Такія дні...

Радасны настрой паціху дае ведаць аб сабе  - скора Вялікдзень! Мітусіцца па цэнтральнай плошчы мястэчка  народ, купляючы да святочнага стала розныя прысмакі ды падарункі - як жа, свята ж сямейнае, а ў нашай правінцыйна-перыферыйнай  мясцовасці сямейныя святы гэта пункцік!)) і нечым такі нагадвае мне маю родную глухую вёсачку часоў дзяцінства, дзе кожны ведаў і цябе, і сям'ю тваю, дзе госця заўсёды чакалі на свята з дарагой душой!)

Але ў гэтым мігценні і падрыхтоўцы да свята я з кожным годам усё больш і больш чакаю асаблівых царкоўных службаў   Вялікай Нядзелі перад Вялікаднем, дзе з кожным…

  • 7
  • интересно
  • batleya
  • 26 апреля 2019 23:08

"Велько свято прыйшло!"

Сёння паспрабаваў адасобіцца ад сваёй батлеечнай справы,  але не атрымліваецца! Можа яно і лепей, бо заўсёды павінна быць нешта, што прыносіць задавальненне нават ад самога чакання!))
І нават седзячы на сур'ёзных паседжаннях, ужо пракручваю новы праект і нават назва прыдумалася вельмі хутка  - "Песні старога МІра"! А як жа, можа да восені ўдасца такі закончыць рэканструкцыю 8 стогадовых песняў - кантаў, што гучалі ў нашым мястэчку! Ды і з "галасамі"  для запісу дамовіўся амаль на 90 адсоткаў - мясцовы фальклорны гурт "Забава" (спяваюць  добра жанчынкі!)  Але найперш паспрабую з дзеткамі сваімі…

Свята Вербнай нядзелі.

Я шчыра віншую са святам Вербніцы вас, мае дарагія сябры! Няхай Божа дае сілы і моцы вам і вашым блізкім! 
"Не я б'ю, вярба б'е! за тыдзень - Вялікдзень!" 

Яшчэ далёка да Галгофы, хаця яна зусім тут побач,
Яшчэ ля гарадскіх варотаў бруіцца смех, не слёзаў горыч...
Яшчэ ў Гефсіманскім садзе раса мядзвяная на красках,
І спеў людскі вакол - "Асанна! Благаславёны шлях твой царскі!"
А Ён усмешкаю лагоднай ужо тады усіх прабачыў
Бы ведаў, гэты спеў выгодны ўраз стане рогатам крумкачым!
І тыя, што сягодня сцелюць сваё рыззё Яму пад ногі
Назаўтра выпрасяць, бы ў хмелю, Яму крыжовую дарогу!
Але ўсё гэта будзе…

"Спадчына ў дзеянні" Фінал.

Зарэгістраваўшыся on-line на  фінальную цырымонію  конкурсу беларускага камітэту ICOMOS "Спадчына ў дзеянні"  я, маючы цэлую гадзіну ў запасе, спакойна прадэфіліраваў па Плошчы Перамогі ў Мінску, асабліва не заглядваючы  на карты, бо праспект Машэрава - вось жа ён, пад бокам!)), надвор'е шыкоўнае - адпачывай. чаго ж яшчэ !?
 І вось бліжэй да прызначанага часу пачынаю разумець, што не знаходжу той самы пазначаны ў запрашэнні Культурны цэнтр "Корпус")),  але па эклектычна прыгожай арцы зразумеў, што мне менавіта сюды і, сапраўды, патрапіў куды патрэбна! 
З-за недахопу часу я і не сачыў за…

Радасць - калі сэрцы для ўсіх!

Час так імкліва ляціць, што, здаецца, не хопіць яго на ўсе справы, але калі справа грэе табе душу, то яна абавязкова знойдзе свой час у тваім жыцці!!!
Я вельмі задаволены, што маім маладдзенькім акторкам не спатрэбілася доўга адпачываць пасля сцэнічнага дэбюту і ўжо праз дзень адправіцца на доўгачаканы велікодны  фестываль "Радасць", што ладзіць у Мінску Свята - Елісавецінскі манастыр. Запрашэнне было атрымана ўжо даўно, таму і ехалі, ведаючы, што нас чакаюць!!!  Праўда, ехалі мае батлеечнікі без мяне, бо ў сілу абставін, якія зваліся Рэспубліканскай выставай навукова - метадычнай літаратуры, я…

Настрой

 
  • 3
  • интересно
  • batleya
  • 18 апреля 2019 01:09

Гарадзенскі дэбют

6 гадзін раніцы.. На вуліцы пацярушвае невялікі дожджык - такі жаданы  і такі ўсёж невялікі!  Ранішні чай паціху супакойвае, ну вось, трэба збірацца! Сёння вельмі ранні выезд  - з батлейкай едзем па запрашэнню арганізатараў рэспубліканскага семінара па пашырэнню ўжывання беларускай мовы  ў школах (дзіўна, што так позна, але позна лепш , чым ніколі!!!)
З вечара сабрана і прыгатавана ўсё,  разсаджваемся ў аўтобусе і пад дробны  пошчак дожджыку можна ўздрамануць - як ніяк да Гародні больш за 2 гадзіны  дарогі!
Мае дзяўчаткі  робяць выгляд. што ўсё звычайна, але бачу, хвалююцца, бо сёння ў іх…

Радасць душы - Благавешчына!

Сёння , як і колькі ўжо дзён таму, новы дзень пачынаецца сонцам і нявыказана чыстым блакітам! Хораша!!! І на душы хораша ад такой прыгажосці навокал, і настой сапраўдны, святочны!!! А заўтра на зямельку ступіць Благавешчанне, свята, што  самой сваёй назвай сагравае душу і надае веры ва ўсё добрае!!!
"Благавешчына - вясне рошчына, душы радасці, сэрцу сладасці!" - так вось выспеўвалі на Міршчыне калісці людзі, радуючыся сапраўднаму веснавому святу, калі "птушка гнязда не будуе, а дзеўка косу не ладуе", калі ў самых таемных куточках нават самай ачарсцвелай душы расцвітае свята! 
Шчасця ўсім вам…

Зрэбныя дарогі.

А вось у гэтым мульціку няблага паказана герменэўтыка беларускіх дываноў. Мастак проста малайчына!

Глядзім на здароўе!!!)

 

  • 7
  • интересно
  • batleya
  • 31 марта 2019 14:30

Радасць чакае!)

Вось цяпер ужо сем патоў выйдзе з маіх маладых батлеяў!))) Прыедуць пасля канікул, а я ім афішу фестывалю пакажу - і за працу!!!
Радасць ёсць радасць! Радасна, што мы, на добра знаёмай нашаму тэатру пляцоўцы, зможам прэзентаваць рэканструкцыю батлеечнай дзеі пачатку 20 стагоддзя "Салдат ды чорт" ! Радасна, што заспяваем велікодныя песні беларускага мястэчка, якім за 100 гадоў! Радасна, што батлеім на роднай мове!!!)
Але самае галоўнае, мае сябры, - нас чакаюць! А што можа быць найлепей адчування таго, што ты патрэбен?  Сустрэнемся. абавязкова сустрэнемся!!!)) Як жа будуць радавацца мае…

batleya
211 постов
Последние комментарии
Lapka 12.01.2021 10:43
Allusik 11.01.2021 16:48
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}