Этнашкола батлейка запрашае! / Мова знакаў -2

Сёння хачу прадоўжыць, шаноўныя сябры, тэму  адмысловай мовы старажытных муроў (быў у мяне такі пост
http://batleya.bloger.by/97448/
 ) Менавіта сёння, бо ізноў такі прыйшлося ламаць стэрэатыпы кшталту "экспазіцыю сто разоў глядзелі, а гэтыя сцены ўжо 500 гадоў стаяць!" Ізноў жа на прыкладзе Мірскага замка, а што рабіць, калі ён неад'емная частка абедзеннага мацыёну?))  
Невялікая кампанія з 5 маладых чалавек, удакладніўшы ў мяне маршрут на Навагрудак, выказала сваё крытычнае разважанне аб змене экспазіцыі ў Мірскім замку. Я добра разумею іх,,  бо  старонняга гледача трэба па сапраўднаму ўразіць! А то дзеля чаго тады і выбірацца? Вось і прапанаваў я ім  звонку паглядзець на сляды "графскай пашпартызацыі" замка. Мы ўскараскаліся на замкавы вал і пайшлі  ў напрамку да Паўночна-Усходняй вежы.

  Менавіта гэтая вежа  захоўвае  на сваіх сценах сляды здабывання першабудаўніком замка, Юрыем Іллінічам,  тытула графа Свяшчэннай Рымскай імперыі ў пачатку 16 стагоддзя. дарэчы тытул гэты на землях ВКЛ не даваў аніякіх прывілегій яго ўладальніку, акрамя  падмацавання аўтарытэту ў вачах суседзяў ды вялікага князя!  А ўмоў атрымання такога тытулу было некалькі: канешне ж, наяўнасць шляхетнасці ці, як казалі,  гербу,  наяўнасць асабістага апалчэння ці дружыны і , нарэшце, замкавая пабудова.  Усё гэта  было ў пана Іллініча. Ён нават, як лічаць даследчыкі. пры забудове замка загадаў на адной з вежаў зрабіць адмысловыя знешнія ўпрыгожванні ў выглядзе чырвоных касых ліній на вежавых выступах
і фрэскавых малюнкаў у нішах вежы.

І калі лініі на выступах спалучаюцца з цагляным дэкорам вежы, то якія выявы былі ў нішах - і сёння застаецца загадкай. Дарэчы, гэтыя элементы дэкору былі адкрыты пры рэстаўрацыі ў пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя.
Можа  вяльможны Юрый Іллініч менавіта  ў гэтай вежы меўся прымаць паслоў германскага імператара, а можа з яе хацеў пачаць паказ уладанняў  - невядома. Толькі вось тытула наш шляхетны пан, так і не дачакаўся, памёр. І толькі яго ўнуку, якога , як і дзеда, звалі Юрыем, суджана было атрымаць пры двары імператара Фердынанда  пажыццёвы тытул графа на Міры і тытулам гэтым магді карыстацца ўсе патомкі маладога Юрыя! Але на ім і завяршыўся  род Іллінічаў гербу Корчак, а Мірскае графства з тытулам было завешчана маладому Мікалаю Хрыстафору Радзівілу Сіротку,  над якім апекаваў Юрый.
  Мы моўчкі палюбаваліся  дбайнай прыгажосцю вежы, падзівіліся амбіцыям і дасведчанасці продкаў , а маіх новых сяброў. па іх словах, не пакідала жаданне адвесіць шаноўны паклон гэтай  прыгожай велічы! А чаму б і не?!)
Дарэчы, кубачак кавы ўсё ж паспеў паставіць кропку ў маім абедзенным перапынку і я праз турыстычныя ручайкі  даплыў да свайго каледжа. Толькі чамусці і мне захацелася аглянуцца і ўдзячна кіўнуць мурам, што збераглі ў вяках шляхетнасць сваіх слаўных уладароў!
Прыношу прабачэнні за тэлефонныя фоткі))
  • Lapka, 20.07.2018 05:34 #
    +2
    2
    Случись им посмотреть, как строят сегодня, они бы не поняли этого засилия безликого стекла и бетона.
    ответить на комментарий
    • batleya, 20.07.2018 10:14 #

      Цалкам згодны з Вамі! 
      ответить на комментарий
  • Joy, 20.07.2018 10:27 #
    +1
    1
    Хоць пазайдросцiць Вашаму мацыену)) Вельмi цiкава.
    ответить на комментарий
    • batleya, 20.07.2018 12:44 #

      Дзякуй Вам! Калі нікалі сам сабе зайздрошчу, бо столькі вакол усяго!!!!
      ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 20.07.2018 10:40 #

    Колькі ў Вас там цікавага! От жа шанцуе турыстам, якія менавіта Вас сустракаюць! А так бы і ад'язджалі, цалкам расчараваныя... 
    ответить на комментарий
    • batleya, 20.07.2018 13:23 #
      +2
      2
      Так, цікавага хапае на ўсіх!)) Ну а я тут проста абедаю)) А калі чую такое - апетыт нун аніякі!))
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 20.07.2018 22:01 #
    +1
    1
    Так..без шляхетнасці сваю дяржаўнасць не ўратаваць.  Нашы продкі умелі будаваць і абараняць сваю спадчыну. Не тое, што зараз  20 ліпеня 1567 мела месца бітва пры Чашніках, у якой вялікалітоўскі атрад колькасьцю 2 тыс. чалавек на чале з Раманам Сангушкам перамог маскоўскі корпус ваяводы Пятра Срэбнага (8 тыс. чалавек).   
    ответить на комментарий
    • batleya, 20.07.2018 22:38 #

      Сапраўды, і ваяваць і будаваць умелі продкі! Заўсёды ўспамінаю словы Юрыя Радзівіла, вялікага ваяра ВКЛ: "Не дзеля сябе перамогі шукаю, дзеля моцы зямлі нашай!" А Лівонская вайна паказала  пачатак заняпаду харугвавага войска шляхты ВКЛ! На вялікі жаль!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
49 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}