Этнашкола батлейка запрашае! / Падарожжа ў Сынкавічы

Сёння, а 7-ай  гадзіне раніцы пачалася  даўно ўжо запланаваная паездка  да аднаго з таямнічых беларускіх  храмаў - царквы Міхаіла Арханёла, што ў вёсцы сынкавічы Зэльвенскага раёна, Гродзенскай вобласці.
Выехалі рана, бо ў суботнія дні сынкавіцкі храм прымае мноства паломнікаў, якія едуць са ўсяго бліжэйшага замежжа, каб паўдзельнічаць у царкоўнай службе іконе Божай Маці "Усецарыца", (дарэчы, падараванай афонскімі манахамі ў 2010 годзе)  і папрасіць ацалення ад анкалагічных хвароб. 
І сапраўды, прыехаўшы да царквы мы ўбачылі мноства легкавікоў і бусаў з польскімі, расійскімі. казахскімі, ўкраінскімі нумарамі, а на самой іконе. што месціцца ў старажытным храме, можна бачыць мноства залатых ланцужкоў, кулонаў, пярсцёнкаў, што сведчаць аб выздараўленні ад цяжкай хваробы.
 
Але мне яшчэ хацелася ўжывую паглядзець на адзіны архітэктурны помнік, што мае рысы падабенства з архітэктурай Мірскага замка! Паверце, адна справа фатаграфіі, але калі ты ўжывую дакранаешся да святыні царкоўнай і святыні гістарычнай  - уражанне не перадаць!

Царква, што была збудавана ў эпоху пагрозы татарскіх набегаў ды міжусобных шляхецкіх войнаў, выглядае як сапраўдная крэпасць!
Ды не выглядае - яна і ёсць самая сапраўдная крэпасць. Фасад, паабапал якога з сцяны выступаюць вузкія  і стромкія вежы  з байніцамі, што давала магчымасць абстрэльваць ворага з розных бакоў. І па ўсяму перыметру храма - і на сценах, і на вежах, прысутнічае пояс  машыкуляў, ці варавых  вокнаў, байніц, скіраваных уніз, з якіх вылівалі смалу і вар на галовы нападаючых.

 
 

 
Але не гледзячы на ўвесь свой абарончы арсенал, царква зачароўвае сваёй першазданнай прыгажосцю і вытанчанасцю архітэктуры! 
Удосталь пахадзіўшы і выгледзеўшы, я знайшоў адказы на ўсе пытанні, што тычыліся падабенства  Мірскай і Сынкавіцкай цвярдынь, а папрысутнічаўшы на службе ў храме знайшоў  адказы і на пытанні да самога сябе! Так што падарожжа ўдалося! А калі хто захоча сам паглядзець на гэткую прыгажосць. то магу запэўніць - не пашкадуеце!
Ёсць цікавае відэа праекта "Край.BY" з таленавітым акцёрам Паўлам Харланчуком! Займальна і пазнавальна! Добрага прагляду!
 
  • aksinia, 17.06.2018 10:31 #
    +1
    1
    Церковь она же крепость - вот это да! Очень интересное у Вас путешествие получилось! Спасибо, что поделились.
    ответить на комментарий
  • batleya, 17.06.2018 12:39 #
    +1
    1
    Сябрам нічога не шкада!)
    ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 17.06.2018 19:03 #
    +1
    1
    Выдатная гістарычная вандроўка! Так здорава!!! 
    ответить на комментарий
    • batleya, 18.06.2018 11:05 #
      +1
      1
      Гістарызм мясціны проста зашкальвае!!!
      ответить на комментарий
  • Udachnik, 18.06.2018 11:14 #

    Цікава! А страха з гонту?
    ответить на комментарий
    • batleya, 18.06.2018 14:18 #

      Драўляная дахоўка
      ответить на комментарий
  • spajivec, 18.06.2018 17:44 #
    +1
    1
    Выдатны пост, дзякуй!
    ответить на комментарий
    • batleya, 18.06.2018 18:15 #

      І Вам дзякуй за добрыя словы!)
      ответить на комментарий
  • elina, 19.06.2018 00:12 #

    Очень интересно, спасибо.
    ответить на комментарий
    • batleya, 19.06.2018 13:06 #

      І Вам дзякуй!)
      ответить на комментарий
  • doch-astronavta17, 19.06.2018 10:13 #

    Как архитектурное сооружение, церковь очень впечатляет!) И ваши фото передают её величие)
    ответить на комментарий
  • batleya, 19.06.2018 13:06 #

    Сапраўды, велічная архітэктура! Нам ёсць чым ганарыцца!
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
32 поста
Последние комментарии
Akisun учора ў 06:48
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}