Этнашкола батлейка запрашае! / Жаданыя сустрэчы.

Выезд і паехалі.... Рэпетыцыі дзеюцца маладымі батлеямі ў поўнай самастойнасці пакуль мы "разсякаем" прасторы раённых грунтова-асфальтавых участкаў тэрыторыі ))), бо дарогамі для аўто гэта назваць цяжка.  У галаве капошацца нейкія думкі аб рэзультатах паездкі. аб тым, як лепш дапамагчы па новаму глянуць на вясковае жыццё нашым падапечным), а тэлефон турбуе раз за разам то галасамі  батлеечнай моладзі, то метадыстаў з вобласці (спадабаліся нашыя праектныя работы - і добра!!!), а тут - як гром сярод няхай і не зусім яснага неба -  з тэлефона ціхі і прыемны голас паважанага Маляваныча!!! Аказваецца, ён на здымках у Мірскім замку, а я знік!))) Абяцаемся сустрэцца  раніцой і вось спяшаюся хоць на які час пабачыцца са сваім добрым таварышам - такім пранізлівым акцёрам і дабрэйшым, спагадлівым чалавекам,  Аляксандрам Ждановічам.
У двары замка нейкія пляцоўкі, эшафоты, нават  макет танка да Вінчы  стаіць! Персанал снуе па ранішнім марозіку, а я стараюся выгледзець паважанага спадара Аляксандра і нарэшце такі - вось жа ён, радасна вітаемся ды хоць нейкі час да здымак ёсць магчымасць пагутарыць!!!
Такія вось сустрэчы зараджаюць самым найвялікшым пазітывам!!! Дзякаваць Богу, што пабачыліся, пагутарылі - бо да наступных "Нябёсаў" даўгавата ды  ці  прывядзецца яшчэ патрапіць  - адзін Бог ведае - столькі нейкай непатрэбнай працы, што проста жах, а калі тэатраліць??)
Пан Аляксандр, (а як жа яго называць у такім уборы ды  з шабляй на поясе!!!), пакрочыў на здымачную пляцоўку, а я на працу паляцеў! Можа яшчэ заўтра пабачымся!!!! Дай Бог! Яшчэ аб столькім пагаварыць трэба!!!
Дарэчы, фільм здымаюць па авантурна-фантастычным рамане Людмілы Рублеўскай  пра Пранцішка Вырвіча, такога напаўмага-напаўвынаходніка! Трэба такі пачытаць , а заўтра пафатаграфаваць трохі гэтыя загадкавыя начынні ў замкавым двары!

Да пабачэння!!!)



 
  • aksinia, 14.03.2019 09:27 #
    +1
    1
    Прекрасная встреча и замечательное фото на память!
    ответить на комментарий
    • batleya, 14.03.2019 20:25 #
      +1
      1
      Што праўда то праўда!!!)
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
135 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}