Этнашкола батлейка запрашае! / Маё і наша назаўжды!!!


Ёсць месцы на свеце, дзе нават і непагадзь чуе сябе сарамліва,
Дажджом пралівае пад промнямі сонца і громам далёкім грукоча 
Бы шэпча, што ёсць Бог на свеце!
У небе разліўшы пастэлі вячэрняй палітру, 
Вяршаліны дрэў ды гмахі муроў старадаўніх 
Адмеціць таемным дымком туманоў сіне-шызых, 
На ўзмах свой аўтограф паставіўшы яркай маланкай!
Ёсць месцы такія на свеце, што нават у цемені чорнай
У слоце , у багне, у самым жабрачым адчаі
Душы не дадуць пакарыцца нягодзе!
Дай Божа, мой добры, цярплівы народзе, 
Табе тыя месцы не страціць, не змыліць,
Бо толькі яны захавалі табою забытыя скарбы - 
Твае, мой народзе, сумленне і гонар!  
  • sonejka-ja, 20.07.2018 23:44 #

    Выдатна!
    ответить на комментарий
    • batleya, 20.07.2018 23:47 #
      +1
      1
      Дзякуй вялікі!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
57 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}