Этнашкола батлейка запрашае! / У чым сіла...

За малую частку адпачынку трэба паспець усё: і хатнія справы утаймаваць, і паспець запісаць штосці  цікаве, пакуль інфарманты жывыя! З такой талакой думак, паціху аціхаеш, калі пачынаеш слухаць расповяды старых. Бабуля падспяваўшы  калядку раптам спыняецца і пачынае расказваць, як яе Ваўчок (Валодзя) любіў спяваць, як чакалі яго з фронту, як калацілася сэрца , калі маладая паштальёнка , быццам баючыся, спяшаючыся ўсаджвала ў шчыліну дзвярэй пісьмо з далёкага фронту і ляцела далей на сваім трафейным ровары, а ты не ведаеш, што там у тым лісце: ці гора, ці надзея на тое, што Ён такі вернецца! 
Бабуля няспешна дастае ўжо амаль спарахнелыя  пажоўклыя лісты  і пераказвае іх слова ў слова, а я дзіўлюся моцы гэтага салдата, што перажывае аб адсутнасці фатографа ў акопах, радуецца, што прыбілася да хаты жаробка і вельмі хвалюецца, каб выжылі пчолы!!!
І пачатак, і канец ліста  - гэта хвалаяванне за родных і блізкіх - і такая непадробная любоў у кожным слове!!!
І ў кожным лісце - "...маліцеся за мяне, бо жывы вашым маленнем" і слова Бог з вялікай літары! І так у кожным пісьме - з 1943 па 1945. Як можна было перамагчы такіх людзей? Ды ніяк! І тая майская Перамога - яна цалкам іх здабытак і дзякуй ім за гэта!



 

 
  • Elem, 28.08.2018 22:02 #
    +2
    2
    Ох, ляжаць і ў мяне такія лісты. Кожны ў асобным файліку. ІТолькі аўтар не вярнуўся. А я зноў не паспела знайсці месца яго пахавання( - не з'езділа у Калінінград
    ответить на комментарий
    • batleya, 28.08.2018 22:04 #

      Значыць яшчэ ўсё наперадзе!)  А гэты вось жаўнер ацалеў у жорнах вайны і дзякуй Богу за гэта!
      ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 29.08.2018 08:36 #
    +1
    1
    Дзякуй Вам за такі кранальны аповед! Ажно слёзы на вачах, бо адразу пра свайго дзеда ўспомніла. Не магу абыякава чытаць такое, заўсёды са слязьмі... Якія яны шчырыя, людзі сталага веку!
    ответить на комментарий
    • batleya, 29.08.2018 15:08 #
      +1
      1
      Дзякуй! Сапраўды, вельмі кранае стаўленне гэтых людзей да ўсяго, што перажылі, да блізкіх, з якімі прайшлі праз жыццё. Асаблівае ўражанне. калі ты ўжывую слухаеш чалавека - душа разрываецца і адчуваеш нават нейкае бяссілле, бо што можаш ты супраць таго, што яны перажылі і засталіся Людзьмі?
      ответить на комментарий
  • Nayana, 29.08.2018 08:43 #
    +1
    1
    Меня почему-то всегда как-то очень трогает то, что остаётся от человека, когда его уже нет. Вот кусочек исписанной бумаги - а она же тонкая, рвётся, тлеет. Но вот его буквы есть. А автор уже исчез. Это как-то непостижимо для меня
    ответить на комментарий
    • batleya, 29.08.2018 15:10 #
      +1
      1
      Сапраўды так! Я нават прадстаўляю ўжывую чалавека па яго стылю пісьма. як ён выглядаў, як размаўляў, чым жыў.
      ответить на комментарий
  • optimistka, 16.10.2018 17:33 #

    Трогательно...Где жила бабуля? заможна! Кранула "Многоуважаемая жена..." Ці так так звяртаецца зараз муж да жонкі? "Я рад...все хорошо, всего достаточно..."
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
57 постов
Посты блогера batleya
Показать еще 5 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}