З мірам у Мір!

Сёння ў нашым Міры адбылася даволі значная падзея. Менавіта сёння на будынку мясцовага аддзялення сувязі ў якім  да 1939 года дзейнічала знакамітая на ўвесь свет Мірская іешыва, як казалі раней "маці ўсіх іешыў"  Чаму так радуюся гэтай падзеі? Перш за ўсё з-за гістарычнай справядлівасці, а то хто б ні прыехаў у Мір, той па свойму вызначаў месцазнаходжанне Мірскай іешывы. І вось цяпер на гэтай няпэўнасці пастаўлена кропка. Па другое, неяк нават сорамна, што ў Іерусаліме і Нью Йорку ёсць іешывы з назвай "МІр", у памяць аб самай першай, а ў нас, у Міры, дзе стаіць гэты будынак, да гэтае пары, …

  • 13
  • интересно
  • batleya
  • 1 августа 2018 23:06

Дзень нараджэння.

На працы час ляціць так, што нічога не паспяваю і нават забываю тое, чаго ніколі не забываў раней! Старэем!)) А  сёння 31 ліпеня!  Сёння, толькі ў 1802 годзе, нарадзіўся Ігнацій Дамейка, наш земляк, славуты вучоны, нацыянальны герой Чылі!
 

Глядзім на Мір!)

На вядомым партале AirPano неспадзявана знайшоў панараму Мірскага замка! Спадабалася, скажу я вам, сябры! Можа аўтары наступным разам яшчэ які куточак Міра зробяць больш прасторавым для ўспрымання!
http://www.airpano.ru/files/Mir-Castle-Belarus/2-2 
А…

Маё і наша назаўжды!!!


Ёсць месцы на свеце, дзе нават і непагадзь чуе сябе сарамліва,
Дажджом пралівае пад промнямі сонца і громам далёкім грукоча 
Бы шэпча, што ёсць Бог на свеце!
У небе разліўшы пастэлі вячэрняй палітру, 
Вяршаліны дрэў ды гмахі муроў старадаўніх 

Мова знакаў -2

Сёння хачу прадоўжыць, шаноўныя сябры, тэму  адмысловай мовы старажытных муроў (быў у мяне такі пост
http://batleya.bloger.by/97448/
 ) Менавіта сёння, бо ізноў такі прыйшлося ламаць стэрэатыпы кшталту "экспазіцыю сто разоў глядзелі, а гэтыя сцены ўжо 500 гадоў стаяць!" Ізноў жа на прыкладзе Мірскага замка, а што рабіць, калі ён неад'емная частка абедзеннага мацыёну?))  
Невялікая кампанія з 5 маладых чалавек, удакладніўшы ў мяне маршрут на Навагрудак, выказала сваё крытычнае разважанне аб змене экспазіцыі ў Мірскім замку. Я добра разумею іх,,  бо  старонняга гледача трэба па сапраўднаму ўразіць…

Феерверк свята. 8 ліпеня. Мір.

Ранак 8 ліпеня ў Міры нібы вярнуўся на   200 гадоў назад - казакі дружна ішлі на Літургію ў праваслаўны храм Святой Троіцы, а палякі ды французы ў сваім  ваенным убранстве паважна крочылі да Мікалаеўскага касцёла на імшу, і толькі  чарада аўто нагадвала. што мястэчка жыве ў сённяшнім часе.
Але вось а першай гадзіне барабаны абвясцілі пачатак парада ўдзельнікаў  сённяшняй рэканструкцыі - Мірскай баталіі 1812 года. Што тут скажаш - гэта трэба было бачыць! І гэта відовішча каштавала патрачанага часу!  Ды і святу спрыяла ўсё - і пачуцці ад учарашніх мерапрыемстваў і надвор'ем Бог не абдзяліў!

Феерверк свята

Як  ужо пісаў у колішнім посце  аб фэсце рэканструкцыі "Мір 1812"  http://batleya.bloger.by/97383/ 7 ліпеня свята сапраўднай класнай  гістарычнай рэканструкцыі распачалося даволі шыкоўна! Нягледзячы на даволі сціплую рэкламную кампанію мерапрыемстваў, народ даволі дружна  падцягваўся да цэнтральнай плошчы Міра, дзе ў адным з куточкаў месціліся і французкі дворык з салоннымі гульнямі 19 стагоддзя кшталту картаў і фантаў, а таксама магчымасцю развучыць катыльён.


Мова знакаў

Кожнае знакамітае месца мае нейкую сваю, таемную гісторыю, аб якой заўсёды хочацца даведацца. Вось вам, паважаныя сябры, маленькая загадка славутага Мірскага замка, аб якой наўрад ці ўспамінаюць экскурсаводы.
З правага боку, ля самай асновы Цэнтральнай вежы на  цагліне можна разглядзець два клеймы

Запрашэнне на свята!

Наша "Батлейка" атрымала незвычайную прапанову - даць прадстаўленене  на свяце - рэканструкцыі бітвы пад Мірам, што адбылася ў 1812 годзе. Як вядома. 7-8 ліпеня 1812 года казачыя войскі Платава разграмілі пад Мірам  злучэнні генерала Ражнецкага, што ваяваў на баку Напалеона Банапарта. Па сутнасці - адбылася першая перамога над французамі ў той вайне. 
Дык вось, 7 і 8 ліпеня у нашым Міры збіраюцца рэканструктары з Беларусі, Расіі ды іншых краін, каб рэканструіраваць тую падзею.  Дарэчы, месца той бітвы і сёння захавалася і мала змянілася. У тым годзе была першая спроба і ўсім вельмі спадабалася!

Дзень развітанняў!

Сёння трохі сумна! Сёння - выпуск  у нашым каледжы! Мая мужчынская  стрыманасць трошкі адступае і  я лаўлю сябе на думках. што любуюся пасталелымі колішнімі навучэнцамі. а сёння ўжо  дыпламаванымі спецыялістамі. Я ўспамінаю, якімі яны прыйшлі пасля школы - разгубленыя, не прынімаючыя на веру  тваіх словаў і, чамусці, пастаянны шукалі "падлянку", калі ты спрабаваў ім дапамагчы!)) Мне б парадавацца, што ўжо падчас навучання ў каледжы многія з іх дамагліся высокіх вынікаў, як прафесіяналы, а яхачу такі каб яны яшчэ на год які засталіся тут, бо разумеем адзін аднаго з паўслова. ды і яшчэ многа…

batleya
57 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}