Этнашкола батлейка запрашае! / З мірам у Мір!

Сёння ў нашым Міры адбылася даволі значная падзея. Менавіта сёння на будынку мясцовага аддзялення сувязі ў якім  да 1939 года дзейнічала знакамітая на ўвесь свет Мірская іешыва, як казалі раней "маці ўсіх іешыў"  Чаму так радуюся гэтай падзеі? Перш за ўсё з-за гістарычнай справядлівасці, а то хто б ні прыехаў у Мір, той па свойму вызначаў месцазнаходжанне Мірскай іешывы. І вось цяпер на гэтай няпэўнасці пастаўлена кропка. Па другое, неяк нават сорамна, што ў Іерусаліме і Нью Йорку ёсць іешывы з назвай "МІр", у памяць аб самай першай, а ў нас, у Міры, дзе стаіць гэты будынак, да гэтае пары,  так і не даходзілі рукі каб хоць неяк адзначыць яго.
У Мір вельмі много прыязджае яўрэяў. Гэта і  нашчадкі тых, хто змог уратавацца з Мірскага гетта  ў гады вайны,  але больш такі едзе іудзеяў каб пакланіцца славутай іешыве, знакамітаму калісьці  цэнтру духоўнай адукацыі яўрэяў усяго свету.  Сцены гэтае іешывы , з моманту яе адкрыцця ў 1815 годзе, памятаюць і славутых міран -іудзеяў: пісьменнікіа філосафа Саламона  Маймана, крытык Канта, паэта Залмана  Шазара, які стаў трэцім прэзідэнтам Ізраіля. Дарэчы памятаюць гэтыя сцены і тысячныя натоўпы яўрэяў у 1941-42 гадах, калі іх вялі на растрэл паліцаі.
Правінцыйны Мір прыцягваў маладых яўрэяў са ўсяго свету сваёй знакамітай іешывай і гэта падавалася цудам! Але яшчэ большым цудам было ўратаванне гэтых студэнтаў у 1939 годзе, калі прыйшлі Саветы. Новая ўлада дала дазвол на выезд, але ехаць на Захад - смерць, і тады ў Вільні нейкім цудам былі атрыманы візы ад консула Японіі  Сугіхары на праезд у акупаваны японцамі Кітай.  Так і разышлася па свеце іешыва Мір, каб пасля вайны трывала ўсталявацца ў Іерусаліме і Нью Йорку і прадаўжаць славутыя традыцыі духоўнай асветы яўрэйскага народа, што былі калісці закладзены ў маленькім ліцвінскім мястэчку Мір!

Здымак іешывы Мір 30-я гады 20 стагоддзя
 

Сённяшні выгляд будынка
 Адкрыццё памятнай дошкі


 

А рэжысёр Уладзімір Бокун зняў калісці фільм аб Мірскай іешывые ў рамках праекта  канала АНТ "Обратный отсчёт"  Фільм здымаўся і ў нашым каледжы, дзе ў якасці маладых ешыботнікаў здымаліся нашыя навучэнцы.

 

А я спадзяюся на адкрыццё людзям  новых старонак цудоўнай гісторыі старажытнага Міра! 
  • 13
  • интересно
  • batleya
  • 1 августа 2018 23:06
Ответить автору поста
batleya
43 поста
Посты блогера batleya
Показать еще 5 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}