Этнашкола батлейка запрашае! / Прыемнае пасляслоўе

Вось і праімчаў час, хутка ды неяк раптоўна, і вось ужо  першы дзень новага тыдня сканаў, а так хацелася ў суботу, каб свята доўжылася яшчэ б з тыдзень!))
Я не вельмі спадзяваўся на нейкае грандыёзнае відовішча, дастаткова было таго, што ў старажытным Мірскім замку сабраліся знакамітыя пісменнікі, тут , пад бокам, у адным месцы!!! А яшчэ - безліч гандлёвых радоў з кнігамі - ды якімі!!!
Праўда сонца прыпякала як след,не шкадуючы сваёй гарачыні. быццам бы само старалася пазбавіцца яе!) Нагутарыўся я, назнаёміўся на будучыя сумесныя праекты - проста задавальненне невыказнае!
Пісьменнікі прэзентавалі свае новыя выданні прама на сцэне ў двары замка. Адзіны недахоп - гледачам было столькі прапанавана адначасова, што найцікавейшыя размовы - аповяды пісьменнікаў слухала невялікая колькасць людзей, а шкада! Каго ж пакінуць абыякавымі вусныя замалёўкі Анатоля Бутэвіча,

 
найцікавешыя размоўныя навелы Людмілы Рублеўскай, аўтаркі  класнага авантурна-фантсмагарычнага цыкла пра прыгоды Пранціша Вырвіча, такога беларускага "гардэмарына" часоў 17 стагоддзя,
 
а які гістарычны меладызм ліўся з вуснаў госці з Украіны, аўтаркі знакамітага "Багуслава Радзівіла", пані Ірыны Данеўскай, што так ярка спалучае ў сабе розум і прыгажосць!
 
А спакойная, размераная размова песняроўскай легенды Уладзміра Місевіча, што прэзентаваў сваю аўтабяграфічную кнігу аб знакамітым ансамблі, зачаравала ўсіх!

  Дарэчы тут жа праходзілі аўтограф-сесіі !!!
Цікавымі былі розныя "круглыя сталы" на тэму развіцця гістарычнай кнігі і кніжнай моды  ўвогуле: даступныя для ўсіх,з дэмакратычным абменам думкамі, крута ўвогуле!!!
  А звонку, на сцэне лілася шыкоўная рэнесансная музыка ў выкананні сапраўдных профі з Баранавіч гурта "Контраданс" - буду шукаць іх запісы, бо так дасціпна такую музыку яшчэ ніхто на маёй памяці не выконваў!!!
  Ну і як жа без шатландскіх вояў! Іх выступленні сталі даўно ўжо неад'емнай традыцыяй на розных замкавых святах, ды і сфатаграфавацца з такімі хлопцамі не грэх!))

 Шкада вось, што гэта ўсё ўжо было!!!( Але засталіся самыя прыемныя ўспаміны, новыя знаёмствы і будучыя сустрэчы, якія , спадзяюся, будуць цікавымі і радаснымі!!! А яшчэ грэе душу, што фестываль стане штогадовым! Так што калі хто не паспеў - калі ласка ў Мір на наступны фестываль кнігі ў старажытным замку! Буду рады бачыць вас, сябры!!!)

(Дзякую за фота журналістам з газеты"Полымя", бо мая камера, здаецца, "спяклася"!)))
  • elina, 17.06.2019 23:40 #
    +1
    1
    Замечательно! Константин, пишу Вам в вайбере, не отвечаете.
    ответить на комментарий
    • batleya, 17.06.2019 23:43 #

      Прабачце, калі ласка! Бачыў. але вось адказаць рукі не даходзяць - усё на хаду раблю!)))! Заўтра напішу Вам! Яшчэ раз - даруйце, калі ласка!)
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
154 поста
Посты блогера batleya
Показать еще 5 постов
Последние комментарии
Malechka
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}