Этнашкола батлейка запрашае! / Шчасце як яно ёсць.

Колькі ўжо кажу, што мне шанцуе па жыцці на адносіны з людзьмі!!! І я так гэтым даражу, што не расказаць вам! І па працы, і па творчых момантах, і нават тады, калі патрэбна прымаць даволі жорсткія рашэнні як адміністратару, я адчуваю падтрымку людзей навокал. Ад гэтага і лёгка і гэта так адказна, але...калі я гляджу, як побач са мной аддана працуюць людзі, то я шчаслівы! 
А яшчэ большае адчування шчасця,  калі праз прастору адлегласці і часу проста ўзнімае падтрымка і разуменне сяброў, знаёмых, проста звычайных людзей, цяпло сэрцаў якіх працінае і адбельвае ўвесь жах гэтага шалёнага свету! Ну дзе ж тут расчаравацца ў людзях??) Проста немагчыма!!!
І ўся паўната такога успрыняцця сусвету проста немагчымая без родных і блізкіх людзей, без іх усмешак і шчырасці, за якімі, як за каменнай сцяной! Я шчаслівы і купаюся ў такім шчасці сваіх блізкіх ужо вось 30 год, з таго моманту, калі 27 ліпеня мы з маёй Святланай абмяняліся кольцамі пад радасныя воклічы вяселля 90-га года!)) І я вельмі хачу каб гэтая музыка была вечнай (няхай даруе мне спадар Бутусаў) нават без усялякіх там батарэек!)))
Мае дарагія сябры па ББ, я вельмі і вельмі ўдзячны вам за такія цёплыя і добрыя словы віншаванняў і пажаданняў! І нават калі па розных абставінах доўга не атрымліваецца "пагаварыць" з вамі на ББ, то я адчуваю як губляю часцінку таго ўсясветнага шчасця, а гэта недаравальная раскоша раскідвацца шчасцем у такі час!) З вялікім шанаваннем да вас усіх! І дзякуй вам за шчасце адчуваць сябе чалавекам і шчасця ўсім вам!)

 
  • sonejka-ja, 08.07.2020 22:26 #

    Выдатна, Косця! Вельмі рада за цябе! І радая нашаму знаёмству ды стасункам, хоць зрэдчас!:)
    ответить на комментарий
    • batleya, 08.07.2020 22:30 #
      +1
      1
      Узаемна!)
      ответить на комментарий
  • poker-face, 08.07.2020 22:44 #
    +1
    1
    И праyда шчасце як яно есть! Вiншую вас и вашу каханую!
    ответить на комментарий
    • batleya, 08.07.2020 22:45 #

      Дзякуй!)
      ответить на комментарий
  • krem, 08.07.2020 23:08 #
    +1
    1
    Поздравляю вас со Светланой с этой  датой. Очень приятно видеть ваши замечательные добрые лица. Пусть   счастье живет в вашем доме всегда. 
    ответить на комментарий
    • batleya, 09.07.2020 12:05 #

      Шчыра Вам дзякую!
      ответить на комментарий
  • Skazka, 08.07.2020 23:09 #
    +1
    1
    Віншую! Шмат яшчэ гадоу́ вам быць разам!
    ответить на комментарий
    • batleya, 09.07.2020 12:06 #

      Няхай так і будзе!) Дзякуй Вам!
      ответить на комментарий
  • tabakerka, 08.07.2020 23:22 #

    С жемчужной свадьбой, Константин и Светлана! Многие лета молодым в здравии и любви! 
    ответить на комментарий
    • batleya, 09.07.2020 12:06 #

      Дзякую Вам!
      ответить на комментарий
    • batleya, 09.07.2020 16:41 #

      Шчыра дзякую!
      ответить на комментарий
  • Lapka, 09.07.2020 04:20 #

    Сто лет желаю вам отметить! Здоровья и любви на долгие годы!
    ответить на комментарий
    • batleya, 09.07.2020 12:07 #

      Дзякую шчыра! Будзем старацца!)
      ответить на комментарий
    • batleya, 09.07.2020 16:40 #

      Вялікі дзякуй!
      ответить на комментарий
  • Akisun, 09.07.2020 12:14 #

    Вiншую! Каб i далей па жыццi поруч са шчасцем iшлi!
    ответить на комментарий
    • batleya, 09.07.2020 16:40 #
      +1
      1
      Дзякуй! Дай Божа!
      ответить на комментарий
  • fenix, 09.07.2020 12:46 #

    Якiя усе прыгожыя, вiншую вас са святам. Вы мне вельмi нагадвайце майго старэйшага брата. Ён таксама у лiпени ажанiуся, прауда 27 год таму.
    ответить на комментарий
    • batleya, 09.07.2020 16:39 #

      Дзякуй!!!)
      ответить на комментарий
  • Nayana, 09.07.2020 16:39 #
    +1
    1
    Какие вы все светлые и красивые!! Тепло от фото! Поздравляю вас друг с другом, долгих лет вместе!
    ответить на комментарий
    • batleya, 09.07.2020 16:40 #

      Дзякуй вялікі!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
211 постов
Посты блогера batleya
Показать еще 5 постов
Последние комментарии
Lapka 12.01.2021 10:43
Allusik 11.01.2021 16:48
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}