Этнашкола батлейка запрашае! / Караткевічу

Чаму я так хвалююся, калі чытаю Караткевіча? А і не ведаю нават, што і адказаць. А можа таму, што яго героі не хлусяць і не хаваюцца за філасофскімі разважаннямі аб Радзіме і Гісторыі, а пражываюць кожны сваё стаўленне да гэтых сакральных тэм, гэдак жа як і я, як і кожны з нас. А яшчэ пэўна хвалююся таму, што знаходжу ў яго апісаннях даўно знаёмых краявідаў такія рысы, якіх не хапала душы і сэрцу, што не маглі ўсвядоміць чаму ж яны беларусы??
А як прамінуць прарочыя  словы:
"На Беларусі Бог жыве...  і хай сабе жыве!
А калі ён шле на нас кару і гнеў, -
Ну што ж, — мы з ім свае:
Ў вяршыні самых гонкіх дрэў
Маланка з неба б'е.
У вяршыні маленькіх і ніцых дрэў
Маланка ніколі не б'е..."
 Хвалююча... Да гэтай пары хвалююча, зусім як тады, ў 1983 , калі першы раз свядома адгарнуў старонкі "Дзікага палявання караля Стаха" і зразумеў, што гэта другая, сапраўдная  Гісторыя сапраўднай Радзімы!
Дзякуй Вам, вялікі Беларус! І няхай гэтая падзяка ўвальецца ў тысячы такіх жа падзяк як  маленькі падарунак на Ваш юбілей! Дзякуй Вам за шчасце адчуваць Радзіму!

Мой дружа, не вер тым туманам, не вер!
Бо там, за смугою, рака і аер,
Дарогі і пушчы, азёры, лагчыны,
Бацькоўскае вёскі пагоркі - адрыны.
Там белыя крылы лятуць без спачыну,
Там замкі-кароны бароняць Айчыну.
І ў далеч плыве, у след крычы - не крычы,
Ладдзя нашай ціхае роспачы.
Мой дружа! Павер мне, туман не сцяна!
Там наша зямля і яна ў нас адна!
У радасці, шчасці, у смутку, у скрусе
Павязаны лёс наш з зямлёй Беларусі!
Дзе продкам- крыжам нам да веку маліцца!
І з долу былінкай да неба ўзвіцца!
Мой дружа, туманам не вер!

 
  • sonejka-ja, 27.11.2020 15:59 #
    +1
    1
    Выдатна, Косця! Сапраўды, цяжка ўявіць Беларусь без Караткевіча...
    ответить на комментарий
    • batleya, 27.11.2020 16:40 #
      +1
      1
      Дзякуй табе! Гэта так. Ён цалкам яе і яго яна, зямля пад белымі крыламі.
      ответить на комментарий
  • Lea, 27.11.2020 17:33 #
    +1
    1
    Люблю его творчество
    ответить на комментарий
  • Udachnik, 27.11.2020 20:53 #
    +3
    3
    Караткевіч бясспрэчна з'яўляецца сімвалам беларускай літаратуры.Талент ад Бога. А я нядаўна захапіўся творчасцю яшчэ аднаго таленавітага пісьменніка Івана Пташнікава. Неяк пасля прагляду фільма "Алёша" вырашыў прачытаць кнігу паводле якой і знята стужка. І так захапіўся, што ўжо трэці твор яго чытаю. Прыцягвае яго стыль апавядання, выкарыстоўванне моўных абаротаў.
    ответить на комментарий
    • batleya, 27.11.2020 22:48 #
      +1
      1
      Пташнікаў найвыдатнейшы беларускі празаік. Яго "Мсціжы" проста застаўляюць думаць і любіць!
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 27.11.2020 22:57 #
    +1
    1
    Мне болей падабаецца "Алімпіяда". Праўдзівая рэальнасць. "Тутэйшыя" - пілі, кралі ды морды адзін аднаму білі з-за дробязных пантоў. Не зашкодзіла б кіно зняць) 
    ответить на комментарий
    • batleya, 29.11.2020 20:14 #

      Сапраўды так! Малавата сёння фільмаў па творах сучасных беларускіх празаікаў!
      ответить на комментарий
  • krem, 28.11.2020 07:51 #
    +2
    2
    Черный замок и Дикую охоту перечитывала несколько раз. В детстве захаплялась. Пробовала несколько лет назад, не зашло. В любом случае. Спасибо ему, что показывал современникам корни их. Что родина наша не БССРом началась и не им закончится.
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
211 постов
Последние комментарии
Lapka 12.01.2021 10:43
Allusik 11.01.2021 16:48
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}