Этнашкола батлейка запрашае! / Сустрэча.

Дзень назад да мяне завітаў колішні выпукнік. Справа звычайная,  мы прывыклі, што нашыя колішнія выхаванцы завітваюць у госці. Нам заўсёды прыемна а ім, думаю, таксама, бо інакш не паехалі б))Вось і Жэня даехаў нарэшце! Ён паступіў да нас са статусам сіраты, хлопец, якому не пісаныя нормы і правілы, я ўжо не кажу аб правілах агульнаўжывальнай лексікі. 

 2012г.
Усе тры гады Жэнінага навучання мы з ім вучыліся цярпець: ён, граючы скуламі, выцэджваў пры мне падабенства цывільнай размовы, а я ставіў халаднаватую дыстанцыю ў адносінах. Мы і развітваліся так сабе - кожны пры сваім. Мяне цешыла толькі тое, што ён у працы наўрад ці прападзе, бо ў хлопцы было такое імкненне быць лепшым, ну а погляд на ўсіх "звысоку" па гэтай прычыне жыццё паправіць - так думаў я.
І вось насустрач мне крочыць ён, каранасты хлапец з шырокай усмешкай, такой жа ганарыстай, толькі вось у вачах пацяплела)
"Не чакалі? - з усмешкай прамовіў ён, а як жа я скажу, што не чакаў, калі такіх вось наравістых чакаеш у першую чаргу, прычым вінавацячы сябе ў хібах зносін.
Мы размаўлялі так, быццам даганялі ўсё тое недамоўленае пад час навучання 7 гадоў назад! А калі мы развітваліся, то ён падзякаваў за адну маю параду: знайсці тое, дзеля чаго варта сябе траціць па поўнай (а я і не памятаю той размовы...) Ён занйшоў сям'ю: жонка, маленькая дачка, і дзеля іх ён пазбавіўся ўсіх тых недарэчнасцей і заган! То і дзякуй Богу, што так, і адным каменем на душы паменела!) А яшчэ..., яшчэ раз упэўніўся, што ніводнае наша слова не прападае дарма! Вось так, дарагія мае!) Радасна!
Шчасця ўсім!)

P.S. І як па заказу, натрапіў на такое вось відэа!)
http://www.facebook.com/detiroditeli/videos/473121189979594  
  • sonejka-ja, 03.10.2020 21:56 #
    +1
    1
    Вось па такіх гісторыях-сустрэчах сапраўды разумееш, што твая настаўніцкая праца не дарэмная... Зусім не дарэмная... Цудоўна разумею, пра што ты,Косця...:) Пабольш табе такіх гісторый!
    ответить на комментарий
    • batleya, 03.10.2020 22:30 #
      +1
      1
      Спадзяюся, іх не паменее!)
      ответить на комментарий
  • krem, 03.10.2020 22:01 #
    +1
    1
    Прекрасная история.
    ответить на комментарий
    • batleya, 03.10.2020 22:29 #

      І я так лічу!!!
      ответить на комментарий
  • Marleniken, 04.10.2020 19:50 #
    +1
    1
    Люди меняются. Молодо-зелено :) Рада за вас, что с вашим учеником произошло именно так  
    ответить на комментарий
    • batleya, 05.10.2020 07:25 #
      +1
      1
      Сапраўды, радасна!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
211 постов
Посты блогера batleya
Показать еще 5 постов
Последние комментарии
Lapka 12.01.2021 10:43
Allusik 11.01.2021 16:48
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}