Са святам!!!

Дарагія сябры! Усіх віншую са святам Перамогі! Якіх бы мы поглядаў не былі-Перамога адна на ўсіх! Вечная памяць загінуўшым у той страшэннай вайне!
І павіншаваць хачу  толькі-толькі рэканструяванай песняй апалчэнцаў Міра ( 17 ст.) Толькі тэкст, спеў яшчэ не запісвалі!)

Страла ляцела, страла песню пела
Страла ляцела, страла песню пела
Ой ты жаўнеру, пане-кавалеру
Аддай сэрцэ свое - венчайся са мною

Прашча свісцела, прашча песню пела
Прашча свісцела, прашча песню пела
Ой ты жаўнеру, пане - кавалеру
Без свае галовы будзеш ты здаровы!

Земля шаптала, земліца казала
Земля шаптала, земліца казала

Некалькі слоў аб рэканструкцыі...(Як і абяцаў!)

Пасля  выступленняў на міжнародным фестывалі "Нябёсы"  многія пісалі і прасілі расказаць аб працэсе рэканструкцыі батлеечных прадстаўленняў. Можа таму і  захацелася звярнуць увагу людзей на тое, што на самой справе існуе батлеечная спадчына, якую не ўправе забываць, а тым больш скажаць ці проста падмяняць  на калябатлеечныя міражы.
Мне пашанцавала, бо займаючыся падчас работы ў  вучылішчы, а затым і ў каледжы,  краязнаўчай працай давялося  застаць жывымі  старых людзей, што добра памяталі аб  30-х гадах 20 стагоддзя  і  маглі  ясна  аднавіць у сваёй памяці   аповяды сваіх бацькоў аб…

Спяшаюся...

Сёння вельмі няпросты дзень! Прыйшлося нават на працу шыбаваць - мерыліся прыехаць нейкія высокія госці, але госці не даехалі))) і мне такі ўдалося даехаць да роднай вёскі на Наваградчыне! І не дарма! Прывёз матэрыял для рэканструкцыі старой калыханкі! 
Думаў,  ужо сёння папрацую, але...навярнуліся нейкія ўспаміны з дзяцінства ды апрацаваныя радкі аніяк не стсуюцца з голасам  старой бабкі Ганны, што калісці так пранікнёна спявала яе! Пэўна я спяшаюся ўслед за прыпазніўшайся вясной!) 

А ўсім вам, дарагія мае, выдатны ўзор  калыханкі індзейцаў - арауканаў  ды яшчэ з мульцікам!!!) Дзякуй расійскай…

Госці ў хату-гаспадар багаты!!!

Не паспеў я прыехаць са сваіх камандзіровак і кінуцца ў вір сваёй работкі)), як тэлефонны голас абвясціў, што трэба чакаць гасцей! Госці гэта добра! Госці - значыць з усяе велічэзнай колькасці людзей яны выбралі  стасункі з табой, а значыць трэба сустракаць як мага гасцінна!!! Госці як госці - былыя работнікі апарата "Белаграпрамбанка", якіх зацікавіў наш Мір, ды нашыя творчыя пошукі. І вось на парозе рухавыя, нягледзячы на паважаны ўзрост, жанчынкі ды мужчыны гаманліва ўваходзяць  і ты пачынаеш разумець. што людзям сапраўды цікава завітаць сюды!
Мы нетаропка ( а па прыступках да трэцяга…

Мазырскія сустрэчы

З 18 па 20 красавіка пашчасціла пабыць у Мазыры. Нагода  надарылася "працоўная" - удзел у рэспубліканскім семінары па тэматыцы інавацыйнай і эксперыментальнай дзейнасці ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў галіне сістэмы  Е-learning.

Ехаць з Міра да Мазыра добра і зручна  дзякуючы маршрутным таксі. Таму зарэзерваваўшы сабе месцы "туды" і "назад" я рушыў у дарогу. У Мінску наведаўся ў філіял Прэзідэнцкай бібліятэкі, што месціцца ў  будынку Адміністрацыі Прэзідэнта краіны, сустрэўся з паважанай Таццянай Лычагінай. Паспеў і абмеркаваць сумесныя  праекты і нават…

Зоркі сусвету Мір.

