Этнашкола батлейка запрашае! / Вечны кліч.

"Вечным для людзей нічога не можа быць акрамя памяці" - так казаў калісці сірыйскі філосаф і грамадскі дзеяч  Абу -ль - Фарадж. Можна згаджацца, а можна і засумнявацца, але тое, што культура памяці гэта рыса цывілізацыйная для кожнага грамадства сёння адмаўляць ну аніяк нельга!
І здаецца ў нас так усё добра прадумана! І Год малой радзімы аж тры гады доўжыцца, і гадавіны розныя адна за адной ідуць, і на суботніках толькі і чуеш аб лічбах добраўпарадкаваных мемарыяльных аб'ектах, але так хочацца, каб мы самі, без аб'яўлення ўсялякіх акцый, не па загаду, а па закліку свайго сэрца  зберагалі памяць ва ўсіх яе праявах!  
Паверыце ці не, але калі прыязджаюць валанцёры з замежжа каб добраўпарадкаваць у нас які небудзь аб'ект  я заўсёды адчуваю нейкі сорам за тое, што самі мы не змаглі давесці да розуму  памяць. што стала гісторыяй, нашай гісторыяй! Але ў прыездах такіх вось  калектываў ёсць яшчэ адна вельмі станоўчая рэч - да іх працы заўсёды падцягваюцца і мясцовыя людзі, і глядзіш - ужо сапраўдная талака працуе і перакладчык амаль не патрэбны!)
Нядаўна ў нашым пасёлку на добраўпарадкаванні старых яўрэйскіх могілак працавалі валанцёры міжнароднай  арганізацыі «Hillel» (Гілель) - з Беларусі, Расіі, ЗША, Азербайджана, Малдовы, Ізраіля, Польшчы.
76 юнакоў і дзяўчат паўмесяца нястомна працавалі над тым, каб вярнуць кавалачак памяці  і захаваць яго.
Са сплеценай часам травяной павуціны на свет паднімалі старадаўнія мацэйвы - надмагільныя пліты, разбіралі надпісы, пашпартызавалі і выстаўлялі як патрэбна. 

 
 
 
  Вынік  - амаль палова занядбанай тэрыторыі стала прыгоднай да наведвання. Але яшчэ больш карысны вынік - мясцовыя людзі самі прывозілі валанцёрам знойдзеныя на сваіх участках мацэйвы, прапанавалі разнастайную дапамогу!
І мне здаецца, мацэйвы, якіх столькі па нашаму пасёлку раскідана ( тут і гітлераўцы пастараліся, якія вывозілі гэтыя камяні для пабудовы ўмацаванняў, і мясцовыя жыхары пасля вайны не задумваючыся клалі іх у розныя падмуркі) нарэшце знойдуць сваё патрэбнае і пэўнае месца, бо аднойчы абуджаная памяць  ніколі не дасць заснуць сумленню, менавіта так казаў калісці мясцовы рэбе Фінкель. калі перад растрэлам прасіў суседзяў не забыць, дзе будуць ляжаць яўрэйскія косці.
 ...А ў галаве вершы Самойлава:
"Но в памяти такая скрыта мощь,
Что возвращает образы и множит...
Шумит, не умолкая, память-дождь,
И память-снег летит и пасть не может."
Як тут яшчэ скажаш лепей?
  • sheldon, 26.07.2019 23:36 #
    +1
    1
    А не подскажете что за поселок? Как раз недавно с мужем обсуждали и эту организацию и эту справу)) Кстати недавно закончился первый летник в Изабелине по восстановлению еврейского кладбища
    ответить на комментарий
    • batleya, 27.07.2019 00:50 #

      Гэта г.п.Мір, Гродзенская вобласць
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
154 поста
Последние комментарии
Malechka
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}