Этнашкола батлейка запрашае! / Як ажывіць гісторыю.

Калі Мірскія батлейшчыкі адыгралі на Раство батлеечную інтэрмедыю "Цар Ірад" многім думалася, што вось, міне свята, а што тады той батлейцы рабіць??? Чакаць наступнага Раства??? Ці можа...., а што можа???? Увогуле, вельмі многа было "добразычліўцаў", што чакалі, калі ж надакучыць гэтая гульня ў лялькі дарослым людзям? А ім чамусці ніяк не надакучвала!!! Гэтыя людзі,  апантаныя адраджэннем сапраўднай беларускай культуры,  знаходзілі ўсё новыя і новыя цуды ў звычайным сельскім асяроддзі глушы Міра. Гэта цяпер у Міры цяжка заблудзіцца: усюды асфальт, тратуары, плітка, імітаваны брук... А раней - старадаўнія будынкі, нават на цэнтральнай плошчы хаваліся ў зарасніках бэзу і ...лапухоў)), нібы мегаполісы майя ў лясах Амазоніі))) А якія людзі яшчэ жылі тады.... Колькі ж успамінаў было пачута аб той загадкавай даўніне, якую ахоўваў яшчэ не рэстаўраваны замак, у байніцах-вокнаў якога па вечарах мігцелі адзінокія агеньчыкі, што асвятлялі паходны побыт рэстаўратараў, якія жылі прама ў напаўразбураных замкавых скляпеннях - рамантыкі аж цераз край)))

А яшчэ мае калегі самі  са сваімі навучэнцамі удзельнічалі ў аднаўленні Мірскага замка, па крупіцах здабываючы гісторыю тады яшчэ мала каму вядомых Радзівілаў, мецэнатаў тутэйшых мясцін. О, гэта такія незвычайныя і цудоўныя людзі, сапраўдныя мастакі-педагогі - Г.П.Жаровіна, А.А.Выгонная, Э.І.Ляхновіч, М.Н.Шапіленка, І.І.Карп са сваімі не менш таленавітымі навучэнцамі маглі днямі і начамі "купацца" у таямніцах старога Міра!!!

Гэткае "купанне" у жывой гісторыі пэўна і падштурхнула батлейшчыкаў расказаць калегам, навучэнцам каледжа ды і ўсім людзям аб знакамітых Радзівілах з дапамогай батлейкі. Так быў створаны шэраг спектакляў , своеасаблівая Радзівіліяда, якая задоўга да папулярных гістарычных артыкулаў  рабіла папулрнай гістрыю свайго краю. І як аказалася, гэтая гісторыя была займальнай і цікавай,  яна была  такой жа захапляльнай як і  знакамітая гісторыя  заходніх краінаў часу позняга Сярэднявечча, і нічым не саступала знакамітым гістарычным  эпізодам усходняй суседкі!!! І нездарма, выязджаючы на фестывалі, выставы, імпрэзы, "Радзівіліяда" мела велізарны поспех, бо цуда стваралася і інтэрактывам акцёраў, і дасціпна, з партрэтнай дакладнасцю зробленымі лялькамі і той таемнай камернасцю, што нясе невялікая скрыня батлейкі, у якой ажывае гісторыя цэлай Дзяржавы!)) Я вельмі шчаслівы, што змог хоць трошкі пабыць сведкам гэтага цуда!!! І калі сёння  да мяне звяртаюцца аматары батлеечнага тэатра і пытаюцца - З чаго пачаць, дзе браць сцэнарыі??? Я заўсёды кажу ім, каб прыглядзеліся да сваіх мясцін, дзе заўсёды дрэмлюць таямніцы беларускай гісторыі і чакаюць свайго ўвасаблення і адкрыцця!!! Малой Радзімы не бывае!!!!


(фота з архіву Мірскай батлейкі)


 
 
 
 
 
 




 





 
  • sonejka-ja, 03.04.2018 22:54 #
    +2
    2
    Малайцы якія!!! Я таксама люблю старажытнасць, даўніну сапраўдную, а не ўзноўленую, і тую таямнічасць, якую заўсёды там можна адшукаць... А старыя фотаздымкі -- гэта ўвогуле цуд! 
    ответить на комментарий
  • batleya, 03.04.2018 22:55 #
    +2
    2
    Дзякуй Вам!!! Прыязджайце ў госці ў Мір, будзем радыя!!!
    ответить на комментарий
  • fostermama, 03.04.2018 22:56 #
    +1
    1
     Потрясающе! Какие куклы! Какое несвижское здание Батлейки!   Очень жду ещё серии сообщений про ваш музей ..
    ответить на комментарий
  • batleya, 04.04.2018 18:39 #
    +1
    1
    Рады, што Вам спадабалася!!!
    ответить на комментарий
  • Elem, 04.04.2018 19:52 #
    +2
    2
    Здорава! У прыгожым месце жывеце!
    ответить на комментарий
    • batleya, 04.04.2018 20:52 #

      так, у нас вельмі прыгожа! Прыязджайце ў госці!
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 04.04.2018 20:05 #
    +1
    1
    А почему Рамуальда Траўгута обозвали только "поляком"? Тогда не было четких делений на национальности и независимые народцы. И в самой Польше тоже, так как она тогда была разрезана на три части кацапиками, немчурой и австрияками. В которой поляк мог мнить себя и германцем, и австро-венгерцем, и москалем. К тому же род Траўгута происходит из Саксонии.  То есть он одновременно был и литовцем, и белорусом, и поляком. А значит - это без сомнения и белорусское наследие и белорусский шляхтич) 
    ответить на комментарий
  • batleya, 04.04.2018 20:52 #
    +2
    2
    Бясспрэчна, гэта так! Прооста ён так апантана  абараняў ідэалы польскай дзяржаўнасці, якая на момант далучэння да Расійскай імперыі  мела ўжо сталую традыцыю. Але трэба прызнаць, што гэтая традыцыя вырасла са Статутаў Вялікага княства Літоўскага! Дзякуй за заўвагу!)
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
32 поста
Последние комментарии
Akisun учора ў 06:48
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}