Этнашкола батлейка запрашае! / Па слядах аднаго "Вербнага кірмашу"

З радасцю і добрым здзіўленнем знайшоў забытае  мною відэа (прабачце, трохі цемнаватае) сустрэчы з гледачамі падчас "Вербнага кірмашу" у 2017 годзе. Сустрэча тая была адметнай, таму што першы раз мы публічна паспрабавалі сістэмна распавесці аб Мірскай батлейцы ў фармаце вуснай размовы з гледачом. І як аказалася, людзям прыйшлося да спадобы! Мы вельмі радыя былі гэтаму факту!!! Бо пасля сустрэчы ледзь выехалі дамоў - пытанні ўсялякага кшталту, спробы пабатлеіць ды паспяваць старыя вербныя песні - мы ледзь паспелі да цёмнага!)) А для мяне самая вялікая радасць з тае паездкі - пажылая мадам, імпазантная, у капелюшы, наспявала  старую вербную песню з вёскі Журавельнікі. што на Наваградчыне. "Нарэшце, знайла каму аддаць" - сказала на развітанне мадам,  у вачах якой я ўбачыў і жніво, і зімовы лес, і гарачае жарало печы, а ў спеве так даўно  не чутае "не гарадское" - "Вербо. мая вербо, Хай дзень будзе светлым, Хатка будзе ладнай, Божа.дай парады,,," Дай Божа, каб тая мая знаёмая і сёння сустракала светлае свята Вялікадня! А за відэа- прызнанне і шанаванне спадару Андрэю Пятровічу з Мінску. 
https://vk.com/video266648893_456239039 

 
 
  • 6
  • интересно
  • batleya
  • 9 апреля 2018 18:58
Ответить автору поста
batleya
32 поста
Последние комментарии
Akisun учора ў 06:48
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}