Этнашкола батлейка запрашае! / "Гусіная песня"

Вось нарэшце такі знайшоў у сваім архіве відэазапіс фрагмента спектакля "Гусіная песня", што быў прысвечаны Радзівілам.

Сам запіс спектакля зроблены ў 2007 годзе падчас фестывалю мастацтваў, дзе наш тэатр, якім тады кіравала  Ганна Альбертаўна Выгонная, падцверджваў званне "Народнага калектыву", што было прысуджана ў 1997 годзе.

Увогуле ідэя стварэння такога спектакля, як я казаў ужо ў ранейшым посце, нарадзілася ў самім Міры, дзе зусім побач знаходзіцца мінулае і сучаснасць. Гэты спектакль увасобіў кавалачкі гісторыі Радзівілаў вачамі нашага сучасніка, хлопца з ПТВ. Адметна тое, што сам спектакль у нашай тэатральнай зале граўся адначасова ў трох батлеечных скрынях, але на фестывалі прыйшлося імправізаваць, бо  камернага прагляду ў вялікіх залах аніяк не атрымліваецца, таму прыйшлося "ламаць прастору" мясцовага Дома культуры))) Але ж нам гэта не ўпершыню - нават весела перарабляць пад сябе  і пад гледача афіцыйна адмераныя метры!

А выканаўцы тут - нашыя знакамітыя таленавітыя выпускніцы- Наталля Скалковіч і Ганна Радзюк, дзяўчаткі. што актыўна рэстаўравалі Нясвіжскі палац, аўтаркі праекта рэканструкцыі знакамітага Навагрудскага фарнага касцёла. Дарэчы , гэты праект перамог у міжнародным конкурсе падобных праектаў , аб'яўленым Ватыканам. Дзяўчаткі - сапраўдныя таленты, а другія з нашае батлейкі не выходзілі!))



https://vk.com/video266648893_456239036 
  • 4
  • интересно
  • batleya
  • 5 апреля 2018 22:30
Ответить автору поста
batleya
57 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}