Этнашкола батлейка запрашае! / Феерверк свята

Як  ужо пісаў у колішнім посце  аб фэсце рэканструкцыі "Мір 1812"  http://batleya.bloger.by/97383/ 7 ліпеня свята сапраўднай класнай  гістарычнай рэканструкцыі распачалося даволі шыкоўна! Нягледзячы на даволі сціплую рэкламную кампанію мерапрыемстваў, народ даволі дружна  падцягваўся да цэнтральнай плошчы Міра, дзе ў адным з куточкаў месціліся і французкі дворык з салоннымі гульнямі 19 стагоддзя кшталту картаў і фантаў, а таксама магчымасцю развучыць катыльён.


 
Непадалёк -  невялікі літаратурны салон Міцкевіча, дзе дарэчы ўсіх чакаў прыемны сюрпрыз -  шыкоўна выступіў вялікі знаўца творчасці і жыцця знакамітага паэта, дырэкта музея Міцкевіча, што ў Навагрудку,  Мікола Гайба.


 А зусім побач можна было пачаставацца сапраўднымі  "эскарга па бургундску" 
 
Ну  і аб нас, любых, не забуду сказаць!)))  Разам з арганізатарамі фэсту скора вырашылі пытанне і разам з батлеечнай скрыняй мы са сцэны перайшлі бліжэй да гледача - мы вельмі любім інтэрактыў і жывую сувязь з гледачом!) А прадставілі мы рэканструкцыю батлеечнай дзеі знакамітай мірскай школы батлейкі братоў Сілко пачатку 20 стагоддзя, інтэрмедыю "Салдат ды чорт", якая дарэчы ўжо пацешылася ў промнях славы на міжнародным фестывалі "Нябёсы" ды рэгіянальным адкрытым фестывалі "Чароўны свет батлейкі"
Нягледзячы на канікулы,  мае акцёры явіліся як след (за што я ім вельмі ўдзячны)  - адзін з Мінска, другі - з Баранавіч, каб паказаць міранам і гасцям мястэчка спадчыну, што створана была менавіта тут больш за 100 гадоў таму. Прадстаўленне прайшло вельмі ўдала. эмоцыі перапаўнялі ўсіх, так што заканчэнне выступлення толькі нядаўна, у лютым гэтага года, адрэканструяваным кантам мірскіх апалчэнцаў 18 стагоддзя ці, як іх называлі "мілітантаў", спявалі ўсей плошчай разам!)) Шыкоўнае адчуванне, скажу я вам, сябры!!! 
 

 
А за якую гадзіну да рэканструкцыі гарадскога бою,  удалося пагутарыць з рканструктарамі Польскага уланскага корпуса генерала Ражнецкага (перыяду 1812 года) Добрыя хлопцы! З Варшавы, Кракава ды Ўроцлава! Сапраўдныя майстры сваёй справы!!! Праўда вось, шкада, не паспеў прымерыць абмундзраванне, але дамовіліся, што наступным разам!))

 
А затым пачалося!!! Гэта сапраўды трэба было бачыць! Гром стрэлаў, звон шабляў - на плошчы развярнуўся самы сапраўдны бой! Задавальненне атрымалі ўсе - і гледачы, і ваяры!!!!




 

Вечар атрымаўся сапраўды насычаным на падзеі і эмоцыі!!! Сапраўдны феерверк святочных пачуццяў!!!
  • Lapka, 08.07.2018 21:13 #
    +1
    1
    А я все поглядываю, когда вы уже расскажете, как все прошло) Настроение передается через монитор. И погода не подвела)
    ответить на комментарий
    • batleya, 08.07.2018 21:16 #
      +3
      3
      Прабачце! Хацеў яшчэ ўчора запосціць, але ж  даставанне костачак з вішні  і паралельны прагляд футбольнай дуэлі Расія - Харватыя з'елі ўвесь час!))) Так што выпраўляюся цяпер! Пагода сапраўды была цудоўная, хоць і падлохалі хмаркі, але настрой народу быў такі , што пэўна Гасподзь вырашыў не перашкаджаць!))
      ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 08.07.2018 21:19 #
        +1
        1
        Ну практычна ўсе сёлета гэтымі костачкамі з вішні занятыя!!!    І я таксама. Сапраўды, тэма №1 для абмеркавання!  
        ответить на комментарий
        • batleya, 08.07.2018 21:21 #

             
          ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 08.07.2018 21:17 #
    +1
    1
    Оо-о-о-о-о-о, як класна! Дзякуй!!! Таксама чакала... Фоткі -- круцяк! А можа, яшчэ ёсць?!  Якія малайцы і Вы, і Вашы хлопцы! Гэта ж трэба -- з іншых гарадоў прыехаць. Рэспект!!! Дарэчы, Мікола Гайба пэўны час працаваў у нашым Чэрвені, у метадычным кабінеце раяна пад кіраўніцтвам майго таты. А калі ён ужо стаў дырэктарам Навагрудскага музея Міцкевіча, мы таксама там сустрэліся, калі ездзілі на экскурсію! Так што свет цесны... 
    ответить на комментарий
    • batleya, 08.07.2018 21:21 #
      +1
      1
      Ніколі не сумняваўся - колькі таго свету))) А мае хлопцы як трэба -хоць у пекла!)) Яны такія, мае байцы))) А наконт фота - зраблю яшчэ пост аб сённяшніх бітвах. Так што - чакайце!))
      ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 08.07.2018 21:22 #
        +1
        1
        З задавальненнем пагляджу і пачытаю! У чаканні! 
        ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
43 поста
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}