Этнашкола батлейка запрашае! / Радасць яна і ёсць радасць!)

Сёння радасна ўсім! І не таму, што  скончыліся выхадныя дні і прыйшла доўгачаканая вучоба!)))))) Неее!!! Сёння пайшлі паўнацэнныя рэпетыцыі і падрыхтоўка да міжнароднага велікоднага фестывалю "Радасць", што будзе ладзіцца ў Мінску ў сярэдзіне красавіка! Атрымана афіцыйнае запрашэнне і малады састаў батлейкі цвіце - як жа - першы афіцыйны фестываль. першае публічнае прадстаўленне ў рангу "народных" артыстаў!))
Употай, пакуль з аднымі  вывяраем галасавыя адценні роляў, другія ўсхвалявана шапочуць мамулям, што яны ",,,едуць!!!!"))))
Радасць яна і ёсць радасць! Як прыемна гэта бачыць і патрошку "падхворваць" гэтай маладзёвай эйфарыяй)), хоць наперадзе  яшчэ хопіць усяго! А што рабіць са слязамі, калі лялька валіцца, а твой язык нешта няўцямнае лапоча??) Але ж якая гэта радасць без маленькай роспачы? 
Проста маўчым з "ветэранамі сцэны")), якім з-за дыпломак не выпадзе паўдзельнічаць, пафарсіць ды пазухаваць на фестывалі!!! Зоркі!))) Яны паблажліва пасміхаюцца, і позіркамі пакепліваюць з моладзі, якая перад імі стараецца , ох як стараецца!) І няўцям маладым акцёрам, што гэтыя "мастыфы" - батлеі самі ледзь варушылі вуснамі  і смешна заікаліся ў самыя адказныя моманты!) Усё, як і казаў Екклезіяст:  "Што было, тое і будзе, і што рабілася, тое і будзе рабіцца, і няма нічога новага пад сонцам!" (Ек. 1:9)
Але вось радасць!!!...Яна  заўсёды радасць! І нашыя "ветэраны" (я ж іх ведаю!) сёння зайздросцяць  маладой змене і стараюцца па поўнай прычасціцца гэтай радасці, якая перапаўняе сённяшнюю залу! Бо радасці многа не бывае!!! Няхай так і будзе заўжды!!!

P.S. народ папрасіў не фатаграфавацца - так, на ўсялякі выпадак!))) А яшчэ кажуць, што не хвалююцца!))) 
Усё - нашыя сэрцы стукаюць ва ўнісон! Радасць!!!)
 

 
  • Lapka, 12.03.2019 05:04 #
    +1
    1
    Поздравляю!  Только обязательно напишите перед выступлением, где и когда.
    ответить на комментарий
    • batleya, 12.03.2019 07:37 #

      Дзякуй! Абавязкова!)
      ответить на комментарий
  • aksinia, 12.03.2019 09:12 #
    +1
    1
    Успехов вам всем и... радости!
    ответить на комментарий
    • batleya, 12.03.2019 10:33 #
      +1
      1
      Шчыра дзякуем!!)
      ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 12.03.2019 10:37 #
    +1
    1
    Радаснай РАДАСЦІ ўсім!!!! Здорава!!!
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
135 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}