Этнашкола батлейка запрашае! / Зоркі сусвету Мір.

Яшчэ толькі прыехаўшы на працу ў Мір пашчасціла застаць людзей, што памяталі столькі !!!!! Гэта быў цэлы Сусвет!!! Але тады чамусці здавалася, што ўсё паспею: з кожным пагутару, запішу што цікавае, але...не паспеў! Праклінаю сёння сябе за гэта - ды што там, нешта ўсё ж засталося! А сусвет пад назвай Мір яшчэ хавае ў сабе таямніцы!

З год таму, дзякуючы паважанай Таццяне Лычагінай з Прэзідэнцай бібліятэкі ў Мінску, атрымаў копію кніжкі вядомых даследчыкаў народнага тэатра батлейкі Барышава і Саннікава (50-я гады 20 стагоддзя) дзе мелькам прыпамінаецца своеасаблівая  батлейка з Наваградскага ваяводства. Да яе так ніхто і не даехаў, таму хочацца выправіць гэтую направільнасць і прадставіць вам, мае сябры, цэлае сузор'е ў сусвеце Міра - дынастыю батлеечнікаў Сілко. Найбольш вядома аб апошніх Сілко - Яўгену, ці як звалі яго Жэнік-бэтлік, і Сяргею, яго брату. Гэтая сям'я была вельмі музычнай і, па ўспамінах мірскіх старых, заўсёды прымалася на вяселлі. заручынах ды святах ўсялякіх - куды ж без музыкаў!

Музыкі то музыкамі, але гралі яны адметную батлейку, аніяк не падобную на астатнія! 
І лялька "чорта" у іх не там дзе патрэбна, не так, як ва ўсех, а чамусці над дзвярамі батлейкі,  ды граюць свае дзеі, ці дзеі сваіх дзядоў, што зноў жа, аніяк не стасуецца з другімі! Больш таго, былі ў іх п'есы, што граліся ў час перадкаляднага Піліпавага посту! А вось як аб іх мне расказалі цяпер ужо адышоўшыя ў нябыт суразмоўцы: "... а яшчэ ж не хадзлі, а леталі, бо ручнікі як скрыдэлца па плечах ляжалі (насілі , значыць ручнікі на плячах бы крылы) Ото яны якія былі - Мірскія батлеі Сілкі !!! "

Ды адразу ўсяго і не раскажаш: і што Жэнік Сілко сам скрыпкі рабіў, і што  празвалі яго "бэтлікам" за тое, што батлейку дзедаву сам паўтарыў (змайстраваў), і што дыхтоўныя тэксты пісаў з братам!

Я сёння проста выкладу фота гэтых людзей, што засталіся да канца дзён адданыя сваёй справе, вытрываўшы Саветы, прайшоўшы страшэнную вайну і пасляваенную галечу ! 

Гляджу ім у вочы  і сам пакуль не да канца разумею, у якім даўгу перад  гэтымі фацэтнымі ды поўнымі ўнутранай годнасці людзьмі!  І вам, панове Сілко, да зямлі паклон - і ад мяне і ад усіх нашчадкаў! Успамяні іх Божа ў сваім царстве на ўлонні, дзе ўсе святыя твае знайшлі супакой!!! 

За фота і за паразуменне асаблівая падзяка і паклон  Таццяне Сілко!


Яўген Сілко - 30-я гады
 


30-я гады.З братам Сяргеем (барабан) 
 



1944год. Фота з вайны
 

Пасляваенны "бэнд" )

 
  • Lapka, 13.04.2018 05:31 #
    +1
    1
    В детстве мне все это казалось смешным и нелепым, никак не могла понять, почему взрослые носятся с этими вышиванками, песнями, обрядами, кому это нужно? А сейчас это такая драгоценность, которую хочется сохранить, как можно дольше, чтобы не пропала совсем вся эта красота. Удачи вам в вашем благородном деле!
    ответить на комментарий
  • batleya, 13.04.2018 15:53 #

    Дзякуй Вам вялікі! Цалкам згодны з Вамі: мне малому было смешна, як дарослыя пераапраналіся на Каляды і хадзілі з песнямі па вёсцы, ці вячоркі ладзілі ў хаце. І на самой справе - звычаі народа - гэта такая каштоўнасць, што і самі мы наўрад ці разумеем да канца яе значэнне! Пару дзён назад сустракаў палякаў  і ледзве адвёў іх ад старых зрубаў у Міры: з якой пяшчотай яны гладзілі шурпатыя сцены!!! А за даматканыя посцілкі гатовыя былі заплаціць вялікія грошы адной кабеце! І яна, пачуўшы добрую цану, ужо скручвала добры куль, але ў нейкі момант рукі ў яе самі сабой апусціліся і падняўшы вочы на нас яна адказала - "Гэта ж бабуліна. Не аддам" У гасцініцу мы вярнуліся моўчкі...
    ответить на комментарий
    • Lapka, 15.04.2018 20:02 #

      У меня тоже лежит самотканое полотенце, у мамы много чего хранится, жаль, время не щадит вещи(
      ответить на комментарий
  • ushachy, 16.04.2018 07:46 #

    А фота з батлейкай не захавалася?
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
12 постов
Последние комментарии
annett
Marleniken учора ў 21:11
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}