Этнашкола батлейка запрашае! / Дзень нараджэння.

На працы час ляціць так, што нічога не паспяваю і нават забываю тое, чаго ніколі не забываў раней! Старэем!)) А  сёння 31 ліпеня!  Сёння, толькі ў 1802 годзе, нарадзіўся Ігнацій Дамейка, наш земляк, славуты вучоны, нацыянальны герой Чылі!
 
Так, менавіта ён, удзельнік паўстання 1830 г.  супроць расійскіх уладаў, вымушаны быў эмігрыраваць у Францыю, дзе, дарэчы, адкрыў для гэтай краіны залежы жалезнай руды ў Эльзасе! І жыў бы як пан, але адказвае станоўча на запрашэнне з Санцьяга і едзе туды выкладаць. І там, у Чылі, ён знаходзіць , як забяспечыць насельніцтва пітной вадой,  распрацоўвае сістэму прыродакарыстання і здабывае тым самым для краіны эканамічную незалежнасць. Ён стварае ва ўніверсітэце Санцьяга курсы для моладзі і стаўшы рэктарам падымае выкладане натуральных навук на высокі ўзровень. Аўтарытэт Дамейкі ў гэтай краіне быў некранальны! 23 студзеня 1889 г. , дзень пахавання Дамейкі,  у Чылі быў аб'яўлены днём нацыянальнага смутку! І толькі за год да смерці Дамейку было дазволена  пабываць на Радзіме...
   Як аб гэтым не казаць, калі вёсачка Мядзвядка, дзе нарадзіўся Ігнацій, зусім побач, нейкіх 15 кіламетраў ад Міра. А ў самым Міры стаіць як і 400 гадоў таму касцёл, ля якога пахаваны бацька  вучонага.
Пэўна ў нас, беларусаў,  такі ўжо строй, мы так лёгка развітваемся з тым, што маем і так цяжка потым адшукваем і спадзяёмся вярнуць тое, што страцілі!!!
У самой вёсцы ад сядзібы Дамейкаў застаўся толькі фундамент, а ў памяці людзей маленькай вёскі трывае і да гэтуль - "наш, мядзвядзкі Дамейка"  
 А Напаленон Орда пакінуў нам памяць у гравюры аб сядзібе Дамейкі.
 А слёзы на вачах праўнукаў Дамейкі, што прыязджалі летась, каб узяць па завяшчанню свайго вялікага продка. жменю роднай зямлі, бо ён да самае смерці так і застаўся "ліцвінскім сынам".
 
  • aksinia, 31.07.2018 16:14 #
    +1
    1
    Интересно как! Спасибо!
    ответить на комментарий
    • batleya, 31.07.2018 21:42 #
      +1
      1
      Калі ласка!
      ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 31.07.2018 16:35 #
    +1
    1
    Калісьці і я была ля гэтага знакавага каменю... Так, Дамейкам ганарымся!!!
    ответить на комментарий
  • ushachy, 01.08.2018 08:32 #

    Пэўна ў нас, беларусаў,  такі ўжо строй, мы так лёгка развітваемся з тым, што маем і так цяжка потым адшукваем і спадзяёмся вярнуць тое, што страцілі!!!  
    Лёс гэткi недарэчны... Цi мо нават кон. Апошнiя тры-тры з паловай сотнi год улады на пару з папамi цi якiмi iдэёлупнямi рабiлi што маглi каб ператварыць грамаду на быдла. I таго-сяго дамаглiся: насельнiцтву збольшага няма справы не толькi да мiнуушчыны, але i на будучыню пакласьцi... :(
    ответить на комментарий
    • batleya, 01.08.2018 22:15 #
      +2
      2
      Наконт уладароў згодзен, наконт святароў - не зусім. У гады савецкай улады, а затым у гады акупацыі мясцовы святар Свірскі пры царкве адчыніў школу для навучання дзяцей беларускай мове і пісьму і такіх прыкладаў многа. Десці згодзен з Ваміі, паважаны, што насельніцтву ці тая мінуўшчына, ці тая будучыня мала цікавыя. Але на маю думку і па назіраннях, у апошнія гады чатыры  адзначаецца устойлівы інтарэс як раз да гісторыі саміх сябе і гэта не можа не радаваць!
      ответить на комментарий
      • ushachy, 02.08.2018 08:40 #

        Аб царкве. На жаль, адзiнкавыя факты выключэньняў не робяць надвор’я, а толькi патрымлiваюць  агульную тэндэнцыю. Праваслаўная царква – асноўная дэструктыўная сiла, праз якую нам на працягу апошнiх 500-700 год навязвалася дзiкунская азiятчына у самых ганебных праявах. Выкажу непалiткарэктнае меркаваньне: краiна i народ  зпазналi б iстотна меней гора, каб у свой час у пануючай элiты хапiла рашучасьцi высекчы ў пень гэтае адгалiнаваньне хрыстыянства, а калi трэба – то i найбольш актыўных носьбiтаў ды апалагетаў. Згодны – брутальна, балюча, але вынiкова. Сто адсоткава краiна пайшла б iншым шляхам. Ва усялякiм разе не боўталася б як лайно у палонцы памiж заходняй цывiлiзацыяй i усходнiм непаразуменьнем.
        ответить на комментарий
        • batleya, 02.08.2018 21:29 #

