Этнашкола батлейка запрашае! / Святочнае

 Саджуся як звычайна праверыць пошту і ведаю, што ўжо сёння будзе многа віншаванняў з настаўніцкім святам!) А  заўтра і яшчэ болей!) Прыемна, што не забываюць, асабліва даўнейшыя мае вучні. Колькі часу прайшло, яны ўжо сталыя людзі, з наладжаным жыццём і з сямейнымі турботамі, а я кожную сустрэчу з імі хвалююся,  успамінаю, думаю, можа калісці "пераціснуў", можа недачуў, недаглядзеў, недаразумеў... 
Пераглядваю фота і ганаруся імі, як сваімі дзецьмі, бо столькі перажылі разам! Яны прывозяць вучыцца ўжо сваіх дзяцей і я бачу ў іх вачах той самы свавольны агеньчык, калі па загаворшчыцку яны просяць захаваць у сакрэце іх "паходжанні"! А мне так хочацца пасмяяцца з імі разам над тымі дураслівымі па дзіцячаму прыгодамі і адправіўшы маладое пакаленне асвойвацца ў новай абстаноўцы. мы паціху ўспамінаем тыя дні, саграваючыся ў іх непаўторнасці і няўрымслівасці.
І калі яны пытаюцца, чаму я не мяняю месца работы, бо " ...з сённяшнімі дзецьмі проста страх як цяжка!", то  адказваю ім, што гэта дзецям сёння страх як цяжка, што, пэўна, не знайшоў тае кропкі, за якой усё заканчваецца, што не даатрымаў яшчэ столькі шчырых дзіцячых адносін,  недападтрымаў, недаабнімаў....
Калісці мой знаёмы-пілот казаў мне. што жывы, пакуль хоць кранаецца самалётаў! Пэўна і настаўнік жывы, пакуль адчувае сваю патрэбнасць вучням, выхаванцам, проста дзецям! І расхінаючы рукі ў абдымках для ўсіх. каму патрэбен, ён нібы ўзлятае над гэтым жыццём  як птушка, што вучыць лятаць яшчэ слабых і палахлівых птушанят. Але ж без яе яны і не сталі бы птушкамі!
Дарагія мае калегі! Няхай вашыя  крылы будуць заўсёды моцнымі, а сэрца вялікім і даравальным! І , калі ласка, беражыце сябе, вы так патрэбныя свету, бо як яму жыць без крылаў?
 Са святам!!!
 
  • sonejka-ja, 05.10.2019 23:43 #
    +1
    1
    Вельмі душэўна і кранальна! Са святам, Канстанцін! Няхай такіх цудоўных момантаў у тваім жыцці будзе як мага болей! Цікаўных табе навучэнцаў, задавальнення ад стасункаў з імі і агромністага чалавечага ШЧАСЦЯ!!! 
    ответить на комментарий
    • batleya, 05.10.2019 23:48 #
      +1
      1
      Дзякуй велічэзны!!!))) І за добрыя словы і за стыльную паштоўку: вельмі спадабалася!)
      ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 05.10.2019 23:48 #
        +1
        1
        Я рада!!!
        ответить на комментарий
  • elina, 05.10.2019 23:54 #
    +1
    1
    Константин, так радостно чувствовать, что человек на своем месте. Пусть радуют дети, пусть тепло будет в доме. Спасибо за поздравления и с праздником!
    ответить на комментарий
    • batleya, 06.10.2019 15:04 #

      Дзякуй за віншаванні!!!
      ответить на комментарий
  • Lapka, 06.10.2019 06:04 #
    +1
    1
    Са святам!
    ответить на комментарий
    • batleya, 06.10.2019 21:56 #

      Дзякуй вялікі!!!
      ответить на комментарий
  • zelenaya, 06.10.2019 22:10 #
    +1
    1
    С праздником Вас!
    ответить на комментарий
    • batleya, 07.10.2019 00:37 #

      Дзякуй Вам за віншаванні!)
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
163 поста
Посты блогера batleya
Показать еще 5 постов
Последние комментарии
Nayana
natchen сёння ў 14:42
Nayana сёння ў 11:09
Nayana сёння ў 11:09
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}