Этнашкола батлейка запрашае! / Каб памяталі...

Шчырыя вітанні ўсім!!!!!!!! З кім як не з вамі , дарагія сябры , падзяліцца добрымі навінамі !) Наша батлеечная рэканструкцыя пачатку 20 стагоддзя  "Салдат ды чорт" за цікавіла псіхолагаў: кажуць, простымі словамі тлумачаць выхад з цяжкіх праблем. А мне і радасна - мала, што адроджана амаль страчаная калісці пастаноўка, так яшчэ і прымяненне знаходзіць!

Сёння вось яшчэ адзін таварыш  патэлефанаваў і папрасіў расказаць , чаму мірскіх батлеечнікаў так уразілі дзеі 1 Сусветнай вайны. што яны напісалі такую п'есу?? А мяне неяк знянацку напаткала гэтае пытанне. Ну як можа не ўразіць вайна??? Як можа не ўразіць жыхароў ціхага правінцыйнага мястэчка ці вёсак, што жылі векавым гаспадарскім укладам, смерць суседа - апалчэнца, што толькі ўчора араў ці сеяў, касіў разам з табой, а сёння  - труна ў хаце! А як цяжка другому. хоць і з медалямі прыйшоў ды Георгія атрымаў. а на душы яма: як жа, людзей забіваў, а ці так гэта проста перажыць? 
Дарэчы да гэтага часу падзеі той Вялікай вайны засталіся ў нашым светапоглядзе ў цені рэвалюцый ды саветызацыі, а следам яшчэ больш страшэнная вайна....
Таму здзіўляюся разам з гісторыкамі з Расіі, што вывучаюць у нас дзейнасць Сібірскіх палкоў, "выратаванцаў фронту", як іх тады называлі. Чаму здзіўляюся? Дзіва тое, што  пачалі знаходзіць закінутыя помнікі  ахвярам той, Першай вайны! На закінутых могілках, расчышчаючы зямлю сярод грудаў і крушняў замшэлых валуноў паўстаюць  цудам ацалелыя помнікі! І сёння вось, бы адно да аднаго,  намеснік старшыні райвыканкама папрасіў пад'ехаць з ім ды зірнуць на новую знаходку. І, паверце, яно каштавала таго. За вёскай Турэц, сярод дзірваноў і астаткаў спарахнелай агароджы узвышаецца помнік, што і сёння не згубіў сваёй пачэснай ролі.
Надпісы захаваліся (арфаграфію захоўваю) На кожным канце помніка - прозвішчы  тут пахаваных, а сам помнік пастаўлены ў 1937 годзе ветэранамі той вайны.
"Павшым воинам мировой войне

турецкаго прихода и другим здесь погребённым

В.П, "
Вырашылі на месцы, што мае навучэнцы правядуць кансервацыю помніка ды падрэстаўруюць трохі для моцы. Але моц гэтага помніка  - тая памяць, якую ён нясе, захаваўшы на сабе  каля 20 імён людзей, што жылі на сваёй зямлі і ў ёй жа знайшлі вечны спачын! Дай Божа моцы і нам захаваць гэтую сапраўды святую памяць!



 

 
  • sonejka-ja, 05.09.2018 08:45 #
    +1
    1
    Віншую з добрымі навінамі!!! А знаходка... Тут нават і слоў няма... Якая Памяць захавалася!!!
    ответить на комментарий
  • batleya, 05.09.2018 16:06 #
    +1
    1
    Дзякуй! Сапраўды Памяць з вялікай літары!
    ответить на комментарий
  • Elem, 05.09.2018 21:02 #
    +1
    1
    аж дух захіснула! такая знаходка і такая павага да тых, хто гэты помнік паставіў!
    ответить на комментарий
  • batleya, 05.09.2018 22:10 #
    +1
    1
    Цалкам згодзен! Пачэсны ўчынак у няпросты час!
    ответить на комментарий
  • GuVera, 07.09.2018 15:32 #
    +1
    1
    Слава Богу! Да, Православные Приходы есть по всему миру: и в Турции, и в Японии, и в Америке, и в Африке, и в Австралии и тд. и т.п.!  ВЕЗДЕ  живут православные люди, которые неравнодушны к памяти своих предков и делу чести!...
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
43 поста
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}