Праца ці работа?

Бадзёры голас у тэлефоннай трубцы прадставіўшыся нейкім карэспандэнтам моладзевага партала папрасіў падумаць над адказам на пытанне - "Вашыя заняткі ў тэатры гэта больш праца ці яшчэ што?"  Я і слова не паспеў уставіць. як з абяцанем ператэлефанаваць заўтра,  голас знік за кароткімі гудкамі.
Што ж, праца... Яны прыходзяць у чаканні славы. З гэтым нічога не зробіш і таму патрэбна сказаць, што нейкі сэнс ёсць у гэтым. 
Яны вельмі розныя, але амаль усе "хварэюць" адной сучаснай хваробай моладзі - слава павінна прыйсці заўтра ж!) Ніколі не трэба расчароўваць іх у гэтым, толькі паказаць, што слава…

Мова - кроў маёй зямлі!

Мне бы гукам ціхуткім стаць
З вуснаў шчырых да неба ліцца
Каб маліцца за сенажаць
За дубровы твае маліцца!
За цябе, Радзіма мая,
За тваіх калыханак словы
Божай сілаю роднай мовы
Буду вечна маліцца я!

Доўгая рэмарка. Эвалюцыя

Мой сябар  напісаў такія радкі - "Яго вялікасць Час! Ён - Уладар над усім..."  Вось як!!! Вось і ўвесь дыалектычны матэрыялізм у гэтых двух сказах!  Але... якое ж непрадказальнае гэтае валадарства!!!
І калі гэта не разумець, то можна загнаць сябе ў такія жорсткія рамкі, што ўвесь свет будзе здавацца недарэчным  адразу за межамі тваіх разважанняў! Як тады ўспрыняць яго, як зразумець усіх, хто  навокал?
 Майстар-клас работы з літаратурна - факталагічным матэрыялам для батлеечных тэатраў,  сядзяць  педагогі і ў большасці з іх адно пытанне - Якія асаблівасці розных роляў, як іх паказаць толькі…

Доўгая рэмарка. Традыцыйнасць.

Як аднойчы казаў знакаміты Эдвард Радзінскі - " Я не знаёмы з сястрой таленту!", таму прашу прабачэння, дарагія сябры за многаслоўе!))
На сцэне ідзе прадстаўленне батлейкі "Цар Ірад", граюць дзеткі-школьнікі. Усё цячэ сваёй чарадой:  і персанажы -лялькі, і калядкі і віншаванні і, як належыць, абмеркаванне пасля спектакля ў сваім коле асаблівасцей  адыгранай дзеі, бо колькі не прадстаўляй батлейку, ды хоць запар колькі разоў, кожнае прадстаўленне будзе грацца па рознаму,  кожная дзея будзе непазнанвальнай на папярэднія!. 
Дзіўна, але які б не быў узрост акцёраў заўсёды  абмяркоўваюцца асаблівасці…

Доўгая рэмарка. Анёл

Недзе там, далёка, далёка,
Недзе там, дзе душа твая мроіць,
Недзе там, дзе думкам штодзённым
Пэўна месца не будзе ніколі
Там хаваюцца светлыя крылы,
На якіх ты ў снах прылятаеш
Дорыш радасць і жаль адганяеш
І няма побач месца для злога...
Хоць калі, паглядзі сабе ў вочы
Твой анёл па табе так сумуе!!!

Вось і чарговая рэпетыцыя. Але каму я хлушу - чарговая! Кожны раз, калі прыходзяць новыя акцёры, пачынаецца пошук, не, не вобраза, вобразы якраз вядомыя, пачынаецца пошук характара! А лялькі чакаюць, ім без працы аніяк нельга! І сярод іх той самы, з доўгімі ільнянымі валасамі,  у пабліскваючым хітоне, з…

На мяжы...

