Калі пачуў, штосвята беларускага пісьменства і друку ў Слоніме нас чакае, то ціха пасмяяўся праз сябе!))) Ну, думаю, чарговая афіцыёзная пракламацыя! Адныя толькі размовы арганізатараў аб "традыцыйнай з'яве вулічных батлеечных тэатраў" адбівалі ўсякую ахвоту, але ж жаданне сустрэчы з гледачом перасіліла і са сваёй скрыняй, са сваімі калегамі па каледжу мы рушылі ў дарогу літаральна па зорах, бо выехалі каля 4.00 раніцы))
Сам ранішні Слонім сваімі закручастымі вулачкамі бы патаемна вядзе па часе няўрымслівых падарожнікаў і толькі назвы кшталту "ул. К.Маркса", "ул Советская" вяртаюць у рэальнасць.
А на азначаных пляцоўках бы мурашы - рамесны народ рыхтуецца да другога дня свята. вось і мы. не адстаючы ад усіх скоранька аформілі сваю пляцоўку і не раздумваючы пачалі ствараць свята!
Дарэчы , такая цікавасць да народнай спадчыны сланімчан і гасцей свята проста перакрыла недаспаную ноч!!! Радасна так!!!
З кім толькі мы не батлеілі!!! Дзеці, якія ў момант ажыўлялі лялек сваёй непасрэднасцю і лялькі, што вярталі ў вочы дарослых матрон і важных дзядзечкаў хуліганістую іскрынку весялосці!!! І нават прыхільнікі "исконно славянской культуры" у рэшце рэшт весела прамаўлялі местачковыя прымаўкі ды зухавата спявалі песні мірскіх мілітантаў!)))) А фацэтныя прыгажуні з жаданнем сфатаграфавацца!!!...))
Дзень праляцеў як імгненне, што нават самому пахадзіць па пляцоўках Свята пісьменства і друку прыйшлося нядоўга, бо жадаючых пабатлеіць было столькі!!! Таму вельмі радасна, што святочны настрой такога беларускага свята стварала і батлейка!)
А ствараць свята - наша святая справа!!! Дзякуй усім, хто быў з намі і да наступнага свята!!!


1