Напамін аб былым.

Нарэшце сабраўся пісаць аб зробленных рэканструкцыях, аб фестывалі трошкі ўспамянуць ды вас, паважаныя сябры, запрасіць туды, але... але патэлефанавалі госці з Масквы, краязнаўчае аб'яднанне "Свая дарога" і абвясцілі, што едуць паглядзець  Мір. Гэта вам, скажу , не абы што! Адукаванейшыя людзі, якіх "казкамі пра белага бычка" не падмікіціш, тут трэба вылажыцца па поўнай і гэта класна, скажу я вам, дарагія мае! Бо калі ты не атрымліваеш раз пораз  добрай "калатні", то паціху занываеш. а яшчэ можа ўвогуле паказацца, што ты - адзіная ісціна, прычым на дробязі можна не ўважаць!

Свята

Можна пісаць доўга і пранізліва, успамінаючы самыя -самыя моманты, а іх, паверце, не на адну кнігу хопіць)), а можна проста шчыра, без афіцыёзаў і пустых надрываў, павіншаваць сваіх калег са святам, з Днём настаўніка!!! Што я з вялікім задавальненнем і раблю! Дарагія мае калегі. як кажа адзін мой знаёмы - хірург, педагог - той жа ўрач, толькі у руках яго не якісьці матэрыяльны орган нашага цела, у руках яго чалавечая душа. І калі памылка - пратэз для душы не зрабіць! Я хачу пажадаць вам каб не гледзячы на  сітуацыі і абставіны, вашы рукі і сэрцы былі надзейнымі для тых, каму гэта так патрэбна…

Свае героі

Неяк на нядзелі прыйшла добрая навіна -  гістарычны раман "Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц" украінскай пісьменніцы  Ірыны  Данеўскай пабачыў свет і ў нашай краіне!!! Чаму так узрадаваўся, спытаеце вы? Адкажу, гэты гістарычны персанаж нашай з вамі гісторыі нічым не саступае славутым героям Дзюма! Нездарма яго называлі слуцкім д'Артаньянам!
Сын славутага віленскага кашталяна Януша Радзівіла і графіні Брандэнбургскай Сафіі Гогенцоллерн за свае 49 гадоў паспеў паўдзельнічаць амаль ва ўсіх  вайсковых еўрапейскіх выправах першай паловы 17 стагоддзя - як казалі мемуарысты таго часу-"Дзе зброя там і…

Святочны настрой

Сёння па асабліваму святочны настрой. І хоць на календары як бы звычайная нядзеля, але ў гэты дзень многіх знаёмых прыемна павіншаваць з імянінамі !) Сёння ж па праваслаўнаму календары дзень памяці Веры, Надзеі, Любові і іх маці Сафіі.
І нават калі не ўдавацца ў царкоўную гісторыю, гэтыя імёны заўсёды застаўляюць нас памятаць не толькі аб блізкіх, хто так завецца, але яны з'яўляюцца яшчэ і своеасаблівым нашым катэхізісам жыцця - верыць, мець надзею і любіць - вось сапраўды найвялікшая мудрасць чалавецтва!!!
Таму , дарагія мае сябры па ББ, я шчыра віншую вас і вашых родных  са святам! І пакуль мы…

Небяспечнае рэтра.

Мае знаёмыя ведаюць, што  я не падкі на палітычныя дэбаты, але сёння атрымаў запрашэнне на  паседжанне гісторыкаў-рэканструктараў. І вось адзін з іх  на поўным сур'ёзе разважае аб усталяванні сталінскай сацыялістычнай сістэмы кіравання, дзе не было месца   карупцыі, дзе кожны  быў упэўненны ў заўтрашнім дні. І ўсе ківаюць галовамі, нешта крэйзаюць у паперках. А гадоў людзям  - ад 35 да 45!!!
Я доўга падбіраў словы каб не абразіць гэтых "рэканструктараў" і пажадаў ім персанальны барак на Салаўках з сутачнай нормай баланды а на паслед пакінуў спасылку на прамову савецкага акцёра Леаніда…

"Они уходят не допев куплета..."

 

Калі ў стужцы навін мільганула "22 верасня памёр Анатоль Капскі" сэрца не па добраму сціснула. І  адразу пачуццё болю і адчаю - 52 гады, яшчэ працаваць і працаваць!
Я думаю мае пачуцці сёння раздзеляць тысячы беларусаў, для якіх Анатоль Капскі зрабіў…

Мова - яна ў душы!

Мяне сёння ўразілі словы знаёмага з Польшчы:  "Мова  - яна ў душы,  у сэрцы,  альбо нідзе! І калі сэрца і душа разам, то нават калі ты будзеш маўчаць, твае вочы будуць рамаўляць  словамі твайго сэрца!" Як яшчэ лепей сказаць? 
http://www.youtube.com/watch?v=OcEpKvn61QQ 

Каб памяталі...

Шчырыя вітанні ўсім!!!!!!!! З кім як не з вамі , дарагія сябры , падзяліцца добрымі навінамі !) Наша батлеечная рэканструкцыя пачатку 20 стагоддзя  "Салдат ды чорт" за цікавіла псіхолагаў: кажуць, простымі словамі тлумачаць выхад з цяжкіх праблем. А мне і радасна - мала, што адроджана амаль страчаная калісці пастаноўка, так яшчэ і прымяненне знаходзіць!

Сёння вось яшчэ адзін таварыш  патэлефанаваў і папрасіў расказаць , чаму мірскіх батлеечнікаў так уразілі дзеі 1 Сусветнай вайны. што яны напісалі такую п'есу?? А мяне неяк знянацку напаткала гэтае пытанне. Ну як можа не ўразіць вайна??? Як можа…

У чым сіла...

За малую частку адпачынку трэба паспець усё: і хатнія справы утаймаваць, і паспець запісаць штосці  цікаве, пакуль інфарманты жывыя! З такой талакой думак, паціху аціхаеш, калі пачынаеш слухаць расповяды старых. Бабуля падспяваўшы  калядку раптам спыняецца і пачынае расказваць, як яе Ваўчок (Валодзя) любіў спяваць, як чакалі яго з фронту, як калацілася сэрца , калі маладая паштальёнка , быццам баючыся, спяшаючыся ўсаджвала ў шчыліну дзвярэй пісьмо з далёкага фронту і ляцела далей на сваім трафейным ровары, а ты не ведаеш, што там у тым лісце: ці гора, ці надзея на тое, што Ён такі вернецца! 

Амерыканскі дзед

Праглядаўшы фота для поста аб "калхозным"),  знайшоў яшчэ фатаграфію  дзедавага стрыечнага   брата  Адама  са сваімі роднымі.  Дзед Адам, па расповядах майго дзядзькі, спачын яго душы, быў вельмі рухавым чалавекам. Яго не цікавілі справы па набыццю заямлі ці арэндзе графскага лесу ( з чаго і жыла большасць вяскоўцаў) Дзед Адам хацеў паехаць у Амерыку. І гэта была яго самая запаветная мара! Ды ў 20-я гады не адзін ён такім быў, амаль паў-Еўропы хацела паспрабаваць шчасця ў Амерыцы! І вось нягледзячы на ўгаворы родных з'ехаў дзед Адам да сваёй даўняй спакусы. А што там і як - дзядзька не…

batleya
78 постов
Последние комментарии
Nayana
poker-face
Udachnik
kalinna сёння ў 02:40
Gina сёння ў 00:27
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}