Этнашкола батлейка запрашае! / Небяспечнае рэтра.

Мае знаёмыя ведаюць, што  я не падкі на палітычныя дэбаты, але сёння атрымаў запрашэнне на  паседжанне гісторыкаў-рэканструктараў. І вось адзін з іх  на поўным сур'ёзе разважае аб усталяванні сталінскай сацыялістычнай сістэмы кіравання, дзе не было месца   карупцыі, дзе кожны  быў упэўненны ў заўтрашнім дні. І ўсе ківаюць галовамі, нешта крэйзаюць у паперках. А гадоў людзям  - ад 35 да 45!!!
Я доўга падбіраў словы каб не абразіць гэтых "рэканструктараў" і пажадаў ім персанальны барак на Салаўках з сутачнай нормай баланды а на паслед пакінуў спасылку на прамову савецкага акцёра Леаніда Бранявога.
Ведаеце, яны ж не першыя і гэта страшна! Можна вельмі многа разважаць на гэтую тэму, але як забыцца на растаптаныя нацыянальныя здабыткі,  "выпрасаваныя " нормы і прынцыпы мараліі?
Ёсць проста разважанні, а ёсць такое, калі душа нема  крычыць, бо інакш не пачуюць, бо вушы і вочы зацягнутыя плеўкай няпраўды, якую нехта хоча каб мы ўспрымалі як яву! Я не нарадзіўся ў пару сталінскага тэрора, але са свайго "счастливого босоногого детства" я добра памятаю, як па травінах збіралі сена для скаціны, бо нават за выкашаную ўзбочыну дарогі чакаў штраф, а за аўсяную салому насамрэч блізкія суседзі маглі сур'ёзна пасварыцца. Я памятаю, як касілі на балацінах, а потым выносілі і сушылі асакаваты перастой на падворках, азіраючыся ці не едзе брыгадзір.. Я памятаю, як маці , што працавала ў бібліятэцы, павінна была адпрацаваць у калгасе як "невытворчая адзінка", а па гэтаму і сена нам выдзялялі менш. Я памятаю, як людзі, што вырошчвалі сваю скаціну ўпотай свежавалі яе, бо патрэбна ж было частку здаць дзяржаве!
Не падумайце, гэта не слёзы і не крыўда, я проста дзіўлюся, як жа выжыў народ!!! Таму даруйце, але камунізм гэта сапраўдны генацыд, толькі скіраваны каб знішчыць дух чалавека і аніякія сённяшнія замалёўкі не павінны зманваць нас да вяртання ў тое страшнае балота! 


 
https://begemot.media/news/ya-strashnuyu-veshh-skazhu-dazhe-gitler-i-to-luchshe-chem-stalin-v-seti-nabiraet-populyarnost-vyrazhenie-rossijskogo-aktera/ 
  • Lapka, 28.09.2018 20:45 #
    +3
    3
    Я ещё могу понять тех, кто по незнанию жил в розовых очках, но ведь все открылось и информацию донесли до какого. Как можно восхвалять режим, уничтожающий свой же народ?  Это непостижимо
    ответить на комментарий
    • Lapka, 28.09.2018 20:45 #
      +1
      1
      *до каждого*
      ответить на комментарий
  • Elem, 28.09.2018 21:18 #
    +1
    1
    Так проще жить. С готовыми ответами...
    ответить на комментарий
  • Zveroboy, 28.09.2018 23:07 #

    Ну, не темная же масса колхозного народца устраивает в РБ   Европейские игры 2019    а, самый что ни на есть "просвещенный Запад". Ранее ЧМ мира по хоккею проводили. В РФ Олимпиаду и футбол. Так что весь мир уже забыл, что было вчера., не говоря уже о Второй мировой. К их организаторам есть большие вопросы и у них еще будут баа..а.альши-ие проблемы. 
    ответить на комментарий
  • Zveroboy, 28.09.2018 23:20 #
    +1
    1
    А вот еще. Голосование в ООН по Донбассу и Крыму.  за включение в повестку дня Генеральной ассамблеи Организации Объединенных Наций пункта «Ситуация на временно оккупированных территориях Украины» проголосовало 68 стран, против - 13 ( в том числе и Беларусь)  Против: Так, помимо Беларуси, не захотели рассматривать вопросы по Донбассу и Крыму в ООН следующие страны: Армения, Бурунди, Куба, Иран, Казахстан, Мьянма, Никарагуа, Филиппины, Россия, Судан, Сирия и Венесуэла. От себя добавлю... Бурунди вот мне жалко. Хороший народец...эти бурундийцы   Пашиняну привет. Армянская "революция гидности " накрылась медным тазом   
    ответить на комментарий
  • june-V, 30.09.2018 19:48 #
    +1
    1
    Мяркую, ёсць людзі, якія па псіхаскладзе рабы, а ёсць тыя, хто галавою неразборлівыя. Ды і сталінізм не быў асуджаны, як той нацызм. Людзі не засвоілі урок XX стагоддзя - вынікі гэтага бачым ужо сёння. Гэта нармальна (у сэнсе лагічна), хоць і сумна і небяспечна для нас і нашчадкаў.
    ответить на комментарий
    • batleya, 03.10.2018 09:51 #

      Цалкам з Вамі згодны!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
66 постов
Последние комментарии
Rodnulechka учора ў 13:37
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}