Этнашкола батлейка запрашае! / А дрэвы памятаюць!

Шпацыруючы вакол Мірскага замка наўрад ці зважаеш увагу на дрэвы, што растуць навокал, а між тым яны з'яўляюцца жывымі сведкамі  гісторыі гэтых старажытных мясцін. 
Калісці, у пачатку 17 стагоддзя,  з паўночнага боку Мірскага замка Радзівілы  спланавалі так званы "італьянскі сад" з аранжэрэяй ( аж на 9 гектарах)  дзе раслі розныя  трапічныя расліны. "Зялёныя кабінеты" ці баскеты, як іх называлі, абступалі па перыметры пасадкі ліпаў і таполяў. А ў сам сад з замку можна было патрапіць па мосце, што вёў з пакояў на вуліцу.  У сярэдзіне 17 стагоддзя рускія войскі атамана Залатарэнкі спалілі і зруйнавалі  тую прыгажосць, але гаспадары яшчэ цэлае стагоддзе  захоўвалі "жывую" агароджу былога саду ў выглядзе ліній дрэў.  А сёння  астаткі паркавай трасіроўкі  ў выглядзе старажытных ліпаў яшчэ дзе нідзе засталіся і  толькі яны цяпер сцерагуць памяць аб тых даўніх часах росквіту гэтых земляў.

Паўночны бок замку, дзе быў выхад у сад (чырвоным адзначаны рэканструяваны мост)

Рэшткі паркавай агароджы (ліпы)

 
 

Адметнасць замкавага парку - шматлікія нашчадкі дробналістных ліпаў. У гэтых дрэў крона фарміруецца  амаль ля зямлі і захоўвае сваю шырыню аднолькавай амаль да верху дрэва. З дапамогай такіх ліп фарміравалі ў парку цэлыя сцены.
 
Калі ж мы падыдзем да царквы - пахавальні князёў Святаполк-Мірскіх, то нас сустрэне сапраўдны эндэмік гэтых месцаў - псеўдатсуга Мензіса. З першага погляду - як сасна, але гэта зусім другое дрэва! І радзіма яго - Кардыльеры. 
 Галінкі дрэва зблізку
 
А яшчэ паблізу расце яшчэ адно ацалелае дрэва з больш чым стогадовай гісторыяй - сасна чорная, што родам з паўночнага Міжземнамор'я.

  З пабудовай царквы ў 1911 годзе Святаполк-Мірскімі было вырашана аздобіць гэтае месца апошняга зямнога прыпынку свайго роду  хвойнымі дрэвамі з усяго свету! Так і з'явіліся тут гэтыя дзіўныя і прыгожыя дрэвы, што на пачатку 20 стагоддзя  стваралі сапраўднае аздабленне і ўпрыгожванне  царквы - пахавальні. Але пад час 2 Сусветнай вайны ды ў пасляваенны час большая частка дрэў была высечана на дровы!  І сёння, цудам ацалелыя дрэвы,  сцерагуць  спакой князёў, што пахаваны ў крыпце царквы, нібы аддаючы ім даніну за  сваё векавое жыццё. 
  • Lapka, 16.06.2018 07:05 #
    +3
    3
    Эх, умели бы говорить...
    ответить на комментарий
    • batleya, 16.06.2018 21:01 #

      Так, напэўна не адна кніга была бы напісана!
      ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 16.06.2018 09:29 #
    +1
    1
    Люблю старыя дрэвы! Таксама зачароўваюць, як і ўся старажытнасць... 
    ответить на комментарий
    • batleya, 16.06.2018 21:03 #
      +1
      1
      Сапраўды, гісторыя знаходзіць у іх свой апошні жывы прытулак! А як сыйдзе турыстычны тлум, то ў іх шэпце чуеш сапраўдную даўніну!!!
      ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 16.06.2018 21:05 #
        +1
        1
        О, ды мы з Вамі на адной хвалі!  У нашым Чэрвеньскім раёне таксама ёсць (на жаль, толькі рэшткі) старажытныя пасадкі і рэдкія дрэвы. Ля палацава-паркавага комплексу Слатвінскіх у Раванічах і сядзібы Манюшкаў-Ваньковічаў у Смілавічах. Калі там бываю, стараюся ў прамым сэнсе дакрануцца да даўніны: рэшткаў будынкаў ці старых дрэў.  І, здаецца, прама адчуваю сяганне праз стагоддзі. І так заўсёды шкадую пра адсутнасць машыны часу... 
        ответить на комментарий
        • batleya, 16.06.2018 22:09 #
          +1
          1
          Вельмі прыемна!) Такія кранальныя моманты вельмі часта даюць  для разумення чалавеку сваёй ідэнтычнасці больш, чым многатомныя гістарычныя  працы!
          ответить на комментарий
  • Akisun, 16.06.2018 12:56 #
    +1
    1
    Спасибо, очень интересно! А я-то голову ломала, что за загадочный "баскет с вазами" парке Несвижского замка. Теперь буду знать.
    ответить на комментарий
    • batleya, 16.06.2018 22:48 #

      Калі ласка!) Увогуле,у тую эпоху толькі ў гэтых баскетах дазваляліся "вольныя" размовы аб адносінах мужчыны і жанчыны, бо за гасцявым сталом гэта было непрыстойна!)
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 17.06.2018 19:03 #
    +1
    1
    О, сумна вядомы персанаж Залатарэнка!  Дакладней, нашэсце на Литву падчас 13 гадовага Патопу было з боку - Войска Маскоўскае, (маскавіцяне, московиты) . Государство  Московия царь Петр Романов (Первый) веле именовать "Россией" только в 1721 году, также объявив ее началом империи.Полковник Золотаренко - это украинский гетман, родился в Корсуне. Его сестра Анна вышла замуж за Богдана Хмельницкого.Именно в смутные времена Хмельниччины и началась его кровавая карьера "оборотня" всех против всех. Богдан Хмельницкий влез в авантюру, отправив 20 тыс. украинских казаков под началом нескольких гетманов на помощь рати Московского царя Алексея Михайловича. Именно казаки Золотаренко отличились особой жестокостью при разрушении городов Литвы. Из документов главного Архива Польши (Варшава) известноы письма атамана Золотаренко в Смоленск царю Алексею Михайловичу: «Все горожане под меч пущены, а города попалены», Он патологически ненавидел шляхту, пришлось подослать "киллера" с мушкетом, который его и кокнул.   Вот тут, на росс. сайте интересно про него. Одна улица в Корсунь-Шевченковским носила его имя.   https://saygotakamori.livejournal.com/24873.html  Иван Никифорович Золотаренко, оборотень без погон   
    ответить на комментарий
  • batleya, 18.06.2018 20:03 #

    Так і ёсць!
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
43 поста
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}