Этнашкола батлейка запрашае! / Аднойчы яны вяртаюцца!

Ведаеце, калі ў вірлівую паўсядзённасць  урываецца тэлефонны званок і ты чуеш  - " Добры дзень! Вы пазналі хто тэлефануе?" - гэта самае найлепшае, што можна прыдумаць, каб хоць на імгненне вырвацца  з бясконцай чарады  справаздач, аналізаў. маніторынгаў і г.д. І як ты скажаш , што не пазнаў. калі кожны з гэтых галасоў назаўсёды запісаны ў закутках маёй памяці!!!) І хоць гэта ўжо зусім дарослыя людзі са сваім даволі сталым жыццём, усё роўна, гэта тыя самыя хлопцы і дзяўчаты, смяшлівыя і актыўныя, з вечнай гітарай штовечар на калідорах  інтэрната і з вядром(!) заваранага чаю))), з песнямі Летава, Чыгракова, пераспевамі "Крэматорыя" аж да самага адбою! Кожны са сваімі  праблемамі, са сваімі знаходкамі і стратамі ў такім ужо няблізкім)) 1997 годзе!
Але вось скончана завочная перпіска ў сац. сетках і ты ідзеш да іх па сходах і сустракаеш тыя самыя вочы!!! Усё другое, а вось вочы і галасы не падрабіць!!!)) 

 Мы разам праходзім па вычэбных класах. майстэрнях, дзе калісці яны так многа спазналі для сябе. але толькі потым, па іх словах, зразумелі, што не ўсё паспелі!)) Ну гэта ж ужо з дарослым вопытам пражытага жыцця! А тады, тады ўсё было прасцей, і заняткі доўжыліся цэлую вечнасць, і перапынкі былі такія кароткія, і чамусці ніхто не зразумее, што дыскатэка да 00.00 гэта ж прыкольна!)) 
Гляджу на іх дзяцей, хто ўжо ва ўнівесітэце, хто яшчэ школьнікі, і радуюся таму, што тая маладзёвая актыўнасць і непасрэднасць іх бацькоў перадалася ім!
 
  І самі яны , як малыя дзеці, гуляюцца з батлеечнымі лялькамі і шкадуюць, што ў свой час не дайшлі да ўдзелу ў тэатры ці не дацярпелі і кінулі. але зараз яны стараюцца па поўнай дагнаць той час хоць у гэтыя імгненні!))
 

Мы доўга ходзім па калідорах каледжа, які для іх застаўся мастацкім вучылішчам №234, з гіганцкай настальгіяй праходзім па калідорах інтэрната каледжа і яны амаль што бягуць да тых пакояў, дзе калісці жылі і ў захапленні кажуць, што машына часу існуе!!!)))
А развітвацца аніяк не хочацца! І мы заракаемся, што абавязкова сустрэнемся і не па Дзюма  - праз 10 ці 20 гадоў, а можа трошкі ранней!) І я ўрачыста абяцаю, што дажыву))) да наступнай сустрэчы і мы разам пасмейваемся над часам, які яны сёння разарвалі, прыехаўшы сюды!))
І я вельмі хачу думаць, што іх Тэль -Авіў, Піцер, Масква, Разань не так ужо і далёка, не кажучы пра Мінск ці Магілёў!))
Мы цёпла развітваемся і нам так добра адчуваць нейкую еднасць паміж сабой! Для мяне гэта як глыток свежага паветра, як самы найлепшы вынік працы, бо яны вярнуліся! А туды дзе кепска ніколі не вяртаюцца! Веру ў гэта і з гэтай верай буду чакаць і іх і іншых маіх навучэнцаў і сяброў! І не кажу "былых", бо яны заўсёды са мной, у тых самых закутках маёй памяці! Назаўсёды!)
 
  • elina, 19.07.2019 00:27 #
    +1
    1
    Трогательно
    ответить на комментарий
    • batleya, 19.07.2019 22:40 #

      Заўсёды так радасна сустракацца з імі!)
      ответить на комментарий
  • krem, 19.07.2019 16:37 #

    Супер! Почему то слезы накатывают. Значит вы прекрасный педагог,если к вам возвращаются через двадцать лет. В моей биографии тоже есть опыт сначала учебы, а потом работы мастером производственного обучения у мастацким училишчы. Самое лучше.что там было это общение со студентами. Некоторые были по настоящему одаренными. Я до сих пор помню 2-х девочек. и как я восхищалась их способностью видеть и передавать цвета, их сочетания. Я хоть и была у них мастером, но мне бог таких талантов не отсыпал.
    ответить на комментарий
    • batleya, 19.07.2019 22:56 #

      Дзякуй Вам! Мне здаецца, калі ты не задумваешся, а робіш так, каб было добра дзіцёнку, то гэта хоць праз які час знойдзе водгук у яго душы! І згодзен з Вамі на ўсе 100  - асаблівая каштоўнасць для педагога - гэта магчымасць  цеснага ўзаемадзеяння з навучэнцам, і тут падман ці лухта не прымаюцца!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
154 поста
Последние комментарии
Malechka
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}