Дарагія мае людзі! Так прыемна выкараскаўшыся з зыбучасці праблем звярнуцца з віншаваннямі да вас з нагоды свята Раства!
Няхай тая Любоў, якую прынёс людзям Хрыстос, заўсёды застаецца з намі, з кожным з нас, дзе б мы не былі! Бо толькі Любоў - індыкатар сталасці любога грамадства. Я веру, што даволі ўжо выплакана слёз маім народам і засталіся толькі слёзы радасці і шчасця! Я веру, што Любоў да роднай зямлі не будзе вымярацца толькі гучнымі дэкларацыямі, а шчырай і паўсядзённай турботай. Я хачу, каб у вас і вашых родных усё склалася як мага найлепей! Будзем шанаваць Любоў, дараваную нам Нябёсамі, бо без яе мы нічога не зможам!
А сёння сапраўды каляднае надвор'е!!! Мы вось з жонкай прагуляліся па вячэрнім Міры! Казачна і чароўна! Купкі людзей паўсюль, радасныя воклічы - віншаванні са святам - проста супернастрой!!! А ля Мірскага замка не краявіды, а сапраўдная казка!!! Дарэчы вось толькі праз які час магу парадаваць зімовымі здымкамі замкавых краявідаў наша
sonejka-ja@ 

1
1