Этнашкола батлейка запрашае! / Мова знакаў

Кожнае знакамітае месца мае нейкую сваю, таемную гісторыю, аб якой заўсёды хочацца даведацца. Вось вам, паважаныя сябры, маленькая загадка славутага Мірскага замка, аб якой наўрад ці ўспамінаюць экскурсаводы.
З правага боку, ля самай асновы Цэнтральнай вежы на  цагліне можна разглядзець два клеймы
  І з левага боку гэтай вежы, на ўзроўні вачэй ізноў сустрэнем цікавыя клеймы

 
Чаму старажытныя муляры пакінулі гэтых маўклівых сведак сваёй працы менавіта на гэтай вежы? Ніхто і сёння не ведае! Больш таго, навукоўцы і сёння не ведаюць, што азначаюць гэтыя клеймы, прычым,  калі яўна ў адным з іх чытаецца салярны матыў, то другі тып кляйма параўнаць з чымсьці даволі цяжка, калі не сказаць немагчыма - у крузе папярэчныя палосы сумяшчаюцца з перпендыкулярнымі касымі лініямі.
Але чаму толькі ў гэтым месцы? Нават старажылы ў далёкім 1992 годзе, калі я прыехаў працаваць у Мір, пры размове аб гэтых клеймах проста  разводзілі рукамі! 
Можа таму, што Цэнтральная вежа з'яўлялася галоўным уваходам і клеймы з'яўляліся  абярэгамі ад уваходу ўсяго злога  і нядобрага?  А можа так будаўнікі расказалі аб сям'і першага валадара  і пачынальніка будоўлі замка Юрыя Іллініча, у якога з чатырох сыноў трое сапраўды  ззялі ў шляхецкім свеце Вялікга княства, а чацвёрты сын толькі і займаўся тым, што  траціў бацькоўскія багацці, якія таму даставалія ох як нялёгка!
Не ведае ніхто! Але і ў гэтым ёсць і свая прыгажосць, бо таямніца прыцягвае, вабіць да сябе, і так будзе ва ўсе часы! ІІ хто ведае, можа заўтра, падышоўшы да вежы, хтосьці пачуе  сакрэт гэтай таямніцы, што прашэпчуць яму сівыя муры! Прыслухаемся!

Аб чым маўчаць пад мохам  камяні?
Пра што яны ніколі не раскажуць?
Чый немы крык у душах іх застыў?
Якіх падзей яны вартуюць памяць?
Чые малітвы слухалі яны?
Чужынцаў прыйшлых, а мо тых ліцвінаў,
Што заступалі на шляхі вайны
За родны край апошняю дружынай?
Маўчаць яны, бо час іх не прыйшоў,
І не кранае іх вякоў мігценне
Хаваюць таямніцы даўніх слоў
Каб іх адкрыць больш вартым пакаленням!
Час прыйдзе – загавораць камяні!
Які прысуд нам вынясуць яны?



 
  • sonejka-ja, 04.07.2018 00:27 #
    +1
    1
    Оо-о-о-о, вельмі люблю такія старажытныя таямніцы... Як цікава!  Ну дзе ж, дзе ж машына часу??? Яна нам так патрэбна... Верш цудоўны!
    ответить на комментарий
    • batleya, 04.07.2018 00:29 #
      +1
      1
      Дзякуй! Сапраўды, хоць бы адным вокам зірнуць на тых людзей. што пакінулі гэтае пасланне нам, сваім нашчадкам! 
      ответить на комментарий
  • Elem, 04.07.2018 07:14 #

    А можа есць нейкае простае-простае тлумачэнне? Наконт "ручку распісваў"?  За цягам стагоддзяў усё стае незразумелым і дзівосным)
    ответить на комментарий
    • batleya, 04.07.2018 09:43 #

      Хто ведае! Але кляймо майстра - рэч даволі адказная. Яно альбо стаяла, альбо не. І яшчэ. на ўсёй  бліжэйшай тэрыторыі, нават на будынку Мікалаеўскага касцёла, які амаль равеснік замку, такіх клеймаў не знаходзілі.
      ответить на комментарий
  • aksinia, 04.07.2018 11:30 #
    +1
    1
    Как я Вас понимаю. Мы в процессе ремонта у себя дома обнаружили кирпич и то мне стало интересно, что это за буквы. Спасибо добрым людям - рассказали.    А что уж говорить про зАмок. И жалко, конечно, что нет никаких сведений по этим клеймам.
    ответить на комментарий
    • Udachnik, 04.07.2018 11:35 #
      +4
      4
      Я так понимаю, в данном случае, это "Витебский комбинат строительных материалов".
      ответить на комментарий
      • aksinia, 04.07.2018 11:39 #

        Да-да, это именно он.
        ответить на комментарий
    • batleya, 04.07.2018 13:45 #
      +1
      1
      Так,гэта клеймы -загадкі, нават еўрапейскія навукоўцы ўзялі ў распрацоўку справу іх расшыфроўкі! 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
32 поста
Последние комментарии
Akisun учора ў 06:48
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}