Этнашкола батлейка запрашае! / Са святам!!!

Дарагія сябры! Усіх віншую са святам Перамогі! Якіх бы мы поглядаў не былі-Перамога адна на ўсіх! Вечная памяць загінуўшым у той страшэннай вайне!
І павіншаваць хачу  толькі-толькі рэканструяванай песняй апалчэнцаў Міра ( 17 ст.) Толькі тэкст, спеў яшчэ не запісвалі!)

Страла ляцела, страла песню пела
Страла ляцела, страла песню пела
Ой ты жаўнеру, пане-кавалеру
Аддай сэрцэ свое - венчайся са мною

Прашча свісцела, прашча песню пела
Прашча свісцела, прашча песню пела
Ой ты жаўнеру, пане - кавалеру
Без свае галовы будзеш ты здаровы!

Земля шаптала, земліца казала
Земля шаптала, земліца казала
Ой ты жаўнеру, пане -кавалеру
Прыйдзі да мене - супакою цебе!

Кажэ жаўнеру, кажэ кавалеру
Кажэ жаўнеру, кажэ кавалеру
Куды не пойду, куды я не дойду
Землі пакланюся, ў землі застануся!
 
  • Malechka, 09.05.2018 09:15 #
    +1
    1
    Са святам!
    ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 09.05.2018 09:17 #
    +1
    1
    Са святам! 
    ответить на комментарий
  • Elem, 09.05.2018 09:19 #
    +1
    1
    Са святам! І вельмі згодна з вашымі словамі!
    ответить на комментарий
  • Lapka, 09.05.2018 10:18 #
    +1
    1
    Са святам!
    ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 09.05.2018 13:27 #
    +1
    1
    Дзякуй! І Вас са святам!!!!  Цікавы тэкст песні, праўдзівы такі...
    ответить на комментарий
  • Clown, 09.05.2018 22:23 #

    Спаибо за поздравления! Эту песню вы реконструировали? Интересно было бы почитать, как вы её нашли, как восстанавливали текст, как будет восстанавливаться мелодия.
    ответить на комментарий
    • batleya, 10.05.2018 15:17 #
      +1
      1
      Дзякуй за цікавасць! Амаль усе знаходкі такога плану рабіў з 1992 па 2000 год - тады яшчэ жывыя былі мірскія старажылы! З самага прыезду ў Мір на працу, ды і жонка сама з Міра, спяваю ў царкоўным хоры. У годзе  1993 адзін  з пеўчых, Уладзімір Лабаза, светлая яму памяць, апасля царкоўнай службы заспяваў сабе пад нос нейкую песню, а я пачуўшы зацікавіўся, бо пачуў рэальны аўтэнтычны матэрыял. Атрымаўшы дазвол (!) прыйсці ў госці я ляцеў да дзеда з усіх ног, але, як аказалася, ведаў ён толькі  першы слупок, праўда, праз колькі дзён, ён сам прыпыніў мяне на плошчы і павёў дамоў. Мы пілі гарбату з ліпавага цвету, а ён расказваў прозай пра што песня была. Песню гэтую ён пачуў ад бацькі, княскага шорніка, а тому спяваў дзед, які расказаў пра тое, што гэта песня апалчэнцаў Міра. Дарэчы, з гісторыі вядома, што Радзівілы мелі ў Міры аналаг сённяшніх народных дружын і называлі іх, толькі не смейцеся, - "міліцыя")) Ну а ведаючы першы слупок прыйшлося сесці за апрацоўку  і паціху рабіць змест вершаваным, з захаваннем "аўтарскай" рэдакцыі слоў.  а пасля віхуры нейкіх спраў закруцілі, я і забыўся аб гэтай песні і ўспомніў  аб ёй мо месяц назад (не хапае мне абавязковасці, проста жах!))) Што датычыцца мелодыі, тут прасцей. Песня была шараговай, г.зн. спявалася ў страі, ну а прыклады спеваў беларускага войска таго часу захаваліся.  Я трошкі пакрывіў душой у посце - раз такі мы яе праспявалі на адвольны матыў, у Баранавічах, на курсах "Мова нанова", народу спадабалася і нам не агідна было!
      ответить на комментарий
      • Clown, 10.05.2018 16:09 #
        +1
        1
        Большое спасибо за рассказ. Очень интересно :)
        ответить на комментарий
  • batleya, 10.05.2018 17:34 #

    Калі ласка!)
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
43 поста
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}