Этнашкола батлейка запрашае! / Незвычайны перапынак

"А зараз перад вамі, мае сябры, адзін з першых,  на беларускіх землях,  помнікаў архітэктуры ў стылі мадэрн - царква - пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх" - хлопец-экскурсавод, што  вядзе за сабой слухмяную чародку турыстаў, вырывае мяне з абедзеннай нірваны))  так няспешна салодка навеянай мне замкавым паркам! Спрабую зрабіць выгляд, што мне ўсё роўна, але.... Але пачынаецца фантастычны расповед пра свечкі на мазаічнай іконе Хрыста, што з'яўляюцца ў асаблівыя ночы (якія - ніхто не ведае!),  пра неўпакоены дух княскай пляменніцы Соні, што ходзіць тут амаль 100 гадоў і яшчэ мноства ўсялякага фантастычнага калягістарычнага тлуму!  Ціха спрабую кіравацца да свайго каледжа, але тут  экскурсавод у запале кідае мне ў спіну фразу - "А вось і тутэйшыя жыхары могуць вам гэта падцвердзіць!" Ну хто цябе прасіў, хлопча??? Я паварочваўся да групы , адчуваючы сябе Халкам, містэрам Хайдам і проста пярэваратнем-ваўкалакай!))) Мяне проста прарвала!) Гісторыя майго Міра - гэта для мяне ўсё!  Збіраць з 1992 года па кропельках звесткі аб  яго таямніцах і загадках , а потым слухаць нейкія выкрутасы - гэта вышэй маёй гістарычнай талерантнасці!
Мы з групай перагледзелі замкавы парк, пазнаёміўшыся  са стогадовымі адзінкамі ацалелых дрэў, якіх болей нідзе на Беларусі не знайсці, а затым, затрымаўшы турыстычны бус ( "Без нас не паедзе!!!"), мы даследавалі археалагічны раскоп палаца князёў Святапок-Мірскіх, дзе пад стогадовымі рэшткамі фундамента знайшлі абрысы палаца канца 16 стагоддзя!!! Праўда, наведаць у замку выставу (дарэчы, ў вольным доступе!!!) прадметаў матэрыяльнай культуры, знойдзеных на гэтым раскопе мы не паспелі - мой тэлефон  імем спадарыні дырэктара ўпарта заклікаў мяне вярнуцца да выканання непасрэдна маёй працы!))) Дамовіўшыся, што сустрэнемся ў наступны  чацвер і агледзім царкву, касцёл і сінагогі Міра,  калі група будзе вяртацца ў Мінск , мы шчыра, амаль як родныя, развіталіся.
Вось і праводзь абедзенны перапынак у замкавым парку!))
P.S. У хлопца - экскурсавода прабачэння папрасіў і запрасіў заязджаць на каву да мяне ў каледж!)))

Царква-пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх у замкавым парку (збудавана ў 1911 годзе)
 

Мазаічная ікона  Хрыста (аб ёй столькі розных прыдумак!!!)
 

Раскопкі палацаў
 

 Экспазіцыя з раскопак у Мірскім замку:

Цэгла-"пальчатка" - са слядамі арміровачных барознак ад пальцаў муляроў ( 16 ст)

Фрагменты поліхромнай кафлі (16-17 ст)


Кафля з аздабленнем (17 ст)

Кафля з гербам Радзівілаў (пач 17 ст)
 
  • Lapka, 09.06.2018 05:35 #

    По-настоящему увлеченный человек легко заразит своим увлечением)) жду продолжения.
    ответить на комментарий
    • batleya, 09.06.2018 12:12 #

      Дзякуй вялікі! Працяг абавязкова будзе!
      ответить на комментарий
  • elina, 09.06.2018 05:49 #

    Дзякуй за цiкавую гiсторыю. А на якой мове Вы размауляеце с гасцямi?
    ответить на комментарий
    • batleya, 09.06.2018 12:13 #

      Дзякуй Вам! Заўсёды цікаўлюся, на якой мове хацелі б размаўляць са мной людзі!)
      ответить на комментарий
  • Joy, 09.06.2018 07:29 #

    У мяне такое адчуванне, што сапраўднага Мiра я не бачыла)
    ответить на комментарий
    • batleya, 09.06.2018 12:13 #

      )) О. сапраўдны Мір хавае ў сабе колькі яшчэ таямніц!!!
      ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 09.06.2018 09:09 #

    Якая старажытнасць! Якое глыбокае пранікненне ў гісторыю! Як жа я зайздрошчу той групе, якой так пашанцавала з Вамі!!! Абсалютнае зачараванне!!!
    ответить на комментарий
  • batleya, 09.06.2018 12:15 #

    Дзякуй Вам!  Тут не ў шанцаванні справа!) У экскурсавода гэта работа - ад "званка" да "званка". а я жыву гэтым!) 
    ответить на комментарий
  • adelka, 09.06.2018 12:28 #
    +1
    1
    ого!! і праўда ёсць адчуванне, што нейкі несапраўдны Мiр бачыла.. пра раскопкі замка ўвогуле ўпершыню чую О_О
    ответить на комментарий
    • batleya, 09.06.2018 12:42 #

      Раскопкі трошкі наводдаль ад замка, ля спіртзавода.
      ответить на комментарий
      • adelka, 09.06.2018 13:55 #
        +1
        1
        Трэба заехаць у наступны раз)
        ответить на комментарий
        • batleya, 09.06.2018 21:53 #

          Абавязкова!  Патэлефануйце, буду рады бачыць! (+375336851520, Канстанцін)
          ответить на комментарий
          • adelka, 09.06.2018 21:57 #

            Ой, дзякуй!!
            ответить на комментарий
            • batleya, 09.06.2018 21:58 #

              ))
              ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
43 поста
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}