Этнашкола батлейка запрашае! / Мазырскія сустрэчы

З 18 па 20 красавіка пашчасціла пабыць у Мазыры. Нагода  надарылася "працоўная" - удзел у рэспубліканскім семінары па тэматыцы інавацыйнай і эксперыментальнай дзейнасці ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў галіне сістэмы  Е-learning.

Ехаць з Міра да Мазыра добра і зручна  дзякуючы маршрутным таксі. Таму зарэзерваваўшы сабе месцы "туды" і "назад" я рушыў у дарогу. У Мінску наведаўся ў філіял Прэзідэнцкай бібліятэкі, што месціцца ў  будынку Адміністрацыі Прэзідэнта краіны, сустрэўся з паважанай Таццянай Лычагінай. Паспеў і абмеркаваць сумесныя  праекты і нават папрацаваць з выданнямі па гісторыі тэатра ў Беларусі.  А пасля дарога! Цэлых 4 гадзіны!!! Але  з сабою кніжка, Wi-Fi свабодны - не заўважыў, як і даехаў! 

У Мазыры апынуўся ўпершыню, але даўно хацеў пабачыць сабор Міхаіла Арханёла!!! Хлапец-вадзіцель даставіў мяне да самага месца прызначэння заадно правёўшы імправізаваную экскурсію па горадзе! Я і не падазраваў, што Мазыр - гэта горад на гарах: крутыя спускі і пад'ёмы. і ўсё гэта акружана зеленню, нават вішні і алыча ўжо цвілі!!! Горад зачараваў мяне!!! Але яшчэ больш зачаравалі людзі - гасцінныя і сардэчныя калегі з Мазырскага палітэхнічнага каледжа - дзякуй ім і паклон за ўсё!

У сабор патрапіў толькі на наступны дзень падчас арганізаванай экскурсіі. Уражвае і гісторыя храма, які пабыў у руках  "абнаўленцаў",  а затым савецкія ўлады ў падвале зрабілі турму, дзе было закатавана дзесяткі людзей! Зараз у тых падвалах месціцца царква  асвечаная ў гонар навамучанікаў беларускай зямлі , а столь увешана лампадамі, па ліку замучаных там людзей. У самым храме знаходзіцца роспіс, зроблены нашым знакамітым беларускім мастаком (на жаль няма яго ўжо з намі!) Аляксандрам Ісачовым.

 Ніжні храм
 
Роспіс А.Ісачова "Зняцце з Крыжа"
 
Затым пабылі на замчышчы. архітэктурна імітаваным, акрамя будынку замкавай царквы, пабудаванай па дакладных археалагічных дадзеных!



 Ну а сам семінар паказаў колькі творчых калег працуе над незвычайнымі і карыснымі праектамі электроннай адукацыі!!! Дарэчы, насуперак пляцоўкам "Мультиурок. ru" i "Blogger",  я рэкламаваў наш з вамі  дарагі Bloger.by!!! Вынікі семінару - новыя і добрыя сябры і сапраўдны творчы настрой, што стварылі арганізатары !
  • sonejka-ja, 22.04.2018 21:39 #

    Цудоўная ў Вас вандроўка атрымалася! Апошняе фота проста супер!!!
    ответить на комментарий
  • batleya, 22.04.2018 21:41 #

    Дзякуй! Вандроўка і сапраўды цудоўная! А фота і самому падабаецца!)
    ответить на комментарий
  • Lapka, 23.04.2018 06:25 #
    +1
    1
    Мозырь для меня, как Киев, только в миниатюре, люблю этот город, приятно посмотреть еще раз знакомые места.
    ответить на комментарий
  • Elem, 23.04.2018 06:43 #
    +1
    1
    Люблю такія сустрэчы з калегамі. Столькі потым ідэй! А вось у Мазыр ніяк не дабяруся)
    ответить на комментарий
  • daria-boyko, 23.04.2018 07:05 #

    ААА мой любимый Мозырь!!!)) 
    ответить на комментарий
  • batleya, 23.04.2018 07:18 #
    +1
    1
    Горад сапраўды цудоўны!
    ответить на комментарий
    • daria-boyko, 21.05.2018 03:26 #

      конечно! у нас овраги красивые и Припять ;)
      ответить на комментарий
      • ushachy, 21.05.2018 08:49 #
        +2
        2
        Я в десятом-одиннадцатом году почти полгода в Мозыре работал. Остались самые лучшие впечатления. Снимал квартиру на Страконицком, но большую часть времени проводил в старой части города. А там такие места! На Интернациональной пожалуй единственный серпантин в Беларуси ;) История прямо таки дышит фасадами старой застройки. От архитектуры уездной больницы я вообще был в тихом ауте.    Через Кимбаровку регулярно проезжал к друзьям в Новики.  Для меня Мозырь интересен ещё и в том плане, что в его истории отметились мои земляки (и по неподтвержденной версии - родственники) из рода Аскерок  
        ответить на комментарий
        • ushachy, 21.05.2018 08:52 #

          Ну, разумеется Намбер уан и Две пятерки я тоже посещал ;)
          ответить на комментарий
          • daria-boyko, 21.05.2018 09:22 #

            если это можно назвать клубами или барами) хаха, я не ходила никогда
            ответить на комментарий
            • ushachy, 21.05.2018 09:26 #

              ;) Да ладно, для уровня богатого райцентра вполне себе ничего. На фоне общей ситуации в Беларуси, разумеется :)
              ответить на комментарий
              • daria-boyko, 21.05.2018 09:44 #

                нуууу кому как город не богатый (
                ответить на комментарий
                • ushachy, 21.05.2018 10:08 #

                  ;) Не прибедняйтесь (от уж эта извечная белорусская черта ;)). Из райцентров Мозырь входит в тройку Солигорск-Новополоцк-Мозырь, и не факт, что он там именно третий. Когда мимо Бобренят проезжаешь, это хорошо заметно.
                  ответить на комментарий
                  • daria-boyko, 21.05.2018 11:19 #

                    может быть, но оттуда я уезжала в Минск) все же не сравнить.. или с тем же Гродно. просто я за развитие, а город не особ о развивается(
                    ответить на комментарий
        • daria-boyko, 21.05.2018 09:22 #

          да, у нас красиво, я там до 17 лет жила
          ответить на комментарий
  • monicizot3111, 26.04.2018 11:20 #
    +1
    1
    Очень красивый город!!!  
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
43 поста
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}