Этнашкола батлейка запрашае! / Жывая гісторыя

Пачалося! Калі ўчора, нават яшчэ з вечара, у наваколлі Мірскага замка сноўдаліся толькі запозненныя турысты, то сёння ўжо раніцой на беразе возера стаялі стройныя рады белых шатроў  для ўдедзельнікаў фестывалю рэканструктараў "MIR1812".
Бліжэй да абеду над тымі пляцоўкамі ўжо ва ўсю веялі шызыя дымкі, даносіліся пахі рознага варыва і ўсё гэта суправаджалася частым перагукваннем коней. Ну вось, здаецца ўсе на месцах, таму мы з калегамі, прыхапіўшы  сваіх студыёзусаў))), рушылі, каб бліжэй пазнаёміцца з рэканструктарамі даўніх падзей 1812 года, калі руская армія упершыню атрымала перамогу над Вялікай арміяй Банапарта менавіта тут, на палях ля нашага мястэчка! І як у вершы Лермантава "...все промелькнули перед нами"
Праўда зайсці  проста так на тэрыторыю лагера не так ужо і проста было: усюды выстаўленыя каравулы! Але адзін бравы грэнадзёр Дняпроўскага 18 палка ( а сам ваяр з Барысава) усё нам распавёў і пачціва дазволіў сфатаграфавацца, нягледзячы на магчымасць пакарання з боку свайго палкоўніка!)

  Увогуле, прадстаўнікі рускай імператарскай арміі былі вельмі жыццярадаснымі і таму нават сцяганосец зняўся з намі на памяць аб сённяшнім дні!

 
А неўзабаве пяхота баявым маршам рушыла да тэрыторыі былога італьянскага саду ля Мірскага замка дзе гледачы ўжо сабраліся ў чаканні захапляльнага рэканструктарскага шоў. 
Уразілі нас вельмі гвардзейцы імператара Напалеона - каларытныя і такія сапраўдныя!
   (фота газеты "Полымя")
Разгарнуўшаяся дзея на прасторах саду сапраўды была цікавай яшчэ і таму, што каментатар пастаянна тлумачыў усе моманты  рэканструяванага бою, дарэчы, вельмі класная ідэя!

 (фота газеты "Полымя")
 (фота газеты "Полымя")
А паўсюдны парахавы дым, што рэзаў вочы і не даваў дыхаць ды пастаянны грукат стрэлаў артылерыі нібы сталі мосцікам у тую ваяўнічую пару!
І вельмі шыкоўны жэст рэканструктараў - падыход з падзякай да турнікета, дзе стаялі гледачы! Уразіла!!!

 А пасля кожны змог сфатаграфавацца з ваярамі! Вось і я не ўпусціў момант атрымаць здымак з воінам палка Вялікага Княства Літоўскага і яго баявой сяброўкай, што вая валі на баку Напалеона.

 
А затым у праграме яшчэ канцэрт даволі мілагучных выканаўцаў з ансамбля "Маме нравится!" прама ў дворыку Мірскага замка ды замкавы баль у гонар рэканструктараў - цікава, але на жаль без мяне!)
Вельмі ж шкада, што не змаглі прыехаць хлопцы - рэканструктары з Польшчы: трошкі не хапала іх запалу))
Але заўтрашнія парад ды ар'егардны бой абяцаюць быць класнымі! Спадзяюся вельмі!!!
  • elina, 14.07.2019 07:47 #
    +1
    1
    Очень впечатляет!
    ответить на комментарий
    • batleya, 14.07.2019 09:54 #
      +2
      2
      Сапраўды, уражанняў многа і самі ўдзельнікі ахвотна распавядаюць і аб гістарычных аспектах рэканструкцыі, і аб сваім выбары менавіта гэтага захаплення! Па мне дык вельмі класнае мерапрыемства, ды і дзеткі мае атрымалі многа станоўчых эмоцый, а галоўнае ўбачылі, што захапленні могуць сур'ёзна ўплываць на жыццё і рабіць яго цікавым і адмысловым!
      ответить на комментарий
      • elina, 14.07.2019 09:57 #
        +1
        1
        Деток к нам на фестивали!:)
        ответить на комментарий
  • Elem, 14.07.2019 15:09 #
    +2
    2
    Паважаю рэканструктараў за сур'ёзны падыход да справы - не гулянка, а вывучэнне. І з каментаром добрая ідэя!
    ответить на комментарий
    • Zveroboy, 14.07.2019 15:23 #
      +1
      1
      Элемусик, а я бы нарядился литовским уланом, нашей шляхты в составе Великой Армии.   28 июня было назначено торжественное богослужение по поводу успехов французских войск и освобождения Минска от русского владычества, после этого богослужения Даву произвел смотр войскам. Во время торжественной речи в Минске генерал Даву сказал, что армия Наполеона пришла не угнетать местное население, а вернуть ему Родину. Именно этих слов все в Минске и ждали. Люди рукоплескали и плакали от радости l  https://kurush1.livejournal.com/475438.html А если б я жил тогда...уж мы бы с хлопцами  Ну да...как говорит моя бабуся - бодливому бычку бог рог не дал  
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 14.07.2019 15:36 #
    +1
    1
    прадстаўнікі рускай імператарскай арміі
     В то время не было таких терминов "русская армия". "Російская армія" - по назве государства. Российской она называется и сейчас. Нет никакой "русской" армии и никогда не было. Желтая пресса вопиет...  Термин "русская", "русский", "руские" придуман позже в конце 19 века и эскплуатируется в пропагандистких , идеологических целях. Политизация истории недопустима Если это настоящая, беспристрастная наука. 
    ответить на комментарий
    • batleya, 14.07.2019 20:44 #

