Этнашкола батлейка запрашае! / Дзень бацькі

А я і не ведаў, што сёння ў розных краінах адзначаецца Дзень бацькі!) Гледзячы на  сваіх дзетак, якія даўно ўжо выраслі і сталі самастойнымі, яшчэ больш хочацца, каб яны заставаліся малымі, каб абняць іх пасля прыходу дамоў, паслухаць іх прыгоды ў школе, а яшчэ  хочацца  даць той увагі, якой так і не дадаў у іх дзяцінстве, спяшаючыся вырашаць праблемы чужых дзяцей, думаючы, што да сваіх заўжды паспею, яны ж вось, побач!!! А яны  неўпрыкметку вырастаюць, становяцца дарослымі і табе  не дагнаць іх адыходзячае дзяцінства!  І шчыміць сэрца з-за кожнай крыўды, якая табе здавалася мізэрнай, а тым больш, выхаваўчым момантам,  а цяпер сам адчуваеш як баліць сэрца ад тых успамінаў!  І я не перастаю дзякаваць Богу, што  сёння, як і раней,  адчуваю любоў сваіх дзяцей,  І  гатовы як магу , з усёй моцы, у кожны момант  зрабіць усё, каб іх жыццё было светлым і добрым! А пакуль яшчэ сёння 19 чэрвеня, то ўсіх віншую сардэчна з Днём бацькоў!

 
  • Lapka, 20.06.2018 06:24 #
    +1
    1
    Поздравляю! А сколько у вас деток?
    ответить на комментарий
    • batleya, 20.06.2018 14:15 #
      +5
      5
      Дзякуй вялікі!) Дзетак двое - сынок і дачушка, дарослыя ўжо!   
      ответить на комментарий
      • Lapka, 20.06.2018 14:47 #

        Похожи на вас, вы и правда счастливый папа!
        ответить на комментарий
        • batleya, 20.06.2018 14:52 #
          +2
          2
          Сапраўды, я шчаслівы!!!
          ответить на комментарий
  • elina, 20.06.2018 08:03 #
    +1
    1
    Трогательно. Поздравляю! Пусть у Ваших детей отец будет еще долго-долго.))
    ответить на комментарий
    • batleya, 20.06.2018 14:15 #

      Дзякуй Вам!)
      ответить на комментарий
  • dmitry90, 20.06.2018 08:35 #
    +1
    1
    Вiншую вас са святам!
    ответить на комментарий
    • batleya, 20.06.2018 14:17 #

      І я Вас віншую! Шчасця і дабрабыту!
      ответить на комментарий
  • aksinia, 20.06.2018 10:12 #
    +1
    1
    Ой, якiя добрыя словы! Вiншую Вас i усiх бацькоу!
    ответить на комментарий
    • batleya, 20.06.2018 14:17 #

      ДЗякуй Вам!!!
      ответить на комментарий
  • zelenaya, 20.06.2018 14:19 #
    +1
    1
    Спасибо за напоминание)  И поздравления Вам:)
    ответить на комментарий
    • batleya, 20.06.2018 14:20 #

      Дзякуй вялікі!)
      ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 20.06.2018 16:03 #
    +1
    1
    Са святам! Цудоўны тата і яго дзеткі! Так шчымліва-кранальна напісана... Няхай у Вашай сям'і заўсёды пануе ўзаемапаразуменне!
    ответить на комментарий
    • batleya, 20.06.2018 17:26 #
      +1
      1
      Дзякуй на добрым слове!)
      ответить на комментарий
  • poker-face, 20.06.2018 17:28 #
    +1
    1
    Cа святам! Шчасця Вам  i Вашым дзеткам!
    ответить на комментарий
    • batleya, 20.06.2018 21:14 #

      Дзякуй! Няхай нам усім шчасціць, сябры!!!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
32 поста
Последние комментарии
Akisun учора ў 06:48
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}