Калі Ён прыйшоў у свет, то з ім прыйшла тая Любоў, якая сапраўды робіць нас людзьмі! "Міласці хачу, а не ахвяры" (Мф 9:13) ...Позні вечар и позні званок...Ментарскі голас таты-апекуна абурана распавядае, што мой хлапец - сірата прыехаў без капейкі, а яму ж трэба карміць яго іг.д. Я магу амаль не слухаць такія скаргі, бо за амаль 30 гадоў педагагічнай працы змест іх нязменны - "такіх як ён толькі магіла выправіць...", "ніякай слухмянасці, толькі буркае..." ну і г. д. Кажу яму ў адказ, каб адмаўляўся ў такім разе ад патраната, але мае словы патанулі ў бездані лічбавай прсторы мабільнага аператара, а не ў разуменні "справядівейшага" таты. Пытаюся з трывожным прадчуваннем, дзе ж той неслух, а мне ў адказ: "Мы з сям'ёй прагналі яго назад, у Мір" Мне з цяжкасцю хапіла тактоўнасці спакойна закончыць размову, а потым "валідоліць" на працягу некалькіх гадзін, пакуль голас вахцёра з інтэрната каледжа не паведаміў, што Андрэй прыехаў. Так, хлапец не падарунак, можа выкінуць розныя фокусы, але ж ...жывёліну цяжка выгнаць з хаты ў непагоду, а тут чалавек... Хмурны пагляд з-пад ілба і неўтаймаваная віхурыстая прычоска былі гатовыя вытрымаць яшчэ не адну дарослую "атаку", але свечку запальваюць ў вакне не для таго, каб высмаліць вочы, а каб кожны ведаў, што за гэтым вакном цябе чакаюць любога, бо мы ж аднолькавыя, мы ж людзі! І як навучыць любіць таго, каму пастаянна ставілі ўмовы, каб даць магчымасць дакрануцца да Любові? Памажы, Божа!
ясно ... всякое у меня бывало с патронатными семьями, но именно с равнодушием и неприкрытой алчностью не сталкивалась - скорее, наоборот, баловство без меры
Вось думаю, можа ад доўгага тэрміну работы з такімі дзецьмі ў людзей узнікае "Сіндром працы", калі адносіны пераходзяць у плоскасць "рабочых момантаў"? Але як сябе апраўдаць потым?
Не поможет,мадам... Современную адаптацию Трех сестер Чехова гляньте.Это уже не тот "грядущий хам" , которого напророчил Антон Палыч...Да и училки не те, и даже не язицные интилигентки. Усталость металла. В Москву... в Москву ...тогда не вышло. ( и не в Питер и не в Урюпинск)
Одна знакомая пара в возрасте внезапно разошлась. Хорошая пара была... Я все удивлялась.А потом узнала, что к ним стал приезжать на каникулы их племянник-студент, внезапно осиротевший.Ему по сути не было куда и приехать.... Вот, ездил к дяде.Жена пожалела средств на прокормить, ну и дальше по списку: свет палит, водой часто пользуется....Племянник смог шагнуть в жизнь, с дядей контакт поддерживает. А вот он жене такого крохоборства не простил.
Справа нават не ў матэрыяльных момантах. Калі прывозяць дзяцей пад час уступнай кампаніі, бачна як гэтым малым няёмка, калі пасля подпісу дакументаў іх ужо гатовы пакінуць тут, у нас. Думаю, ну хоць бы асобна, з дарослымі вялі б размову. Такое адчуванне, што прывезлі памідоры да перакупаў на рынак. Спрабаваў высвятляць. як жа жылося да заканчэння 9 класаў малому ў гэтай сям'і, адказы аднатыпныя - заўваг не было. Усё ж такі статыстыка на першым месцы: пакажы, што праблемы ў сям'і, ці, не дай Божа, пазбаў апякунства - адразу скажуць: а дзе вы былі раней, чаму не змаглі дапамагчы на ранніх стадыях канфлікту. А каму патрэбныя непрыемнасці. Такія вось сумныя развагі!
Пан Батлей...(цяжка ўздыхнуў). Яны тут усе цераз аднаго, або нават пераважная большасць - сіроты, уключая і дарослых. Бо не ўладары уласных сродкаў жыцця, а існуюць на манапольныя падачкі ад дзяржавы.
Які жах... Бедны хлопец...:(((( І ў цябе колькі перажыванняў... Не па працы нават - чалавечых... Я ж усё разумею... І выпадак жа такі не адзіны... Што робіцца з людзьмі...:((((
Самае галоўнае - даць зразумець, што ён патрэбен такі які ёсць, што з ім можна весці дыялог, улічваць яго думкі. Так, без сляпога шкадавання, проста, па мужчынску, даць адчуць сябе адказным, але без абразы.
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}
1
3
1
2