          Мне здаецца, што наконт праваслаўнай царквы ў Вас даволі аднабаковы погляд. Яшчэ ў ВКЛ праваслаўнай была амаль уся шляхта, ды і пасля Гарадзельскай уніі заставаліся знакамітыя ліцвіны, верныя ўсходняму хрысціянскаму абраду. А роля братчыкаў у Рэчы Паспалітай, якія , не пабаюся гэтага слова, збераглі і мову і культуру! Пагаджаюся толькі ў тым, што не змаглі, ды і недзе не вельмі хацелі, уладары Рэчы Паспалітай адстаяць стварэнне самастойнай праваслаўнай мітраполіі. незалежнай ад палітызаванай Маскоўскай. І не пагаджуся аніяк, што царква - дэструктыўная сіла. Дэструктыўныя дзеянні твораць людзі, а не багаслоўскія догмы!
          ответить на комментарий
          • ushachy, 03.08.2018 08:35 #
            +1
            1
            Калі шаноўны пан не супраць, то я пачну з канца. Маскоўскае праваслаў’е з традыцыйнымі рэлігійнымі інстытутамі мае мала агульнага. Гэта – у першую чаргу ідэалагічная машына на паслугах уладаў Крамля. Рэлігійныя дагматы выкарыстоўваюцца у лепшым выпадку як абалонка, што хавае сутнасьць, у горшым – прыстасоўваюцца пад бягучыя патрэбы чарговага самаўладцы. А размовы кшталту “царква ня вінная, гэта ўсё людзі грашаць” – байкі на карысць гаротных.  Праваслаў’е, што мела права звацца Царквой скончылася адразу пасьля Ферара-Фларэнтыйскага сабору, калі маскавіты прысабечылі Кіеўскую метраполію. Што тычыцца шляхты, у першую чаргу – уплывовай, то для мяне найбольш характэрнай у стаўленьні да праваслаў’я асобай з’яўляецца Вялікі Канцлер. Калі памятаеце, сам Леў Сапега паходзіў са старажытнага праваслаўнага роду, аднак усё яго жыцьцё – ёсьць сьведчаньне пошуку альтэрнатыўнага веравызнаньня для краіны і народу. Сапега добра разумеў, што нельга дапушчаць панаваньня ідэялогіі, што прапіхвае інтарэсы варожай дзяржавы. Магчыма царкоўная Унія была не лепшым выбарам, але становішча вымагала і ён быў зроблены. Па розуме, кальвінізм быў бы больш прыдатным варыянтам, аднак геапалітыка руліла. Таму абралі схему, лагічна выбягаючую з хаўрусу з Каронай, хоць варыянт хаўрусу са Швецыяй таксама разглядаўся і нават часткова ажыцьцяўляўся. Наконт падтрымкі/не падтрымкі тутэйшай мітраполіі цяжка казаць адназначна. Не выключаю, што ліцьвінская магнатэрыя збольшага  разумела, што праэкт “праваслаўная царква” – сам па сабе Транскі конь. Што мы сёньня назіраем на свае вочы: “мышебратья” лезуць паўсюль, дзе хоць аддалена чуваць пра праваслаў’е, матывуючы свае імперскія амбіцыі міфічным клопатам аб аднаверцах.
            ответить на комментарий
  • batleya, 03.08.2018 14:53 #

    Ізноў жа, вы гаворыце аб праваслаўнай царкве атаясамляючы яе  толькі  з Маскоўскай царквой, а гэта не зусім правільна. Канстанцін Астрожскі наносіў ваенныя паразы Масковіі з'яўляючыся праваслаўным чалавекам. Ды і не адзін Леў Сапега шукаў больш прыймальнага веравызнання для дзяржавы ліцвінаў. Той жа Мікалай Радзівіл Чорны, таксама, дарэчы, канцлер ВКЛ, быў кальвіністам. але пашырыць гэтае веравызнанне на народ так і не змог, хаця дзейнічаў як адукаваны і цывілізаваны ўладар. Калі пільна прасацчыць за зваротам праваслаўнага духавенства да уніі, то акажацца, што ў большасці за гэтым крокам  стаяла жаданне захаваць  зноў жа праваслаўны абрад. Ды і народ, як сказалі б цяпер "галасаваў нагамі". Манахі - базыльяны ў Міры скардзіліся  Каралю Станіславу Радзівілу, што людзі пазбягаюць уніяцкіх богаслужэнняў і прасілі накласці штрафы на непакорных мяшчан, што княжацкім указам і было зроблена (манаграфія  A. Śnieżkо. " Kościół farny w Mirze, 1937г., Варшава) Стасункі са Швецыяй нічым добрым, у плане пошуку  агульнарэлігійных стасункаў,  закончыцца не маглі, хоць прадстаўнікі шведскай дынастыі Вазаў даволі паспяхова кіравалі Рэччу Паспалітай.  Успомніце шведскі "Патоп": у царквах і касцёлах шведы ладзілі канюшні,  знішчалі абразы і кнігі.  Хіба народ успрыняў  такія адносіны як нармальныя? Бяда заўсёды ў тым, што кожная палітычная сіла імкнецца зрабіць Царкву сваім інструментам, а што там тычыцца народа - гэта ў апошнюю чаргу. Паабяцалі ў Кароне тытулы і надзелы толькі каталікам - і вось вам, Гарадзельская унія., а затым і Берасцейская падаспела, прынёсшы пэўны раскол у грамадства і аніяк не змацаваўшы яго. А што тычыцца выкарыстання ў сённяшні час  схемы "абароны праваслаўя", то тут усё залежыць ад нас, ад ведання сваёй гісторыі і звычаяў, прычым рэальных, а не ангажаваных якімсьці бокам.   Дзякуй Вам, за нераўнадушнасць! 
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
57 постов
Посты блогера batleya
Показать еще 5 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}