Незгаданы скарб. Песня

Ведаеце, калі чую словы "песня - душа народа" , то думаю, як жа глыбока ў нас гэтая душа схавана. разумею, што час дыктуе сваё і я сам , працуючы з моладдзю стараюся слухаць тую музыку, што і яны, каб зразумець іх падчас вельмі няпростыя адносіны да жыцця!!! Мне падабаецца стары рок кшталту  "Iron Maiden", і я фанацею ад бітлоў і ад царкоўных духоўных твораў, а за работай пастаянна слухаю Вівальдзі і ЧЫЖа. бо музыка яна ж як ДНК - з'ява універсальная! Але калі чую народныя песні беларусаў нешта ўскалыхваецца ў душы і свет, з яго спакусамі, пакутамі і мігценнем, нібы спыняецца, і ты пачынаеш…

  • 7
  • интересно
  • batleya
  • 27 марта 2019 20:08

Незгаданыя скарбы. Арнамент

Некалькі  часу таму знаёмая перадала ў наш тэатр  даматканую посцілку, бо "..усё роўна не пасцелеш, каму яны патрэбныя - нямодныя!" Неяк нават млосна стала ад такіх слоў і пэўне ж, ад такога падарунка не змог адмовіцца. А яшчэ больш балюча стала за тое, што знаёмая мая  так і не ўсвядоміла, што гэтыя посцілкі мабыць адзіныя рэліктавыя скарбы яе роду, бо ткаліся заўсёды з асабістым арнаментам! Вось думаю, а ці паказвала яна гэтыя посцілкі сваім дзецям, унукам? Можа б яны былі б больш паважлівымі да сваёй спадчыны?

Дзялюся!)

Не магу не падзяліцца творамі, што пакінулі след у душы!

№1. Проста зачапіла адразу, што яшчэ сказаць!
 

№2. Лунгін заўсёды цікавы як рэжысёр, а яшчэ гэты фільм нарэшце "данёс" да мяне пранізлівую араторыю  "Страсти по Матфею".

  • 9
  • интересно
  • batleya
  • 22 марта 2019 22:50

Інтэрв'ю ў свята

Бывае, што хочацца схавацца ад рэпарцёраў,  што ўсё  пераварочваюць  з ног на галаву,  але спадарыня Марына Казловіч  - прыемнае выключэнне, таму і паразмаўляць не грэх!)))

«Паміж акцёрам і лялькай павінна ўсталявацца непарушная еднасць» 
 – Канстанцін Леанардавіч, пачнем з глабальнага пытання: як “ажывіць” ляльку, каб глядач паверыў, што ў яе ёсць душа?

– З даўніх часоў лялькі мелі асаблівае сакральнае значэнне. Для нашых продкаў яны служылі абярэгамі сям’і, неслі ў сабе памяць і таямніцу цэлага роду. На маю думку, гэта і было першай спробай чалавека “ажывіць” ляльку. Выдатна справіўся пазней з…

  • 9
  • интересно
  • batleya
  • 21 марта 2019 22:23

Дзень лялечніка

А 21 сакавіка ва ўсім свеце - Дзень лялечніка!  Звычайныя яны людзі, гэтыя лялечнікі. Нічога своеасаблівага і няма ў іх. акрамя напаўтаямнічай і мала каму зразумелай магчымасці надаваць жыццё кавалачку драўніны ці тканіны, альбо і паперыны якой!
І за паблажліва пасмешлівымі поглядамі, трошкі здзіўленным позіркам "зверху" на гэтых дарослых, але дзівакаватых (калі не сказаць інакш..))) людзей,  хаваецца і адначасова просіцца на верх жаданне паспрабаваць і самім стварыць гэты цуд - цуд адушаўлення! Але як бы гэта  прыгожа і таямніча, а дзесці нават і прыцягальна, не выглядала, мала хто разумее…

Жаданыя сустрэчы.

