Этнашкола батлейка запрашае! / Амерыканскі дзед

Праглядаўшы фота для поста аб "калхозным"),  знайшоў яшчэ фатаграфію  дзедавага стрыечнага   брата  Адама  са сваімі роднымі.  Дзед Адам, па расповядах майго дзядзькі, спачын яго душы, быў вельмі рухавым чалавекам. Яго не цікавілі справы па набыццю заямлі ці арэндзе графскага лесу ( з чаго і жыла большасць вяскоўцаў) Дзед Адам хацеў паехаць у Амерыку. І гэта была яго самая запаветная мара! Ды ў 20-я гады не адзін ён такім быў, амаль паў-Еўропы хацела паспрабаваць шчасця ў Амерыцы! І вось нягледзячы на ўгаворы родных з'ехаў дзед Адам да сваёй даўняй спакусы. А што там і як - дзядзька не расказваў, ды і дзед на мае распытванні толькі крахтаў ды пераводзіў гутарку на тэмы аб маёй вучобе і г.д. Але хаваючыся на гарышчы ад бацькоўскай папругі (бо, як аказалася, бацька ўсёж лічыў пачкі сваіх папярос!))) мне пашчасціла знайсці лісты дзеда Адама да майго дзеда Яна. У гэтых лістах дзед Адам просіць знайсці аптовых пакупнікоў на аліўкавы алей ды нейкае "тарпатынавае" масла, а таксама просіць напісаць ці варта верыць Навагрудскім банкам. На жаль, гэтыя лісты я па нейкай малалетняй бязглуздасці, аднёс у наш школьны музей дзе яны і прапалі. Да гэтай пары не магу дараваць сабе!!!

І калі я "прыпёр" свайго дзядулю такімі фактамі, тоя му нічога не заставалася, як расказаць,  аб паспяховых справах Адама ў гандлі з польскімі ды літоўскімі  камерсантамі ды і аб тым, што ў 1972 годзе дзед атрымаў пісьмо з Інюркалегіі аб завяшчанні Адама, а калі паехаў у Навагрудак, то яго нейкія "салідныя таварышы" так яго  напалохалі, што пералічыў дзед тое завяшчанне ў Савецкі фонд міру. Таму вось і не хацеў успамінаць аб гэтым прыкрым выпадку. 

І сумна і смешна, а мне  вось, хочацца знайсці дзе ж ён  пахаваны, той  амерыканскі дзед,  каб хоць калі завезці пры выпадку роднай зямлі на яго магілу, як хацеў  калісці мой дзед Ян.

На фота - уверсе злева той самы дзед Адам.

 
  • Lapka, 12.08.2018 16:27 #
    +2
    2
    Ничего себе история!
    ответить на комментарий
    • batleya, 12.08.2018 16:50 #

      Такое вось жыццё!)
      ответить на комментарий
  • Elem, 12.08.2018 18:34 #

    Жыцце! і як жа шкада, што у маленстве мы так легка адносімся да мінулага (гэта я і пра сабе, калі што!)
    ответить на комментарий
    • batleya, 13.08.2018 12:01 #

      Святая праўда!!!
      ответить на комментарий
  • Nayana, 12.08.2018 18:58 #

    Интересная история! Всегда завораживали люди с какой-то страстной мечтой, возможно, потому что у самой такой нет и не было)) Желаю вам удачи в поисках!
    ответить на комментарий
    • batleya, 13.08.2018 12:01 #

      Дзякуй! 
      ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 12.08.2018 20:12 #

    Якая захапляльная гісторыя! Чула пра такое не раз і не два. Што атрымлівалася і з'язджаць у Амерыку, і ўладкоўвацца там. Альбо вяртацца з заробленым. Для мяне гэта штосьці фантастычнае! О, наконт фонда міру -- крыўдна... Што тут казаць. А здорава было б, каб Вы адшукалі яго пахаванне! А яшчэ каб і сваякоў... Поспехаў Вам! Настойлівасць у пошуку сваіх каранёў заўсёды ўзнагароджваецца -- цяпер я ведаю гэта дакладна з уласнага прыкладу! 
    ответить на комментарий
    • batleya, 13.08.2018 12:02 #
      +1
      1
      Дзякуй!!! Спадзяюся, што яшчэ не адзін сюрпрыз паднясе мне лёс на гэтай сцяжынцы!
      ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 13.08.2018 17:47 #

        Няхай так і будзе!
        ответить на комментарий
  • Zveroboy, 12.08.2018 21:46 #

    Ого!, Дзед быў штатаўскім, выказваючыся па-старадаўняму - негацыянтам?  Прадпрымальнік-аптавік - гэта салідна. 
    ответить на комментарий
    • batleya, 13.08.2018 12:04 #

      Так)) Негацыянт сам па сабе, як казаў мой родны дзед, "Адам быў шворсткім (дасціпным) і рызыкантам". на жаль не ведаю падрабязнасцей яго жыцця ў Штатах.
      ответить на комментарий
  • elina, 13.08.2018 18:34 #

    надо разыскать его потомков по тесту ДНК
    ответить на комментарий
  • dmitry90, 14.08.2018 14:39 #

    Вельмi цiкавая гiсторыя. Бывае ж такое!
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
43 поста
Посты блогера batleya
Показать еще 5 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}