Яшчэ толькі прыехаўшы на працу ў Мір пашчасціла застаць людзей, што памяталі столькі !!!!! Гэта быў цэлы Сусвет!!! Але тады чамусці здавалася, што ўсё паспею: з кожным пагутару, запішу што цікавае, але...не паспеў! Праклінаю сёння сябе за гэта - ды што там, нешта ўсё ж засталося! А сусвет пад назвай Мір яшчэ хавае ў сабе таямніцы!

З год таму, дзякуючы паважанай Таццяне Лычагінай з Прэзідэнцай бібліятэкі ў Мінску, атрымаў копію кніжкі вядомых даследчыкаў народнага тэатра батлейкі Барышава і Саннікава (50-я гады 20 стагоддзя) дзе мелькам прыпамінаецца своеасаблівая  батлейка з Наваградскага…

Па слядах аднаго "Вербнага кірмашу"

З радасцю і добрым здзіўленнем знайшоў забытае  мною відэа (прабачце, трохі цемнаватае) сустрэчы з гледачамі падчас "Вербнага кірмашу" у 2017 годзе. Сустрэча тая была адметнай, таму што першы раз мы публічна паспрабавалі сістэмна распавесці аб Мірскай батлейцы ў фармаце вуснай размовы з гледачом. І як аказалася, людзям прыйшлося да спадобы! Мы вельмі радыя былі гэтаму факту!!! Бо пасля сустрэчы ледзь выехалі дамоў - пытанні ўсялякага кшталту, спробы пабатлеіць ды паспяваць старыя вербныя песні - мы ледзь паспелі да цёмнага!)) А для мяне самая вялікая радасць з тае паездкі - пажылая мадам…

  • 6
  • интересно
  • batleya
  • 9 апреля 2018 18:58

Са святам Вялікадня!

Шаноўныя мае сябры! Я вас усіх шчыра віншую  з Вялікаднем! Спакою, дабрабыту і святочнага настрою!!!

Вось як спявалі гадоў 100 назад у Міры

Велько свято прыйшло

Яно нам прынесло

Сонца яснае, яйко красное

Хрыстос васкрэс! Алелуя!

 

"Гусіная песня"

Вось нарэшце такі знайшоў у сваім архіве відэазапіс фрагмента спектакля "Гусіная песня", што быў прысвечаны Радзівілам.

Сам запіс спектакля зроблены ў 2007 годзе падчас фестывалю мастацтваў, дзе наш тэатр, якім тады кіравала  Ганна Альбертаўна Выгонная, падцверджваў званне "Народнага калектыву", што было прысуджана ў 1997 годзе.

Увогуле ідэя стварэння такога спектакля, як я казаў ужо ў ранейшым посце, нарадзілася ў самім Міры, дзе зусім побач знаходзіцца мінулае і сучаснасць. Гэты спектакль увасобіў кавалачкі гісторыі Радзівілаў вачамі нашага сучасніка, хлопца з ПТВ. Адметна тое, што сам…

  • 4
  • интересно
  • batleya
  • 5 апреля 2018 22:30

Як ажывіць гісторыю.

Калі Мірскія батлейшчыкі адыгралі на Раство батлеечную інтэрмедыю "Цар Ірад" многім думалася, што вось, міне свята, а што тады той батлейцы рабіць??? Чакаць наступнага Раства??? Ці можа...., а што можа???? Увогуле, вельмі многа было "добразычліўцаў", што чакалі, калі ж надакучыць гэтая гульня ў лялькі дарослым людзям? А ім чамусці ніяк не надакучвала!!! Гэтыя людзі,  апантаныя адраджэннем сапраўднай беларускай культуры,  знаходзілі ўсё новыя і новыя цуды ў звычайным сельскім асяроддзі глушы Міра. Гэта цяпер у Міры цяжка заблудзіцца: усюды асфальт, тратуары, плітка, імітаваны брук... А раней …

batleya
57 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}