Выезд і паехалі.... Рэпетыцыі дзеюцца маладымі батлеямі ў поўнай самастойнасці пакуль мы "разсякаем" прасторы раённых грунтова-асфальтавых участкаў тэрыторыі ))), бо дарогамі для аўто гэта назваць цяжка.  У галаве капошацца нейкія думкі аб рэзультатах паездкі. аб тым, як лепш дапамагчы па новаму глянуць на вясковае жыццё нашым падапечным), а тэлефон турбуе раз за разам то галасамі  батлеечнай моладзі, то метадыстаў з вобласці (спадабаліся нашыя праектныя работы - і добра!!!), а тут - як гром сярод няхай і не зусім яснага неба -  з тэлефона ціхі і прыемны голас паважанага Маляваныча…

Радасць яна і ёсць радасць!)

Сёння радасна ўсім! І не таму, што  скончыліся выхадныя дні і прыйшла доўгачаканая вучоба!)))))) Неее!!! Сёння пайшлі паўнацэнныя рэпетыцыі і падрыхтоўка да міжнароднага велікоднага фестывалю "Радасць", што будзе ладзіцца ў Мінску ў сярэдзіне красавіка! Атрымана афіцыйнае запрашэнне і малады састаў батлейкі цвіце - як жа - першы афіцыйны фестываль. першае публічнае прадстаўленне ў рангу "народных" артыстаў!))
Употай, пакуль з аднымі  вывяраем галасавыя адценні роляў, другія ўсхвалявана шапочуць мамулям, што яны ",,,едуць!!!!"))))
Радасць яна і ёсць радасць! Як прыемна гэта бачыць і патрошку…

Дараванне.

"Даруйце мне дзеля Хрыста і я дарую вам!" -  сёння паўсюдна чуваць такія словы, з якімі людзі звяртаюцца адзін да аднаго! Як жа, вось і прыйшло самае-самае перадпосце з яго найвышэйшай праявай - звычаем прасіць прабачэння адзін у аднаго перад вялікім постам, перад чаканнее светлага свята Вялікадня!
Звычай  з царкоўнага абіходу так цесна ўплёўся ў традыцыйную народную культуру, што сёння ўжо і веруючыя і няверуючыя лічаць яго неад'емным рытуалам гэтага апошнягя перадпоснага дня.
Можна колькі заўгодна спрачацца на багаслоўскія тэмы, але гэты звычай такі пранізлівы і шчымлівы і, пэўне ж, такі…

Са святам - з павагай і шанаваннем!

У шчасця ёсць вочы, якія не здрадзяць ніколі!

І ранкам, і ў ночы,

Ці ў радасць, ці з болем...

І, нават, калі ты заплюшчыш іх -

Знаю,   яны  не пакінуць мяне

І да раю, да самага раю пакажуць дарогу!

Як мала мне трэба!

Як маю я многа - пяшчотныя вочы твае!

Дарагія і каханыя жанчыны!!! Са святам вас!!! Няхай ніколі не пакіне вас вясна - у сэрцы, у душы, ва ўсім жыцці!!! Дабра, кахання, шчасця!!! І дзякуй вам за свет, асвечаны вашымі чуллівымі сэрцамі!!! 


Блін на стале - свята на покуці!

Масленіца ў самым разгары - яно і не дзіва, толькі лянівы сёння не гаворыць аб гэтым вясёлым звычаі! Але вось якая загвоздка - мала  хто ведае, што звычай гатаваць бліны і частавацца імі гэта прадаўжэнне перадпостнай памінальнай альбо Радзіннай суботы, калі людзі не проста паміналі сваіх продкаў, але і ўспаміналі ўсе іх  добрыя справы, садзіліся за вячэру  з абавязковымі блінамі, дзе старэйшы ў доме раздаваў кожнаму блін і абавязкова пакідаў на талерцы  продкам (дзядовем).
Што тычыцца розных масленічных гулянняў, то ў беларусаў яны не вельмі былі распаўсюджаны, у адрозненне ад нашых усходніх…

batleya
211 постов
Последние комментарии
Lapka 12.01.2021 10:43
Allusik 11.01.2021 16:48
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}