Вось такі атрымаўся цудоўны, на мой погляд, праект! Кожны дзень на Fb акцёр Аляксандр Ждановіч у прамым эфіры распавядае казкі для маленькіх гледачоў. І неяк гэта шчыра і па добраму ў яго атрымліваецца!!! Не, я не здзіўляюся, бо дабрыня і шчырасць гэта ён сам і ёсць. Я проста шчаслівы, што маленькія дзеці могуць слухаць мілагучную беларускую мову з вуснаў таленавітага чалавека, для якога дзяцінства - гэта цэлы Сусвет! Сапраўдны перадсвяточны падарунак да надыходзячых Калядаў! Ёсць жа Бог на свеце!
https://www.facebook.com/bcsfbel/videos/379825246641521/?notif_id=1606926633041569¬if_t=live_video_schedule_viewer&ref=notif
1
1