Сёння, нарэшце такі, пасля доўгіх самастойных чытанняў ды вывучэння асаблівасцей маёй пісаніны: рэмарак, супярэчлівых патрабаванняў, акцёрскіх замалёвак - эмоцый  ды яшчэ мноства ўсялякіх патрэбнасцей))), мае новыя акцёры "выйшлі ў свет"!!! "Свет" праўда абмежаваўся рэпетыцыйным залам, але ...лялька ў руках пераварочвае ўсю свядомасць! Гэта ж ёй трэба аддаць (без перабольшвання!!!) частку свайго "я", "зляпіць" часцінку сябе ў кавалку дрэва і шматочках тканіны - гэта сапраўднае адчуванне Творцы!
Мае "мацёрыя" кадры рыхтуюць эскіз выпускной дыпломнай работы - насценны рознастылёвы роспіс, вось і…

Сумны пост

Субота, 2 лютага.  Мінск.  Пануры дзень, сырое паветра, снег на вуліцы стаў кашай і вось - Галерэя "Ў".  Месца правядзення "круглага стала" конкурса рэалізаваных праектаў "Спадчына ў дзеянні" арганізаванага беларускім  камітэтам  ICOMOS. 
Асабліва  мне было цікава пачуць, чаго ж чакаюць ад паданых праектаў арганізатары? Аказалася, што сёння таварышы яшчэ не маюць адзінага прадстаўлення аб ролі спадчыны ў жыцці мясцовых супольнасцей! Здалося, што паездзіўшы па еўрапескіх імпрэзах, спікеры нашага "стала" хочуць бачыць "еўрапейскія" адносіны да паняцця "спадчына", праўда толькі ў чым тая…

"Малюнкі з выстаўкі"

Ну вось, нарэшце  гэта здарылася - я амаль не паспеў пабыць адзін на адзін  з экспанатамі творчай выставы маіх вучняў і калег!!!) То заняткі, то рэдактура артыкулаў. то нейкія неспадзяваныя камандзіроўкі - як заўсёды, справы, справы,  справы..., а проста заціхнуць сярод застылай творчай думкі, хаця б з паўгадзіны пабыць у атачэнні гэтай прыгажосці так і не змаглося!
Велмі рады, што леташняя прапанова  размяшчаць такія выставы ў тэатральнай зале нашай "Батлейкі"  была адзінадушна ўспрынята ўсімі калегамі!!!! Думаю, гэта лепшае месца для творчых прэзентацый, бо тут заўсёды пануе нейкая асаблівая…

"Распетаю буду маліцца душой!..."

 «Земля наша велика и обильна, а порядка в ней нет. Приходите княжить и владеть нами» - так у старажытным летапісе "Аповесць мінулых гадоў" расказваецца аб прыходзе на славянскія землі варажскіх (рускіх) князёў на чале з Рурыкам, і гэтыя іншаземцы паклалі канец міжпляменным  сутычкам і заклалі аснову расійскай дзяржаўнасці.
Але я зараз не пра тое.. Я зараз успамінаю другога чалавека, якога ніхто не клікаў, які сам прыйшоў і сам, не беларус,  паказаў нам прыгажосць нашай мілагучнай мовы, расправіў крылы беларускай песні, зрабіў яе пазнаваемай і папулярнай! Гэты чалавек - Уладзімір Мулявін! 

Спадчына ў дзеянні

Ну вось, як кажуць, звіняць званы і клічуць нас!)) Нарэшце такі прыйшла нагода, каб прадставіць вынік амаль чатырохгадовай працы па рэканструкцыі і аднаўленніі пастановак Мірскай батлейкі пачатку 20 стагоддзя!!!
Грамадскае аб'яднанне беларускі камітэт ICOMOS праводзіць конкурс рэалізаваных праектаў у галіне работы з гісторыка - культурнай спадчынай "Спадчына ў дзеянні"
Дзякаваць Богу, тыя здабыткі , што ўдалося аднавіць нам сёння ўжо запатрабавыаныя  як на Беларусі. так і за мяжой (з манетызацыяй пакуль не вельмі))) Значыць наша справа сапраўды была не марнай, а хоць некаму патрэбнай! Ды ці…

batleya
211 постов
Последние комментарии
Lapka 12.01.2021 10:43
Allusik 11.01.2021 16:48
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}