Этнашкола батлейка запрашае! / Гэта песня!!!

Нарэшце!!! Пасля "валідольных"  еўракубкавых футбольных матчаў нашых каманд  для аматараў футбола прыйшло  сапраўднае свята  і працягвацца будзе яно амаль цэлы год!!!
9 жніўня стартаваў новы сезон англійскай Прэм'ер Лігі, дзе КОЖНЫ матч гэта сапраўдная феерыя  прыгожага спорта, што няўмольна прыцягвае да сябе!
 
І вось жа, не трэба каралеве ці прэмьр-міністру рабіць разнос трэнерам, вучыць, як патрэбна гуляць футбалістам ды і наўрад ці ў дні матчаў "зганяюць" на стадыёны балельшчыкаў!
Ну добра, тут я разважаю з бытавых пазіцый, але вось думаю, няўжо нашыя трэнеры і футбалісты не сочаць за гульнямі ў АПЛ, дзе нават каманды -аутсайдэры кожную гульню даюць сапраўдны бой. а не ходзяць па полі, нават ужо і ў еўракубкавых матчах!!!
Але няхай ім будзе соладка, можа хоць калі пакажуць добры футбол, бо я ўсёж "хварэю" за БАТЭ, нават калі каманда дэманструе сапраўдную "лажу" замест гульні!
А ў новым сезоне ізноў буду хвалявацца за любімы "Арсенал" і атрымліваць асалоду ад сапраўднага тэатра спорту, дзе кожная гульня - песня!!! І я разумею балельшчыкаў "Ліверпуля", калі ў адзіным парыве ўвесь стадыён спявае знакамітую «You'll Never Walk Alone», бо разам з імі спявае сэрца!!!
Добрых  уражанняў ўсім нам!!!
 
  • 5
  • интересно
  • batleya
  • 10 августа 2019 21:55
Ответить автору поста
batleya
154 поста
Посты блогера batleya
Показать еще 5 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}