Этнашкола батлейка запрашае! / Ён верыў!!!

35 год таму з дрымотнага прычалу такой любай яго сэрцу Беларусі адплыла ў лепшы свет яго Ладдзя, забраўшы з сабой і роспач, і радасць, і смутак, і адчай, і светлыя мары, і думкі яго нястомленнай душы!
Але яго прарочыя словы "Быў! Ёсць! Буду!"  сапраўды сталі явай! Сёння без твораў Уладзіміра Караткевіча зусім немагчыма ўявіць сабе нашу гістарычную спадчыну!
Яго мастацкія і публіцыстычныя творы ў самыя зацятыя савецкія часы клікалі адшукваць, успамінаць гісторыю свайго краю, якая так адрознівалася ад тых скупых старонак у падручніках! 
Яго кароль Стах і гісторыі Альшанскага замку не проста ўражвалі, яны паказвалі свет, які існаваў незалежна ад той "общечеловеческой" савецкай ідэалогіі. свет сапраўднай гісторыі сапраўднага народа!
А хто не смяяўся і не сумаваў разам з ягонымі Вылівахам і Марцінкевічам!?  А яго "Каласы пад сярпом тваім" сёння па поўнаму праву ставяць у адзін рад з такімі гістарычнымі эпапеямі як "Пан Тадэвуш" і "Вайна і мір"!
35 год таму, ён, нястомны гістарычны рамантык, адправіўся ў сваё апошняе падарожжа, пакінуўшы свой край, але без ценю жалю ці адчаю, бо верыў, што яго ды наша зямелька апякуецца Богам як ніякая другая!  І калі мы самі ў гэтым засумняваемся (што ж, час такі!) то няхай жа так будзе назаўсёды па яго палымянай веры!!! Назаўсёды!!!


 

 
  • Elem, 25.07.2019 18:30 #
    +1
    1
    Я прачытала Дзікае паляванне за некалькі гадзін - запар. Тата зваў абіраць грыбы, глянуў, што чытаю і сказаў: самі зробім, чытай, бо ад яе не адарвешся Потым былі Каласы - на русскай мове, але я пачала думаць па-беларуску і упершыню адарвала сабе ад русскасці Чорны замак ... і мара пра працу гісторыка Але любімае - Ладдзя!
    ответить на комментарий
    • batleya, 25.07.2019 22:10 #
      +1
      1
      "Дагэтуль я думаў, што здзекавацца можа толькі жыццё. І гэта было адзіным апраўданнем таго, што ты існуеш, Смерць". Гэтыя радкі з "Ладдзі Роспачы" ставілі "на месца" не аднаго "вальнадумца"!
      ответить на комментарий
  • elina, 25.07.2019 19:45 #
    +1
    1
    Щемяще...
    ответить на комментарий
    • batleya, 25.07.2019 22:11 #

      Паверце, кожны твор Караткевіча так выбярэджвае душу!
      ответить на комментарий
      • elina, 25.07.2019 22:20 #
        +1
        1
        Верю. Читала.
        ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
154 поста
Последние комментарии
Malechka
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}