Мама

...тэлефонны званок вырывае з палону  перадпанядзельнай папернай валакіты і  на другім канцы знаёмы голас нешта  збіваючыся тлумачыць пра адносіны з мамай, просіць парады... А што я магу парадзіць калі сам сябе не пазнаю часам! І на маміныя  частыя "чаму без шапкі пайшоў!" ці "А вось паляжаў бы лепей" ці яшчэ якія там заўвагі, буркаю нешта ў адказ і спяшаюся далей! Здаецца, усё ж на месцы, у цяпле, без турботаў,  і  чаму  мне трэба  слухаць апошнія "навіны" з далёкай вёскі, дабытыя мамай у тэлефоннай размове, ці ведаць колькасць народу  на  апошняй касцельнай  імшы. І амаль кожны дзень…

Праца

Ну вось яшчэ адзін старадаўні кант з Мірскай акругі паказаў свой абрыс!!! Радуюся, бо на непасрэднай працы хоць пластом кладзіся - спраў не меньшае!!! А тут нейкім цудам атрымоўваецца дапрацаваць і выцягнуць з забыцця яшчэ адзін маленькі залатнік. І ў гэтых простых, няўрымслівых тэкстах - мой народ, яго жаданне і чаканне быць як мага бліжэй да Свята, і, нарэшце, яго душа! А хто мы без душы? Кланяюся тым, хто пакінуў калісці мне згадкі аб гэтых песнях! Памятаю іх і буду памятаць нават калі сыду ў нябыт!
І вось яшчэ, колькі пераслухаў і перабраў калядак - якая пашана да СЯМ'І!!! Гаспадар…

Звычайнае свята

Яшчэ нядаўна былі загавіны на Піліпаўскі перадсвяточны пост, а заўтра ўжо свята Уводзін Багародзіцы! "Ды за святам  Божай Маці будзем Рождзество чакаці!", "Уведзенне Рождзество вядзе", "На Уведзенне зорка ясна, хатка ладна і гатоў абрус калядны!" - так казалі мае колішнія рэспандэнты. І сёння, хоць і прайшло шмат часу, бачу іх пранізлівыя вочы, якім немагчыма схлусіць. Кожная маршчынка на іх твары ззяла спагаднасцю і хавала спакойную ўсмешку, і веяла ад іх такой сілай!!!  
" Ты вось пытаешся пра ўсё, -казалі яны, - хочаш ведаць як ды што, а ўся справа ў звычайнасці! Паспрабуй зрабіць свята…

Снег

Як толькі выпадае снег, на зямлю прыходзіць чаканне нечага чарадзейнага , цудоўнага. што нічым вытлумачыць нельга! А можа гэта душа засумавала па сваёй першаснай чысціні і наваколле за вокнамі так і вабіць яе каб абтрэсці пыл і смецце прайшоўшых дзён! А яшчэ снег валодае нейкай незвычайнай якасцю запавольваць час, а то і ўвогуле, павяртаць яго назад! Вось ідзеш па вячэрняй вуліцы, а з чорнага неба павольна ляцяць белыя , лёгкія нібы пух, сняжынкі і іх палёт адмяняе ўсе прыродныя законы гэтага свету, і ты, здаецца, не ловіш іх прагнымі вачамі, не цягнеш да іх свае рукі, а сам ляціш недзе ў…

Выснова!

Проста жыць гэта так проста!!!

 

Зіма.Пачатак.

Нарэшце на вуліцы нешта падобнае на зіму, а на душы таксама прадчуванне святаў - Новы год, Нараджэнне Хрыстова, святаў, што вяртаюць у дзяцінства,  адчування якога сёння бывае і не хапае зусім!!! 
Чароўныя моманты святочнага чакання  сплятаюцца з ціхай радасцю Піліпавага посту і гэта такое адчуванне!!!  І я ізноў нібы вяртаюся назад,  у сваю яшчэ маленькую вёску, дзе праз іней свецяцца прыветна шыбы суседскіх вокнаў за якімі цябе заўсёды ласкава сустрэнуць, бо ты ж свой! А ў бацькоўскай хаце чакае распаленая печка і ў паўзмроку зальнага пакоя таямніча -чароўна  працягвае калмата-калючыя лапы…

Вынік. Задавальненне.

Нарэшце такі з'явілася хвіліна-другая каб "пашпацыраваць" па прасторах ББ з вамі, шаноўныя сябры!!! Апошнімі днямі было вельмі шмат работы - рыхтаваў са сваімі  дзеткамі матэрыял да навуковай канферэнцыі ў Гродне. Матэрыял насамрэч  - праца парадку дзесяці гадоў, але спроба сістэматызацыі напрацаванага  - справа даволі няпростая: замест аднаго артыкула ў дзверы стукаецца перспектыва доўгатэрміновага даследавання. З аднаго боку добра, бо бачыш добры аб'ём зробленай, нягледзячы ні на што, працы, а з другога боку - вельмі бракуе часу!!!
Але сёння мае дзяўчаткі былі на вышыні, бо менавіта яны…

На сэрцы!

Колькі дарог за апошнія дні! Але нешта не так на сэрцы!

Дарогі - бы бінты на стомленай душы.
Звіваюць так, каб неспакойнай ёй не чуць
Як плачуць , енчаць у глушы
Радзіннай памяці замшэлыя крыжы!

Не бачыць! Заглушыць бы енкат іх!
Але паўзбоч прылізаных муроў
З-за бэзу гляне-выклікне ізноў,
Лязом гатычных вежаў - па жывому!
Скалечанай зямлі маёй любоў! 

Гермы палаца Радзвілаў у вёсцы Паланечка.

Як ні банальна - туман...

Калі мы перастаем бачыць прыгажосць навакольнага, мы і не падазраем, што перасталі бачыць адзін аднаго. І здаецца сустракаемся, вітаемся, рашаем праблемы і нават жартуем, знаходзячы нейкія агульныя тэмы для падняцця настрою, толькі вось потым адчуваем, што нечага не хапіла! Тэлефануем. сустракаемся ў кафэ ізноў вырашаем нейкія пытанні. спрабуем  ухапіцца  хоць за што, каб запоўніць у душы нейкую незразумелую пустату, развітваемся, і , нават вельмі шчыра. але потым  ізноў мучаемся - штосьці не так!

І тады . тады навокал усё пакрывае туман!!! Стань на калені і пракрычы радасна словы малітвы! Бо…

Працуем!

На вуліцы бясконца цёплая восень, а ў маім каледжы халадзіна - парвала цеплатрасу (ну як звычайна, ацяпляльны ж сезон!))) Рабочыя варушацца , нібы жукі! Малайцы хлопцы, хутка ўсё лакалізавалі, спадзяюся , што скора пацяплее! Холаду не баюся, перажываю за батлеечных лялек - ва ўзросце ж ужо))) Але ім няма калі мерзнуць , бо нарэшце зачасцілі мае маленькія акцёры - дзятва з суседняй школы!!! Развучваем "Цара Ірада" - Каляды ж скора!))  І калі праца з дарослымі - гэта заўсёды спланаваны вынік, то з малечай - гэта проста радсная непрадказальнасць!!!!
Я проста купаюся ў іх шчырасці і  апантанасці…

batleya
154 поста
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}