Неяк на днях мне пашчасціла зрабіць копію фота настаўнікаў Мірскай народнай школы (пачатак 20 стагоддзя) Саму фатаграфію ўладальнікі адказаліся прадаць, перадаць і г.д. як адзіны ўспамін аб прабабулі, што вучылася ў гэтай школе. Але не гэта самае важнае!
Гляджу вось на гэтых людзей, настаўнікаў, педагогаў і думаю, што гомельскі ці шчучынскі выпадкі наўрад ці змаглі б здарыцца з гэтымі людзьмі, ад якіх за паўвярсты вее спакоем і павагай, павагай да іншых, павагай да сябе!
Гляджу на сваіх пра-пра-пра-калег і пачынаю вымяраць сябе па іх, і разумею, што наш час, які так смела праэвалюцыяніраваў сваімі тэхналогіямі розум чалавека, зрабіў проста непатрэбнымі чалавечыя якасці годнасці, павагі і гонару. А можа справа і не ўчасе, а ў нас саміх? Думаю, што суперведы ўсё ж нічога не вартыя без спалучэння вось з гэтымі "вінтажнымі" сёння якасцямі чалавека!
Ну а фота..., Думаю, калі вярнуся на працу, зраблю вялікую копію ў кабінеце! Каб не забыцца!)
2
1
1
2
1
1