Этнашкола батлейка запрашае! / Спяшаюся...

Сёння вельмі няпросты дзень! Прыйшлося нават на працу шыбаваць - мерыліся прыехаць нейкія высокія госці, але госці не даехалі))) і мне такі ўдалося даехаць да роднай вёскі на Наваградчыне! І не дарма! Прывёз матэрыял для рэканструкцыі старой калыханкі! 
Думаў,  ужо сёння папрацую, але...навярнуліся нейкія ўспаміны з дзяцінства ды апрацаваныя радкі аніяк не стсуюцца з голасам  старой бабкі Ганны, што калісці так пранікнёна спявала яе! Пэўна я спяшаюся ўслед за прыпазніўшайся вясной!) 

А ўсім вам, дарагія мае, выдатны ўзор  калыханкі індзейцаў - арауканаў  ды яшчэ з мульцікам!!!) Дзякуй расійскай студыі "Метрономфильм"! 

 
  • Elem, 06.05.2018 07:23 #
    +2
    2
    Напевы прыгожыя, але такія чужадальнія! Спачатку. А потмым пачынае цягнуць у сон і я хапаюся за кубак з кавай))) Якраз учора ўспамінала, што трэба папрасіць маці праспяваць песню з дзяцінства - пра Галю, што гуляла з казакамі (і кепска гэта скончылася)
    ответить на комментарий
    • ushachy, 06.05.2018 08:29 #
      +1
      1
      Пэўна год 10-15 таму менавіта гэтую песьню я чуў, калі наведваў вёску Жыдчэ на Піншчыне. "...Іхалы казакі тэмнымі лясамі, прівьязалі Галю до сосны косамі..." Для калыханкі занадта брутальна на мой густ..., аднак хто я такі каб вырашаць, што добра, а што - не.
      ответить на комментарий
      • Elem, 06.05.2018 08:32 #

        )))вось вось, іменна гэтая песня. Але я не упэўнена, што маці яе спявала як калыханку. Хаця ўсе можа быць Дарэчы думаю, яна прыйшла да нас з часоў казацка-сялянскай вайны. Таму і распаўсюджана на поўдні
        ответить на комментарий
        • ushachy, 06.05.2018 08:43 #
          +1
          1
          Шчыра кажучы, я не упэўнены, што сьпеў той выконваўся як калыханка...  Я Жыдчэ наведваў па сваіх генеалагічных справах, на адваротным баку падвозіў двух студэнтак, што зьбіралі па Піншчыне матэрыял для дыпломнай працы. Яны і уключалі той запіс. Мо і не калыханка, але у адрозьненьні ад іншых сьпеваў, што прыйшлі да нас з Валыні ці Чарнігаўшчыны, гучала нудна працягла і занадта мінорна. Я апасьля знайшоў той тэкст у сучаснай апрацоўцы нейкага украінскага этнафолк-гурта - зусім іншая рэч.
          ответить на комментарий
          • Elem, 06.05.2018 08:54 #
            +1
            1
            Я знайшла. Так гэта ж мужчыня спяваюць, канешне ім мажорна!!!  А я і студэнткі чулі ў жаночым выкананні
            ответить на комментарий
        • batleya, 06.05.2018 13:12 #

          дыь і я ад бабулі сваёй чуў гэтую песню ў дзяцінстве, а сястра хныкала,  шкадуючы гэтую Галю))
          ответить на комментарий
        • Lapka, 06.05.2018 13:14 #

          Хочешь, я тебе спою?
          ответить на комментарий
  • Udachnik, 06.05.2018 11:45 #
    +3
    3
    Мілагучна. Але ж беларуская калыханка неяк усё ж бліжэй.  
    ответить на комментарий
  • batleya, 06.05.2018 13:08 #

    Канечне ж наша беларуская песня-калыханка бліжэй  да сэрца! Але кожны народ укладвае ў свае песні, і асабліва ў калыханкі, столькі любові, што адчуць іх прыгажосць можа кожны чалавек, дзе б ён не жыў!
    ответить на комментарий
  • Lapka, 06.05.2018 15:56 #
    +1
    1
    С вашей легкой руки пересмотрела почти все колыбельные))
    ответить на комментарий
    • batleya, 06.05.2018 15:57 #

      Спадзяюся, што з задавальненнем!)
      ответить на комментарий
      • Lapka, 06.05.2018 15:57 #

        Конечно))
        ответить на комментарий
        • batleya, 06.05.2018 15:58 #

          Вельмі рады! Сёння мала такіх пректаў, на жаль!(
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
32 поста
Последние комментарии
Akisun учора ў 06:48
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}