Без названия

Праца, праца, праца. Дзеці і іх праблемы. Такое адчуванне, што  трох тыдняў адпачынку і не было. Гара папер на стале ... Не! Усё ж такі дзеці і  праблемы!)))  Там цікавей!)))
на стале запрашэнні на чарговы калядны фестываль "Нябёсы" і ...о, я зусім страціў арыентацыю ў часе і прасторы!!! - 14 кастрычніка заключнае мерапрыемства праекта  беларускага камітэта ICOMOS  "Спадчына ў дзеянні", фіналістам якога пашчасціла стаць у гэтым годзе за работу па рэканструкцыі Мірскай батлеечнай школы)! Прыемна!)) Так што панядзелак гэта не такі ўжо цяжкі дзень, а ўвогуле нават прыемны, бо сустрэнуся з…

Вось такая PIZZA!

Не люблю спрачацца, але вось сёння...Ну прыйшлося, нават знаючы, што прайграю, але хоць якая зачэпка, хоць які кантакт!) І справа не ў торціку, які праспрачаў (бо піць каву будзем усё роўна ўсе! ) Справа ў музыцы, якая падказала і паказала тое, што схавана за знешнім "вожыкам" Ды і сам я не чакаў, што сустрэну вось такую музыку! ( хоць і не фанат!) Прыемны сюрпрыз!) 

Кніжнае.

Сёння адбыўся чарговы паход у бібліятэку. Не, мне сваіх чытанак хапае аж з верхам, але вось маім бабулям, цешчы ды маці, спатрэбілася новая порцыя духоўнай ежы. Чытаюць яны спраўна, нічога асаблівага ды выкшталцонага, так, жаночыя раманы, такога ж "замесу" дэтэктывы і г.д.
Прывёз кніжак з дванадцаць і ўзяў столькі ж, з больш меньш вялікімі літарамі.  Вось, кажу бібліятэкарцы, план вам дам, дзяўчаты. План то план - прагучала мне ў адказ - вось што наступным разам браць будзеце, бабулі вашы ўжо амаль усё перачыталі, а паступленняў новых толькі пару кніжак у пасылцы.
Мне наша бібліятэка вельмі…

Святочнае

 Саджуся як звычайна праверыць пошту і ведаю, што ўжо сёння будзе многа віншаванняў з настаўніцкім святам!) А  заўтра і яшчэ болей!) Прыемна, што не забываюць, асабліва даўнейшыя мае вучні. Колькі часу прайшло, яны ўжо сталыя людзі, з наладжаным жыццём і з сямейнымі турботамі, а я кожную сустрэчу з імі хвалююся,  успамінаю, думаю, можа калісці "пераціснуў", можа недачуў, недаглядзеў, недаразумеў... 
Пераглядваю фота і ганаруся імі, як сваімі дзецьмі, бо столькі перажылі разам! Яны прывозяць вучыцца ўжо сваіх дзяцей і я бачу ў іх вачах той самы свавольны агеньчык, калі па загаворшчыцку яны…

Суботні настрой))

Дождж. Падарожжа. Усю дарогу ў галаве галасы сімпатычных маладых людзей! І навошта мне гэтая мара аб Каліфорніі?))Але  драбнюткія кроплі стукаюць  у шкло ў рытме даўно знаёмай песні і кандыцыянер пашумлівае паўтонамі мелодыі))  Старэю...ну і добра, што так, а не бубнячы і вінавацячы цэлы свет!)))

Спраўджванне чаканага.

Калі яшчэ ў ліпені мой добры знаёмы і проста выдатны хлопец  (а па сумяшчальніцтву яшчэ і вучоны сакратар музея "Замкавы комплекс "Мір"!!!) Ігар Ложачнік прапанаваў паўдзельнічаць у навуковай канферэнцыі, прысвечанай гісторыі і культуры старажытнага і сучаснага Міра, то, ведаеце, даволі доўга вагаўся. І справа не ў тым, што не было з чым выступіць, наадварот, матэрыялу хапае! Але прагледзеўшы праграму канферэнцыі і ўбачыўшы якія вучоныя - ГІСТОРЫКІ прымуць удзел у гэтым мерапрыемстве, то прыйшлося добра прызадумацца і ўзважыць усе "за " і "супраць", але нарэшце спыніць свой выбар на такой…

Каб не забываць!

 
Неяк на днях мне пашчасціла зрабіць копію фота настаўнікаў Мірскай народнай школы (пачатак 20 стагоддзя) Саму фатаграфію ўладальнікі адказаліся прадаць, перадаць і г.д. як адзіны ўспамін аб прабабулі, што вучылася ў гэтай школе. Але не гэта  самае…

Адыходзячаму лету!)

 
  • 8
  • интересно
  • batleya
  • 14 сентября 2019 22:31

"Навагоднія" матывы

Пераступаеш парог сваёй установы і вось яны, "падарункі" - трохі здзіўлена збянтэжаныя вочы першакурснікаў. якія з непадробнай цікавасцю сочаць за старэйшымі "братамі па розуму", што так проста падыходзяць да дарослых педагогаў і шчыра вітаюцца, нібы са старымі сябрамі!
Люблю гэтыя першыя дні за тое, што ўсё навокал перапаўняе атмасфера узаемных добрых пачуццяў, за тое, што аказваецца гэтыя бэйбусы сапраўды сумавалі па даверлівых размовах і сумесных справах, дзе яны адчуваюць сябе партнёрамі, а не нейкімі недавяркамі, якія б адзнакі не стаялі ў іх атэстатах і пасведчаннях, колькі б разоў іх не…

Слонімская вандроўка

Калі пачуў, штосвята беларускага пісьменства і друку ў Слоніме нас  чакае, то ціха пасмяяўся праз сябе!))) Ну, думаю, чарговая афіцыёзная пракламацыя! Адныя толькі размовы арганізатараў аб "традыцыйнай з'яве вулічных батлеечных тэатраў" адбівалі ўсякую ахвоту, але ж жаданне сустрэчы з гледачом перасіліла і са сваёй скрыняй, са сваімі калегамі па каледжу мы рушылі ў дарогу літаральна па зорах, бо выехалі каля 4.00 раніцы))
Сам ранішні Слонім сваімі закручастымі вулачкамі бы патаемна вядзе па часе няўрымслівых падарожнікаў і толькі назвы кшталту "ул. К.Маркса", "ул Советская" вяртаюць у…

batleya
211 постов
Последние комментарии
Lapka 12.01.2021 10:43
Allusik 11.01.2021 16:48
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}