      Вы сапраўды маеце рацыю наконт правільнасці назвы! Дзякуй за слушную заўвагу!)
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 14.07.2019 21:03 #
    +1
    1
    Во тут еще даже в "Комсомолке" признались, что война не наша, впрочем как и всегда. Последствия похода европейских армий на Москву ужасающие для наших предков.  https://www.kp.by/daily/25915.3/2867971/  Попробую поискать альтернативный путь. Что нам было делать? Сформировать свою армию и объявить нейтралитет? Наводить самим порядок у себя дома? Но все равно Бонапарт потребовал контрибуцию для похода, а это как минимум сто тыс. тонн сухарей. Селяне будут мучиццо , а то и Голодомор. А когда Алексашка Первый вернется, разве простит? А если простит, то разве на 25 лет крепостничества и рекрутчины не упекут всех поголовно, разжаловав до рядовых?  С географией нам не повезло. Какой жуткий перекресток между столкновениями империй. И не выкрутится никак. Разве что, как барон Мюнхаузен сам себя за волосы из болота  
    ответить на комментарий
    • batleya, 14.07.2019 22:20 #

      Ніводзін чужынец думаю, не быў зацікаўлены ў моцы дзяржавы нашых продкаў, што б там хто не пісаў! 
      ответить на комментарий
  • krem, 14.07.2019 21:57 #
    +1
    1
    Очень интересно. И немного забавно, я с детства знала .что первая крупная победа русских войск над Наполеоном произошла около нашего города и этому событию даже поставили памятник. Оказывается все не так однозначно.
    ответить на комментарий
    • batleya, 14.07.2019 22:25 #

      Бой, што атрымаў пасля назву "Дело атамана Платова под Миром",  быў першым сур'ёзным баявым сутыкненнем праціўнікаў у вайне 1812 года. Тым больш, што закончыўся ён перамогай расійскіх войскаў. Дзякуючы пераможным вынікам гэтага бою, расійскія арміі баграціёна і дэ Толлі змаглі не проста адпачыць, а нават і злучыцца для далейшага манеўру, прасцей кажучы, адступлення!)
      ответить на комментарий
      • krem, 14.07.2019 22:31 #
        +1
        1
        Я не историк, но вот что Википедия говорит. "Бой под Ко́брином — полный разгром 15 (27) июля 1812 русскими войсками саксонской бригады в городе Кобрин на начальном этапе Отечественной войны 1812 года. Первая крупная победа российских войск в Отечественной войне."
        ответить на комментарий
        • batleya, 15.07.2019 11:27 #

          Згодзен поўнасцю! Проста пераможны бой Платава адбыўся на самым пачатку ліпеня 1812 года і быў сапраўды першым пераможным сутыкненнем з рэгулярнымі сіламі Вялікай арміі.)
          ответить на комментарий
          • krem, 15.07.2019 17:20 #
            +1
            1
            Я уже почитала. Жаль что истории нашей страны до образования БССР уделяется немного внимания и я например знаю только о том , что происходило в моем городе,и то потому что этой победе 1812 года,поставлен памятник прямо в центре города и о событии невозможно не знать если ты местный.
            ответить на комментарий
            • batleya, 16.07.2019 00:11 #

              Гэта добра, калі помнікі застаўляюць ведаць гісторыю! А з гісторыяй нашай да савецкага часу і сапраўды, бяда нейкая! Чагог баяцца аўтары??? А вось навуковых і навукова - папулярных твораў беларускіх гісторыкаў, прысвечаных станаўленню і развіццю старабеларускай дзяржаўнасці даволі многа, але дзецям да іх яшчэ трэба дарасці!  А яшчэ, у нас многа знята фільмаў аб подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне, вось толькі  не здымаюцца фільмы аб старадаўняй гісторыі нашай зямлі! Палякі яшчэ ў 60-х гадах экранізавалі знакамітых "Крыжакоў" Сенкевіча, а ў нас усё рукі не даходзяць!
              ответить на комментарий
  • Zveroboy, 15.07.2019 22:23 #
    +1
    1
    ой..ёй...на тут бае совсем "осмелели". "Как СССР  напал  на Польшу ...." капец Хрустальный сасут рушыцца... . 
    ответить на комментарий
  • batleya, 16.07.2019 00:13 #

    )))
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
154 поста
Посты блогера batleya
Показать еще 5 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}