замка уражанне будзе яшчэ больш захапляльным!!!
Так што, калі ёсць час - завітвайце на свята музыкі ў старажытных сценах…

  • 6
  • интересно
  • batleya
  • 22 июля 2019 19:22
batleya
211 постов
Последние комментарии
Lapka 12.01.2021 10:43
Allusik 11.01.2021 16:48
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}