Этнашкола батлейка запрашае! / Госці ў хату-гаспадар багаты!!!

Не паспеў я прыехаць са сваіх камандзіровак і кінуцца ў вір сваёй работкі)), як тэлефонны голас абвясціў, што трэба чакаць гасцей! Госці гэта добра! Госці - значыць з усяе велічэзнай колькасці людзей яны выбралі  стасункі з табой, а значыць трэба сустракаць як мага гасцінна!!! Госці як госці - былыя работнікі апарата "Белаграпрамбанка", якіх зацікавіў наш Мір, ды нашыя творчыя пошукі. І вось на парозе рухавыя, нягледзячы на паважаны ўзрост, жанчынкі ды мужчыны гаманліва ўваходзяць  і ты пачынаеш разумець. што людзям сапраўды цікава завітаць сюды!
Мы нетаропка ( а па прыступках да трэцяга паверха па другому аніяк у нашым выпадку) крочым,жартуем ды патрохі знаёмімся з каледжам. Ну вось і прыйшлі: адчыняю дзверы ў наш тэатральны зал і запрашаю прысесці на лавах сваіх паважаных гасцей.

Кароткі ўступ перад прадстаўленнем так і застаўся толькі ў маім плане, бо як толькі мы пачалі знаёміцца з гісторыяй батлейкі непадробная цікавасць да гэтага тэатра ў дарагіх гасцей заставіла зрабіць мой экскурс больш змястоўным. 

Непадробная і жывая цікавасць! Пэўна вы мяне зразумееце сябры, калі скажу, што такога чакае кожны! І за такую ўвагу я вельмі ўдзячны сваім гасцям, што гутарылі са мной на нашай роднай мове!

Але мае акцёры ўжо нецярпліва таўкліся за скрыняй, бо яшчэ наперадзе чакала праца над вялікім эскізам графіці для райцэнтра!

Для гасцей мы сыгралі нашага любімага "Салдата ды чорта", бо калядныя дзеі граць пад канец красавіка было б абсурдна! 

Хлопцы, як заўсёды - на ўзроўні, госці задаволены і ўжо заказваюць выступленні  на Каляды! Думаю, што паедзем, парадуем людзей, гэта мы можам!))

Удзячныя госцейкі паехалі, а шчымлівае адчуванне іх цёплай павагі да нашае справы і сёння грэе! Паклон вам, даражэнькія! Восьі сапраўды - госці ў хату - гаспадар багаты!

Адно вось - не паспеў адрэканструяваць да канца 200-гадовую песню Мірскіх міліцыянтаў (апалчэнцаў), каб паспяваць з гасцямі, але думаю не апошні раз бачыліся!))


У выставачнай зале каледжа



Мае "зоркі"!))



Пару слоў аб батлейцы....



Глядзім і слухаем!)

 
  • Lapka, 28.04.2018 05:57 #
    +3
    3
    Я бы с удовольствием посмотрела! Надо организоваться как-нибудь, тем более, что и Мир не видела...
    ответить на комментарий
    • elina, 28.04.2018 07:03 #
      +1
      1
      И меня бери с собой))
      ответить на комментарий
      • Lapka, 28.04.2018 07:48 #

        Тогда с датой надо определиться.
        ответить на комментарий
    • Elem, 28.04.2018 07:06 #
      +1
      1
      Девочки и меня подождите!
      ответить на комментарий
      • elina, 28.04.2018 09:05 #
        +3
        3
        Блогосбор в Мире!
        ответить на комментарий
        • batleya, 28.04.2018 23:21 #

          Класна!!!
          ответить на комментарий
  • Elem, 28.04.2018 07:06 #
    +1
    1
    Вы просто цуд нейкі робіце!
    ответить на комментарий
    • batleya, 28.04.2018 07:12 #
      +1
      1
      Дзякуй вялікі! Гэты цуд зрабілі да нас, а мы паціху стараемся яго знайсці!)
      ответить на комментарий
  • batleya, 28.04.2018 07:10 #
    +1
    1
    Я буду вельмі рады бачыць вас, дарагія мае!!!
    ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 28.04.2018 18:57 #

    Здорава! Малайцы!!!
    ответить на комментарий
  • fostermama, 28.04.2018 20:49 #

      И мы приедем, люблю Мир - очень!
    ответить на комментарий
  • batleya, 28.04.2018 21:25 #
    +1
    1
    Будзем чакаць!)
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
32 поста
Последние комментарии
Akisun учора ў 06:48
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}